Дакладных дадзеных пра страты рускіх войскаў у Карпацкай бітве няма, але яны былі немалыя — агульны ўрон перавысіў 200 тыс. байцоў. Усяго ж, уключаючы бітву за Перамышль рускія войскі страцілі ў гэтым кірунку каля 1 млн. чалавек, аўстрыйцы і немцы — 800 тыс. чалавек. Страты папаўняліся таксама за кошт вялікай колькасці абмарожаных і хворых салдат.
Бітва ў Карпатах прынесла велізарныя страты для абодвух бакоў, але не дала стратэгічных вынікаў ні адной з іх.
Зноскі
↑ аб«К-22» — Линейный крейсер / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное изд-во М-ва обороны СССР, 1979. — С. 96. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.] ; 1976—1980, т. 4).