Пасля няўдалага вясновага наступуЭрых Людэндорф (начальнік штаба нямецкіх войскаў) меркаваў, што напад праз Фландрыю дазволіць нанесці сур’ёзныя страты Брытанскаму экспедыцыйнаму корпусу, які на той момант з’яўляўся самай магутнай сілай саюзнікаў на заходнім фронце. Для вымантачвання саюзных сіл з Бельгіі, Людэндорф планаваў маштабны адцягваючы напад у раёне Марны.
Бітва пачалася 15 ліпеня, калі 23 нямецкія дывізіі 1-й і 3-й арміі пад кіраўніцтвам Фрыца фон Бюлава і Карла фон Айнема напалі на 4-ю французскую армію пад кіраўніцтвам Анры Гуро на ўсходзе ад Рэймса. У гэты ж час 17 дывізій 7-й нямецкай арміі пры падтрымцы 9-й атакавалі 6-ю французскую армію на захадзе ад Рэймса. Людэндорф спадзяваўся падзяліць сілы французаў.
На дапамогу французскім войскам прыйшлі амерыканскія войскі (85 000 чалавек) і Брытанскі экспедыцыйны корпус. Нямецкі напад на ўсход ад Рэймса быў спынены ў той жа дзень, але на захадзе нямецкія войскі зламалі супраціўленне 6-й французскай арміі і прасунуліся на 15 км. Наступ на гэтым участку быў спынены 17 ліпеня сумеснымі высілкамі войскаў Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і Італіі.
Пасля спынення нямецкага наступу Фердынанд Фош (камандуючы саюзнымі войскамі) аддаў загад аб контрнаступленні, якое пачалося 18 ліпеня. 24 французскія дывізіі пры падтрымцы саюзнікаў (у тым ліку 8 амерыканскіх дывізій і 350 танкаў) атакавалі ўтвораны выступ лініі фронту. Контратака была паспяховай: 10-я і 6-я арміі прасунуліся на 8 км, у той час як 5-я і 9-я арміі атакавалі немцаў на захадзе. 20 ліпеня нямецкае камандаванне аддало загад аб адступленні, і немцы вярнуліся на пазіцыі, якія яны займалі да вясновага наступлення. Да 6 жніўня контратака саюзнікаў выдыхнулася пасля таго, як немцы замацаваліся на старых пазіцыях.
Катастрафічнае паражэнне Германіі пацягнула за сабой адмову ад плана Людэндорфа ўварвацца ў Фландрыю і стала першай з серыі перамог саюзнікаў, якія завяршылі вайну.