У перыяд Першай сусветнай вайны пачалося планамернае знішчэнне асірыйцаў. Першапачаткова было падвергнута масаваму арышту і знішчана мужчынскае насельніцтва, здольнае аказаць супраціўленне, у тым ліку закліканыя ў турэцкую армію асірыйцы. За гэтым пайшлі ўслед арышты палітычнай і культурнай эліты асірыйцаў[4].
Пасля гэтага пачалася дэпартацыя ў пустыні Месапатаміі жанчын, старых і дзяцей, якія па дарозе падвяргаліся гвалту і вынішчэнню.
У выніку голаду, знясілення, хвароб і пастаянных нападаў курдскіх банд толькі некаторым з дэпартаваных удавалася дасягнуць месцаў прызначэння, дзе іх чакала смерць ад голаду і хвароб[5].
Турэцкія ўлады заяўлялі, што прычынай гвалтоўнага высялення былі здрадлівыя паводзіны асірыйцаў, якія дапамагалі рускай арміі.
Рэпрэсіям таксама падвяргаліся падданыя суседняй Персіі: у працягу вайны турэцкія войскі двойчы ўрываліся на яго тэрыторыю і знішчылі пры гэтым больш за сто тысяч хрысціян — асірыйцаў і армян, якія засялялі заходні бераг возера Урмія.
Рознымі крыніцамі колькасць загінулых ацэньваецца ў 500—750 тыс. чалавек[6][7], па іншых дадзеных — у 275—400 тыс.[8].