Назва Карма пайшла ад назвы ракі Кармянкі (адпачатны варыянт — Карма), на якой паселішча стаіць. Гэтая рачная назва балцкага паходжання.
Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы Karmė, Kermėžys. Таксама на Павоччы рака з балцкай назвай Кармянка (< Карма). Гэтыя гідронімы звязаныя з літ. kermėti «нарастаць; абрастаць», už-kermėti «зарастаць»[4][5]. Назва ракі звязаная з яе зарастаннем рачнымі раслінамі.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Археалагічныя знаходкі на месцы сучаснага гарадскога пасёлка датуюцца 26 тысячагоддзем да нашай эры[6]. Тым часам у пісьмовых крыніцах Карма ўпершыню ўзгадваецца ў 1665 годзе[6] як пасёлак Рэчыцкага паветаМенскага ваяводства, шляхецкае ўладанне[7]. Пад 1696 годам яна значыцца ў каптуровай кнізе Рэчыцкага павета ў сувязі з перадачай у вечнае карыстанне рэчыцкаму гарадскому пісару Паўлу Квялчэўскаму. Пад 1726 годам Карма ўзгадваецца ў інвентары Чачэрскага староства.
На 1847 год у склад Кармянскай воласці ўваходзіла 58 навакольных вёсак; праз пасёлак праходзіў Чарнігаўскі тракт, працавалі паштовая станцыя і народнае вучылішча. На 1880 год у Карме было 149 будынкаў, дзейнічалі царква і 3 сінагогі, працавалі 36 крамаў і вадзяны млын. На 1886 год — школа, 3 іўдзейскія малітоўныя дамы, 30 крамаў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У канцы ХІХ стагоддзя ў пасёлку было 200 двароў.
XX стагоддзе: 1923 год — 1,5 тыс. чал.; 1971 год — 4,1 тыс. чал.; 1995 год — 5 тыс. чал.[10]; 1997 год — 5,1 тыс. чал.[11]
XXI стагоддзе: 2004 год — 6,2 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.; 2008 год — 7,5 тыс. чал.; 2009 год — 7448 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 7610 чал.[13]; 2017 год — 7583 чал.[3]
Адукацыя
У Карме працуюць 2 сярэднія, музычная і спартыўная школы.
Ахова здароўя
Медычнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе мясцовая бальніца.
Культура
Дзейнічаюць цэнтр культуры, 2 бібліятэкі.
Мас-медыя
У гарадскім пасёлку выдаецца раённая газета «Світанак над Сожам».
Забудова
Карма развіваецца ў адпаведнасці з генеральным планам (1976). У паўднёвай частцы пасёлка захаваўся гістарычны цэнтр з рынкам. Забудова галоўных вуліц — 2—5-павярховыя жылыя дамы. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. У цэлым пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Прамысловая зона размяшчаецца ў паўночнай частцы мястэчка.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Карма // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 372. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.