Тэорыя ваеннага майстэрства — складовая частка ваеннай навукі, даследуючая ў цесным узаемадзеянні з іншымі яе галінамі законы, формы і спосабы вядзення ўзброенай барацьбы ў стратэгічных, аператыўных і тактычных звёнах[1].
Ваеннае майстэрства ўключае ў сябе стратэгію, аператыўнае майстэрства і тактыку, цесна звязаныя паміж сабой. Асноўныя палажэнні ваеннага майстэрства выяўляюцца ў яго прынцыпах, якія з'яўляюцца агульнымі для ваенных (баявых) дзеянняў стратэгічных, аператыўных і тактычных маштабаў, паколькі ў іх знаходзяць выраз шляхі практычнага прымянення аб'ектыўных законаў вайны і ўзброеных сіл. Стан ваеннага майстэрства залежыць ад узроўню развіцця ваеннай справы ў дзяржаве, вытворчасці і сродкаў узброенай барацьбы, характару грамадскага ладу дзяржавы. На развіццё ваеннага майстэрства аказваюць уплыў гістарычныя і нацыянальныя асаблівасці, геаграфічныя ўмовы і эканоміка.
У англасаксонскай ваеннай справе паняцце аператыўнае майстэрства адсутнічае.
Стратэгія
Ваенная стратэгія — тэарэтычная і практычная навука аб вядзенні вайны, адна з абласцей ваеннага майстэрства, вышэйшая яго праява. Ахоплівае пытанні тэорыі падрыхтоўкі да вайны, яе планаванне і вядзенне, даследуе заканамернасці вайны.
Большая советская энциклопедия (БСЭ), Третье издание, выпущенной издательством «Советская энциклопедия» в 1969 — 1978 годах в 30-ти томах;
Военное искусство(недаступная спасылка) // Вавилон — «Гражданская война в Северной Америке» / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное изд-во М-ва обороны СССР, 1979. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.] ; 1976—1980, т. 2).;
Военный энциклопедический словарь (ВЭС), М., ВИ, 1984 год, 863 стр. с иллюстрациями (ил.), 30 листов (ил.);