Унутраныя войскі не ўваходзяць у склад УС Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны, і некаторых іншых краін. Яны, у адрозненне ад УС адносяцца да «іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў»[1].
У Рэспубліцы Беларусь, у адпаведнасці з законам ад 3 чэрвеня 1993 г. № 2341-XІІ «Аб ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь»:
Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (далей — унутраныя войскі) — дзяржаўная ваенная арганізацыя, прызначаная для абароны жыцця, здароўя, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў.