20 лютага 1938 года Васілевіцкі раён утвораны зноў у складзе Палескай вобласці, у яго склад было ўключана 15 сельсаветаў: Бабіцкі, Васілевіцкі, Дуброўскі, Залатушскі (Залатухскі), Какуевіцкі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Сведскі (Сведзельскі), Узнажскі сельсаветы Рэчыцкага раёна; Нахаўскі сельсавет Мазырскага раёна; Зеляноцкі і Ліпаўскі сельсаветы Даманавіцкага раёна; Кабылеўскі, Маканавіцкі, Хобненскі Хойніцкага раёна. 24 студзеня 1939 года Кабылеўскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі, а 20 красавіка 1939 года Какуевіцкі сельсавет — у Чкалаўскі. 29 красавіка 1950 года Васілевічы атрымалі статус гарадскога пасёлка, скасаваны Васілевіцкі сельсавет. 24 жніўня 1951 года Сведскі сельсавет перададзены ў склад Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Ліскаўскі, Залатушскі, Караваціцкі, Узнажскі сельсаветы, Маканавіцкі сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі. 16 верасня 1959 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Васілевічы, Бабіцкі, Васілевіцкі (за выключэннем вёскі Навінкі), Дуброўскі, Першамайскі сельсаветы перададзены Рэчыцкаму раёну, Зеляноцкі, Ліпаўскі, Нахаўскі, Чкалаўскі, Хобненскі сельсаветы і вёска Навінкі Васілевіцкага сельсавета — Калінкавіцкаму раёну[2].
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 16 верасня 1959 г. Аб скасаванні Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 12.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.)
Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.
Васілевіцкі раён у гістарычных адміністрацыйных адзінках