Аляксандр Віктаравіч Студнеў (нар. 1974, Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — дзейны старшыня Магілёўскага гарвыканкама (з 3 кастрычніка 2022).
Біяграфія
У 1997 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, а пасля — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2007 года працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта па пытаннях горадабудаўніцтва, архітэктуры, капітальнага будаўніцтва, ільготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, экалогіі і інш.
Аляксандр Студнеў зрабіў кар’еру ў будаўнічай сферы і органах выканаўчай улады — ад майстра ў БУ-76 будаўнічага трэста № 12[2] да старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама (з 2013 года). Узначальваў ІРУП «Белбудцэнтр».
12 мая 2017 года прызначаны старшынёй Бабруйскага гарвыканкама.
3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Магілёўскага гарвыканкама[3][4].
Узнагароды
Зноскі