Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1977—79 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1982 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1986 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію.
18 сакавіка 1982 года пастрыжаны ў манаства, 23 красавіка таго ж года пасвечаны ў іерадыяканы. Служыў як іпадыякан патрыярха Пімена.
15 красавіка 1989 года пасвечаны ў іерэя затым узведзены ў сан ігумена.
У 1990 годзе быў узведзены ў сан архімандрыта, прызначаны эканомам Троіца-Сергіевай лаўры.
24 снежня 2004 года прызначаны епіскапам Бабруйскім і Асіповіцкім (з 20 красавіка 2005 года — Бабруйскім і Быхаўскім).
27 снежня 2005 года пастанаўленнем Святога Сінода быў вызвалены «ад кіравання Бабруйскай епархіяй і, да вызначэння аб далейшым яго служэнні ў межах Беларускай Праваслаўнай Царквы, яму належыць знаходзіцца ў Свята-Троіцкім Маркавым мужчынскім манастыры ў г. Віцебску».
Пастановай Сінода Беларускага Экзархату ад 19 лістапада 2014 года праасвяшчэннаму Пятру прысвоены тытул «епіскап Дзятлаўскі, вікарый Навагрудскай епархіі».