Германскае камандаванне адгукнулася на просьбу саюзніцы і прадаставіла Аўстра-Венгрыі 7 дывізій і 776 гармат. Цэнтральныя дзяржавы стварылі ўдарную групоўку, якая складалася з 8-мі аўстра-венгерскіх і 7-мі нямецкіх дывізій. Ударная групоўка была аб’яднаная ў 14-ю армію. Армія мела дастатковую колькасць цяжкай артылерыі для прарыву пазіцыйнага фронту.
Па задуме аўстра-германскага камандавання 14-я армія наносіла галоўны ўдар у раёне Тальміна. Ад 207 да 259 гармат размяшчалася на 1 км фронту. Такая шчыльнасць артылерыі была самай высокай у гісторыі Першай сусветнай вайны. Наступ 14-й арміі падтрымлівалі аўстра-венгерскія арміі — справа 11-я армія, злева 2-я Ізонцкая.
Італьянцам былі вядомыя планы праціўніка. Разведка вызначыла перагрупоўку войскаў і прыбыццё германскіх сіл на Італьянскі фронт. Але належных мер італьянскім камандаваннем прынята не было.
Пачатак наступу
Ноччу 24 кастрычніка1917 года артылерыяаўстра-германскіх войскаў пачала абстрэл пазіцый Каралеўскай італьянскай арміі. Таксама ўжываліся хімічныя снарады. Агонь вёўся па артылерыйскіх пазіцыях, шляхах паведамленняў, камандных пунктах. У вельмі кароткі час акопы, прытулкі і бліндажы былі разбураныя і ўся сувязь паміж каманднымі пунктамі і перадавымі пазіцыямі перапыненая. Хімічная атака прынесла свае вынікі, італьянскія сродкі хімічнай абароны былі недасканалыя. Італьянская абарона была цалкам дэзарганізаваная.
У 8.00 аўстра-германская пяхота перайшла ў наступ, фронт быў прарваны ў двух месцах. У першыя гадзіны прарыву атакуючыя прасунуліся на 6 км, захапілі Плецца і Капарэта.
Да 26 кастрычніка прарыў дасягнуў шырыні 28-30 км і 10-15 км у глыбіню. Галоўнакамандуючы Каралеўскай італьянскай арміяйЛуіджы Кадорна загадаў войскам адступіць на раку Тальямента, італьянская армія была вымушана спешна адыходзіць, пакідаючы свае пазіцыі. Але адступленне таксама не было арганізавана. У італьянскай арміі панавала паніка, яшчэ большы хаос ў калоны адступаючых войскаў уносілі тысячы бежанцаў.
Працяг наступу
Англія і Францыя, бачачы катастрафічнае становішча Італіі, заявілі аб прадастаўленні дапамогі саюзніцы.
Да 30 кастрычніка1917 года ў Італію сталі прыбываць англійскія і французскія дывізіі. Гэта аказала падбадзёрвальны ўплыў на італьянскія войскі. Катастрофа пры Капарэце вымусіла сысці ў адстаўку ўрад Італіі. Новы ўрад на чале з Выторыа Эмануэле Арланда прыняўся за рашучыя меры па ўмацаванню абароны на фронце.
Італьянцам не атрымалася ўтрымаць надыходзячых ля ракі Тальямента. Фарсіраваўшы яе, аўстра-германцы працягвалі наступ. Італьянская армія была вымушана працягнуць адыход за раку П’яве. Аўстрыйскі наступ стаў запавольвацца, перапынілася сувязь паміж некаторымі часцямі, не было неабходных рэсурсаў для аднаўлення, і італьянская армія атрымала вельмі своечасовы адпачынак. 9 лістапада апошнія італьянскія сілы пераправілі праз П’яве. Усяго італьянская армія адступіла ўглыб сваёй тэрыторыі на 70-110 км.
Італьянская армія панесла каласальныя страты як у людскіх сілах, так і ў узбраенні. Італьянскае камандаванне вымушана было кідаць у бой непадрыхтаваных 18-гадовых навабранцаў, якія толькі што прыбылі на фронт.
З 11 лістапада па 19 лістапада1917 года аднавілася наступленне, у ходзе якога італьянцам усё ж удалося ўтрымаць занятыя пазіцыі.
Завяршэнне наступу
Падчас «другой хвалі» наступу (11—19 лістапада 1917 года) італьянцы нават пачалі пераходзіць у контратаку і не далі аўстра-германцам захапіць умацаванні на рацэ П’яве.
Да 29 лістапада1917 года новая ўмацаваная лінія італьянскай абароны была гатовая. Вялікі ўчастак абароны занялі англійскія і французскія войскі. Да пачатку снежня наступленне спынілася, італьянскай арміі ўдалося арганізаваць новую лінію абароны.
Вынікі бітвы пры Капарэце
Аперацыя пры Капарэце з’яўляецца адной з самых значных у гісторыі Першай сусветнай вайны. У ёй з абодвух бакоў прынялі ўдзел звыш 2,5 млн. чалавек. Аўстра-германскае камандаванне ажыццявіла адну з нешматлікіх паспяховых аперацый па прарыву пазіцыйнага фронту ў Першай сусветнай вайне. Яна забяспечвалася захаваннем строгай сакрэтнасці, маскіроўкай засяроджвання войскаў, кароткай артылерыйскай падрыхтоўкай (6 гадзін). Італьянская армія змяніла галоўнакамандуючага, а на італьянскім фронце з’явіліся войскі Антанты.
↑ абTucker, Spencer C.; Roberts, Priscilla Mary (25 October 2005). World War I: A Student Encyclopedia. United States: ABC-CLIO. p. 431. ISBN1-85109-879-8. Праверана 5 August 2012. By 10 November Italian losses were 10,000 dead, 30,000 wounded, and 265,000 prisoners (about 350,000 stragglers from the Second Army did manage to reach the Piave line). The army had also lost 3,152 artillery pieces of a preoffensive total of 6,918. An additional 1,712 heavy trench mortars and 3,000 machine guns had been captured or abandoned in the retreat, along with vast amounts of other military equipment, especially as the rapid withdrawal had prevented the removal of heavy weapons and equipment across the Isonzo River. In contrast, the attackers had sustained about 70,000 casualties.