Назва рэгіёну паходзіць ад імя аднаго з найбуйнейшых кельцкіх плямёнаў (галы), якія засялялі гэтыя землі[2][3]. Таксама на поўначы жылі белгі, а на захаде аквітаны[4].
Гісторыя
Пад словам «Галія» ў ранняй рымскай дзяржаве мелі на ўвазе дзве тэрыторыі, населеныя кельтамі:
Трансальпійская Галія (гэта значыць — размешчаная за Альпамі) — прыблізна супадала з цяперашняй Францыяй. Пасля рымскай заваёвы тут пачалася каланізацыя рымскімі пасяленцамі з Італіі. З часам нашчадкі галаў не толькі сталі зваць сябе рымлянамі, але і згубілі сваю мову і цалкам перайшлі на вульгарную латынь[2][3].
Галія была далучана да метраполіі пасля непрацяглай, хоць і вельмі жорсткай барацьбы. Пасля падвергнулася раманізацыі, адмовілася ад сваёй старажытнай культуры і рэлігіі — друідызму, увабрала як станоўчае, так і адмоўнае з грэка-рымскай цывілізацыі[2][3].
Крыніцы
↑The National Terminology Database for Irish — 2006.