Французская каланіяльная імперыя (фр.: L’Empire colonial français) — сукупнасць каланіяльных уладанняў Францыі ў перыяд паміж 1546—1962 гадамі. Як і Брытанская імперыя, Францыя мела каланіяльныя тэрыторыі ва ўсіх рэгіёнах свету, але яе каланіяльная палітыка значна адрознівалася ад брытанскай. Рэшткамі некалі шырокай каланіяльнай імперыі з'яўляюцца сучасныя заморскія дэпартаменты Францыі (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка і інш.) і асобая тэрыторыя sui generis (востраў Новая Каледонія) Сучаснай спадчынай французскай каланіяльнай эпохі з'яўляецца таксама саюз франкамоўных краін (Франкафонія).
Гісторыя
У эпоху вялікіх адкрыццяў Францыя стала трэцяй па ліку еўрапейскай краінай (пасля Партугаліі і Іспаніі), якая ўключылася ў даследаванне і каланізацыю заморскіх тэрыторый. У адрозненне ад дзвюх іберыйскіх краін, французы праяўлялі цікавасць як да трапічных, так і да ўмераных шырот. Да прыкладу, у 1535 годзе француз Жак Карцье даследаваў вусце ракі Святога Лаўрэнція, паклаўшы пачатак калоніі Новая Францыя, якая некалі займала ўсю цэнтральную частку Паўночнаамерыканскага кантынента.
Асаблівасці
Першапачаткова Францыя мела найбольш спрыяльныя ўмовы для стварэння вядучай каланіяльнай імперыі. Французы пачалі сур'езна цікавіцца заморскімі даследаваннямі амаль на 70 гадоў раней за іх галоўнага еўрапейскага канкурэнта — Англіі. Больш таго, насельніцтва Францыі больш чым утрая перавышала брытанскае. Аднак унутрыпалітычная нестабільнасць, слабасць гандлёва-эканамічнай інфраструктуры, а таксама фактычны правал мадэлі перасяленчага каланіялізму адсунуў Францыю на другое месца да сярэдзіны XVIII стагоддзя.
Храналогія
Найбольш прыкметна на эвалюцыі французскай каланіяльнай імперыі адбілася суперніцтва Францыі і Вялікабрытаніі, якое дасягнула апагею ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, завяршыўшыся перамогай апошняй. Храналагічна гісторыю французскага каланіялізму можна падзяліць на наступныя перыяды:
Другая французская каланіяльная імперыя ўмоўна існавала ў 1814—1962 гадах, дасягнуўшы ў 1943 годзе плошчы каля 13 500 000 км² (9,0 % плошчы зямной паверхні планеты), пераважна ў Афрыцы і Азіі.
У 1814 годзе Вялікабрытанія і Партугалія вярнулі Францыі нізоўі ракі Сенегал і шэраг астравоў Карыбскага мора, разам з Французскай Гвіянай.
У 1830 годзе ўварванне французаў у Алжыр паклаў пачатак шырокай каланізацыі Афрыкі і Азіі.
Пры гэтым толькі нізоўі ракі Сенегал і шэраг астравоў Карыбскага мора, разам з Французскай Гвіянай, кантраляваліся Францыяй у перыяды як першай, так і і другой імперый.
Дынаміка колькасці насельніцтва (1919—1939)
Насельніцтва Французскай каланіяльнай імперыі ў 1919—1939 гг.
Керов В. Л. Французская колонизация островов Индийского океана. XVII—XVIII вв. М.: Наука, 1990.
Субботин В. А. Французская колониальная экспансия в конце XIX в.: экваториальная Африка и острова Индийского океана. М.: Издательство восточной литературы, 1962.