У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Лемяшонак.
Уладзімір Іосіфавіч Лемяшонак (14 кастрычніка 1929, в. Віктараўка, Бабруйскі раён, Бабруйская акруга, БССР, СССР — 2006) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990).
Біяграфія
З 1940 г. жыў у Бабруйску. Скончыў БДУ (1956). Працаваў настаўнікам у Дзяржынскім раёне, у Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1964—1971 г. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1971—1981 г. дацэнт, намеснік загадчыка кафедры гісторыі КПСС Мінскай ВПШ, ў 1981—1991 г. старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыка-палітычных даследаванняў. З 1992 г. — галоўны рэдактар Арганізацыйна-метадычнага цэнтра па выданні гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» Дзяржаўнага камітэта РБ па друку.
Навуковая дзейнасць
Даследаваў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, у т.л. на тэрыторыі Беларусі. Аўтарам звыш 160 навуковых прац, у т.л. трох манаграфій. Адзін з аўтараў выданняў «Гісторыя Беларускай ССР», «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1-3, 1983-85).
Бібліяграфія
- «Гераічныя старонкі вызвалення Беларусі» (1984);
- "Вызваленне — без грыфа «Сакрэтна»(1996);
- «Ідэйна-палітычная работа Кампартыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1988).
Зноскі
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1997.