Горад
Трыест Trieste
Герб
Сцяг
Трыест — горад у італьянскім рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія , адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. У мінулым — вольны імперскі горад, сталіца Аўстрыйскага Прымор'я, адасобленая свабодная тэрыторыя. Трыест размешчаны ў глыбіні Трыесцкага заліва Адрыятычнага мора , за 145 км на ўсход ад Венецыі , побач са славенскай мяжой. Па дадзеных перапісу 1991 года, насельніцтва горада складала 231,000 чалавек; а ў 2007 годзе — 203 356 чалавек. Заступнікам горада лічыцца мучанік Св. Юст Трыесцкі. Свята горада — 3 лістапада .
Гісторыя
У час, калі рымляне заснавалі Аквілею , у раёне сучаснага Трыеста жылі кельцкія і ілірыйскія плямёны. Першыя згадкі аб Трыесце, пад назвай Тэргестэ (ад славенскага trg — рынак, гандлёвы пляц) адносяцца да 104 г. да н.э. і належаць грэчаскаму географу Артэмідору Эфескаму : у гэты час горад быў ужо рымскім .
Пасля заняпаду ў 476 годзе Заходнярымскай імперыі , Трыест падзяліў лёс астатніх істрыйскіх гарадоў, пабачыўшы остготаў , візантыйцаў , лангабардаў , пакуль не ўвайшоў у 774 у склад імперыі Карла Вялікага . Затым ім кіравалі біскупы, а ў 1203 горад захапілі венецыянцы . З 1382 да 1918 горад становіцца габсбургска —аўстрыйскім . З 1719 да 1891 меў статус Вольнага порту і быў адзіным буйным портам Аўстрыі. З 1809 да 1814 быў акупаваны французамі . Пасля заснавання ў 1861 Італьянскай дзяржавы , у населеным пераважна італамоўным насельніцтвам Трыесце з'явіўся антыаўстрыйскі рух, мэтай якога было далучэнне горада да Італіі. Пасля сканчэння Першай Сусветнай вайны , 29 кастрычніка 1918 , была заснаваная новая паўднёваславянская дзяржава — Каралеўства Югаславія , у склад якой першапачаткова ўвайшоў і Трыест (на той час колькасць славенцаў у перыферыйных раёнах дасягала 18%). Аднак паводле падпісанай у верасні 1919 Сен-Жэрменскага дагавора, Трыест, разам з усёй Істрыяй і Усходняй Фрыуліяй , перайшоў да Італіі . Падчас панавання фашыстаў адбывалася італьянізацыя славенскага насельніцтва. Пасля сканчэння Другой Сусветнай вайны , у 1947 годзе, саюзнікамі была абвешчана Свабодная тэрыторыя Трыест . Паводле Лонданскага дагавора 1954 года гэтая тэрыторыя была падзеленая паміж Італіяй і Югаславіяй (горад Трыест адыйшоў да першай). У 1975 дэмаркацыйная лінія афіцыйна стала дзяржаўнай граніцай дзвюх краін. З уваходам Славеніі ў 2004 у Еўрасаюз і далучэннем яе ў 2007 да шэнгенскай зоны Трыест перастаў быць горадам на ўскрайку Еўрасаюза, якім ён быў некалькі дзесяцігоддзяў.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
Фатаграфіі
Замак Miramare
канал
Горад зала
Спасылкі
Фота, відэа і аўдыё Тэматычныя сайты Слоўнікі і энцыклапедыі