1 студзеня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[3]. З жніўня 1944 г. старшыня Магілёўскага гарвыканкама. З 1946 года — у запасе. У 1953—1957 гадах першы сакратар Хоцімскага райкама КПБ. У 1956 годзе скончыў Вышэйшую партшколу пры ЦК КПСС. З 1958 года на савецкай рабоце ў Магілёве. Кандыдат у члены ЦК КП(б)Б у 1949—1952, 1954—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2—4 скліканняў у 1947—1959 гадах. Член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання ў 1947—1955 гадах[3]
Імем Мікалая Каралёва названыя вуліцы ў Магілёве, Асіповічах, Хоцімску, у вёсках Масток Магілёўскага і Вярхі Асіповіцкага раёнаў. У Магілёве на доме, дзе ён жыў, устаноўлены дзве мемарыяльныя дошкі, на радзіме ў вёсцы Амінавічы — бюст. У сярэдняй школе № 33 г. У Магілёве ладзіцца турнір па вольнай барацьбе памяці Мікалая Каралёва[4].
Зноскі
↑НГАБ, фонд 136, вопіс 52, справа. 142 Метрычная кніга Пагарэльскай царквы Ігуменскага павета Мінскай губерні аб народжаных за 1897—1907 гг., арк. 43 адв. Пазнака аб змене прозвішча ў 1941 г.
↑Кладбища // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.