Архіепіскап Іаан (свецкае імя: Леў Данілавіч Хама́; нар. 25 сакавіка 1963, Калбаевычы, Самбірскі раён, Львоўская вобласць, УССР) — беларускі праваслаўны дзеяч, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі, кандыдат багаслоўя.
Біяграфія
Скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю ў 1989 годзе. Пасля яе заканчэння быў залічаны ў Маскоўскую духоўную акадэмію, вучобу ў якой завяршыў экстэрнам у 1993 годзе.
З 1990 года працаваў у Мінскім Епархіяльным упраўленні.
15 снежня 1992 года прыняў манаскі пострыг з імем Іаан. 3 студзеня 1993 года быў пасвечаны ў сан іерадыякана, а 20 чэрвеня — у сан іераманаха.
Са жніўня 1992 года — выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі на кафедрах сектазнаўства і літургікі. З верасня 2001 года — дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі на кафедры царкоўнай гісторыі[1].
13 сакавіка 2002 года Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы благаславіў сакратара Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення архімандрыта Іаана прыняць архіерэйскі сан.
На пасяджэнні Святога Сінода Беларускага Экзархата ад 4 чэрвеня 2002 года было прынята рашэнне, зацверджанае Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Аляксіем II, аб прызначэнні епіскапа Барысаўскага Іаана, вікарыя Мінскай епархіі, на Брэсцкую епіскапскую кафедру.
20 лістапада 2016 года, у дзень святкавання 70-годдзя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, у маскоўскім кафедральным саборным Храме Хрыста Збавіцеля быў узведзены ў сан архіепіскапа[2].
Узнагароды
- Ордэн Святога Дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ст.;
- Медаль Святога Дабравернага князя Данііла Маскоўскага;
- Ордэн Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны III ст. Польскай Праваслаўнай Царквы;
- Ордэн Святога Прападобнага Паісія Велічкоўскага II ст. Праваслаўнай Царквы Малдовы.
Зноскі
|
---|
Цяперашнія архірэі |
---|
Патрыяршы экзарх | |
---|
Кіруючыя | |
---|
Вікарныя | |
---|
На спачыне | |
---|
|
|
|
|