Марна (фр.: Marne, лац.: Matrona, Materna) — рака ў Францыі, правы прыток Сены. Даўжыня 525 км, плошча басейну 12,8 тыс. км². Бярэ пачатак з плато Лангр, і ўпадае ў Сену каля Парыжа.
На рацэ
Прытокі: Блез, Соль, Урк, Пці-Морен, Гран-Морен.
Гарады: Шамон, Сен-Дызье, Эпеарнэ, Шалон-ан-Шампань, Шато-Цьеры, Мо, Нёі-сюр-Марн, Нажан-сюр-Марн, Крэцэй, Шарантон-ле-Пон, Шампіньі-сюр-Марн, Сен-Моріс.
Марна злучана каналамі Марна-Сона i Марна-Рэйн.
Падчас Першай Сусветнай вайны На Марне адбыліся I i II Бітвы на Марне.
- ↑ Géoportail — 2006.