30 ліпеня 1966 года Кармянскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Карма з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі, Барсукоўскі, Валынецкі, Ворнаўскі, Каменскі, Кароцькаўскі, Ліцвінавіцкі, Лужкоўскі, Стараградскі, Струкачоўскі, Струменскі, Хляўнянскі сельсаветы, якія былі перададзены з Чачэрскага раёна, і Акцяброўскі сельсавет, які быў перададзены з Рагачоўскага раёна. 2 верасня 1975 года Хляўнянскі сельсавет перайменаваны ў Залатамінскі. Да аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 104 населеных пунктах раёна пражывала 25900 чалавек, у тым ліку ў г.п. Карма — 6450 чалавек. Пасля аварыі было адселена 3400 сем’яў (больш за 6000 чалавек). Цалкам адселеныя, а затым і ліквідаваныя 29 населеных пунктаў; два сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, выведзена з абароту 16800 га сельскагаспадарчых угоддзяў. 28 студзеня 1991 года скасаваны Струменскі сельсавет, 20 чэрвеня 1991 года — Залатамінскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Карма і Кармянскі сельсавет аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 26 верасня 2006 года скасаваны Валынецкі сельсавет[5]. 1 снежня 2009 года скасаваны Акцяброўскі сельсавет, Струкачоўскі сельсавет перайменаваны ў Баравабудскі[6]. 27 снежня 2022 года скасаваны Каменскі сельсавет[7].
Геаграфія
Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Сож, Кармянка, Добрыч, Кляпінка, Каселянка і Горна. Створана 12 штучных азёр, шмат азёр у пойме ракі Сож. 37 % тэрыторыі раёна занята лясамі. Сярод карысных выкапняў 3 радовішчы мелу з запасамі каля 1 млн тон, падаклады цагляных матэрыялаў і радовішча будаўнічых пяскоў, якія ацэньваюцца ў 0,5 млн м³ кожнае. Струменскі батанічны заказнік.
Уладзімір Конанавіч Кільчэўскі (1922—1999) — кандыдат эканамічных навук, дацэнт, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто - Кулі / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 576 с.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.