Ад пачатку сваёй дзейнасці да 25 жніўня1942 года, партызаны атрада застрэлілі 15 сем’яў паліцаяў, 58 «шпіёнаў і розных здраднікаў» і спалілі 40 кватэр/дамоў паліцаяў[2].
Партызаны асноўныя ўдары наносілі па камунікацыях ворага. У кастрычніку 1943 падарвалі 8 эшалонаў, 8 мастоў, 7 аўтамашын. Самастойна і з іншымі атрадамі вялі баі па ачышчэнні раёна ад акупантаў, разграмілі 7 апорных пунктаў ворага, абаранялі партызанскую зону. Падчас карных экспедыцый (ліпень—жнівень 1942 года, студзень 1943, май 1944) праводзілі аперацыі па выхаду з акружэння[3].
У атрадзе выходзіла газета «За савецкую Радзіму»[4].
2 ліпеня 1944 атрад (588 партызан) уліўся ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у ліквідацыі варожых груп.
Камандзіру атрада М. П. Каралеву ― аднаму з 10-ці камандзіраў партызанскіх фармаванняў ― прысвоена званне Героя Савецкага Саюзу. Імёнамі М. Каралева і С. Сумчанкі названы вуліцы ў Асіповічах[5].
↑Мусял Б. Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг.: міфы і рэчаіснасць / Богдан Мусял; [Пер. з ням. У. Папковіча; Навук. рэд. У. Калаткоў]. — Смаленск: Інбелкульт, 2018. — 584 с.: табл. — С. 443. — ISBN 978-5-00076-041-3. Са спасылкай на: Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыі. — Ф. 69. — Воп. 1. — Спр. 164. — Л. 178.
↑Ішла вайна народная(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2013. Праверана 16 кастрычніка 2013.