Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі з’яўляўся Імператар Аўстра-Венгрыі, намеснікам якога з’яўляўся камандуючы Узброенымі сіламі, які ажыццяўляў камандаванне падчас працэдуры атрымання пасады ў спадчыну або ў выпадку хваробы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.
Асновай штатнай структуры Імператарскіх Сухапутных войскаў з’яўляўся дыслакаваны на асноўных аператыўных напрамках агульнавайскавы корпус двухдывізіённага складу з кавалерыйскімі і артылерыйскімі брыгадамі і часцямі спецыяльных войскаў пастаяннага складу, у пагражальны перыяд разгортваемы ў агульнавайсковую армію і пры неабходнасці ўзмацняемы да фронту.
Асновай штатнай структуры Узброеных сіл зямель Аўстрыі і Венгрыі з’яўлялася пяхотная або горная дывізія двухбрыгаднага складу з кавалерыйскімі і артылерыйскімі дывізіёнамі ўзмацнення.
Да лета 1913 года Сухапутныя войскі мелі на ўзбраенні не больш за 55 аэрапланаў, якія разам з навучальнымі машынамі былі зведзены ў 10 асобных рот авіяцыі (4 баявых і 2 запасных машыны). У наяўнасці мелася два баяздольных дырыжабля. Да 1913 годзе Францыя мела 450 адзінак самалётаў і 23 адзінак дырыжабляў, Расія — 190 адзінак самалетаў, 6 адзінак дырыжабляў (3 у пабудове), Італія да вясны 1914 года павінна была мець 380 адзінак самалётаў[1].
Зноскі
↑ абШапошников Б. М.Мозг армии. — М.: Военгиз, 1927.
↑István Deák. Der k. (u) k. Offizier 1848—1918. — W. — Köln — Weimer, 1991. — S. 72.