Навагру́дская епа́рхія (Навагру́дская і Сло́німская епа́рхія ) — царкоўна-адміністрацыйная адзінка Беларускай праваслаўнай царквы (экзархата).
На 2017 год ахоплівае тэрыторыю Дзятлаўскага , Карэліцкага , Навагрудскага і Слонімскага раёнаў.
Рэзідэнцыя кіруючага архірэя знаходзіцца ў Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры .
Гісторыя
У 1316—1596 гадах Навагрудак быў цэнтрам Літоўска-Новагародскай мітраполіі .
У 1942—1944 епархія існавала ў складзе Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
У лютым 1992 адноўлена, ахоплівала Навагрудскі , Астравецкі , Ашмянскі , Дзятлаўскі , Іўеўскі , Карэліцкі , Лідскі , Слонімскі , Смаргонскі раёны Гродзенскай вобласці . На тэрыторыі епархіі ў в. Жыровічы дзейнічае Мінская духоўная семінарыя .
Тытул кіруючага архірэя Навагрудскай епархіі — епіскап Навагрудскі і Лідскі.
Навагрудская епархія да 2014 года
У 2014 годзе са складу Навагрудскай епархіі была выдзелена Лідская епархія [ 1] . Тэрыторыя Навагрудскай епархіі была вызначана ў межах Дзятлаўскага , Карэліцкага , Навагрудскага і Слонімскага раёнаў. Кіруючы архірэй атрымаў тытул епіскапа Навагрудскага і Слонімскага.
У 2014 годзе ў Навагрудскай епархіі было створана Дзятлаўскае вікарыяцтва , епіскапам якога з’яўляецца Пётр (Карпусюк) .
Благачынні (Дабрачынні)
Архірэі
Манастыры
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Дзеючыя