Утвораны 24 верасня 1926 года як Градзянкаўскі (Градзянскі) сельсавет у складзе Свіслацкага раёнаБабруйскай акругіБССР з часткі скасаванага Велікакаменіцкага (Велікакаменскага) сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. 15 ліпеня 1935 года Градзянка атрымала статус рабочага пасёлка. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года сельсавет у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пагарэльскага сельсавета[1].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (11 населеных пунктаў) — 1285 чалавек[5], з іх 93,9 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 760 чалавек[7].
Зноскі
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.