У́дзінэ (італ.: Udine, вен.: Ùdine, фрыульск.Udin) — горад у італьянскім рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на паўночным усходзе Італіі, паміж Адрыятычным узбярэжжам і Альпамі, менш чым у 40 км ад мяжы са Славеніяй. Колькасць насельніцтва горада — 120 030 чалавек у 2008 годзе, колькасць гарадской агламерацыі — 172 000 чалавек.
Гісторыя
Першая згадка пра горад Удзінэ — 983 год, калі імператар Атон II Руды ахвяраваў замак UtinumАквілейскаму патрыярхату(руск.) (бел.. У Сярэднія вякі Удзінэ — галоўны палітычны і эканамічны цэнтр не толькі патрыярхату, але і ўсяго рэгіёна Фрыулі.