Першыя людзі з'явіліся на тэрыторыі сучаснага Рагачоўскага раёна 14 тыс. гадоў таму — плямёны археалагічнай культуры Лінгбі. Знойдзена некалькі прадметаў гэтага перыяду і адно паселішча. У эпоху мезаліту і неаліту людзі ўжо асвойваюць большую частку тэрыторыі раёна: знойдзена больш за 25 паселішчаў гэтага перыяду, у тым ліку 5 на тэрыторыі горада. Пры археалагічных раскопках знойдзены гарадзішчы Збароў і Кісцяні.
У 1772 годзе ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай ўсё левабярэжжа краіны з Рагачовам адыходзіць да Расійскай імперыі. Кацярына II робіць Рагачоў цэнтрам Рагачоўскай правінцыі, а ў 1777 — цэнтрам Рагачоўскага павета. У павет уваходзілі цяперашнія Рагачоўскі, Жлобінскі, Чачэрскі, Кармянскі, Буда-Кашалёўскі і палова Кіраўскага раёна.
29 красавіка 1919 года ў складзе РСФСР была ўтворана Гомельская губерня, у яе склад увайшла і Рагачоўшчына.
Рэльеф раёна пераважна раўнінны, з нязначнымі ўзвышшамі. Сярэдняя тэмпература студзеня −7 З ° ніжэй за нуль, ліпеня — +18,5 °C. Ападкі — 590 мм у год, вегетатыўны перыяд — 192 дні. Па тэрыторыі раёна працякаюць Дняпро, яго прытокі Друць, Дабрыца, Добасна, Ракутун, Ржаўка, Гутлянка, Вуглянка. Азёры: Святое, Крушынаўскае, Добрае, Вялікае Камарына і інш. 32 % тэрыторыі раёна займаюць хваёвыя, бярозавыя, дубовыя, асінавыя, яловыя лясы. У раёне 40 тыс. га лугоў. У пасляваенныя гады непадалёк ад вёскі Гарадзец геолагі адкрылі найбагацейшыя паклады торфу.
Насельніцтва
На тэрыторыі раёна размешчана 208 населеных пунктаў. У склад раёна ўваходзяць 17 сельскіх саветаў.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.