Сінод Беларускага экзархата на пасяджэнні ад 19 лістапада 2014 года (журнал № 66) пастанавіў прасіць Найсвяцейшага Патрыярха і Свяшчэнны Сінод утварыць Лідскую епархію ў межах Гродзенскай вобласці і высунуў кандыдата на прапанаваную новую кафедру[2].
25 снежня 2014 года рашэннем Свяшчэннага СінодаРускай праваслаўнай царквы, шляхам вылучэння са складу Навагрудскай епархіі, была ўтворана асобная Лідская епархія. Межы Лідскія епархіі былі вызначаны ў межах Астравецкага, Ашмянскага, Іўеўскага, Лідскага і Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці[1].