«Спрэчка пра старажытных і новых аўтараў» (1687), пачатая Шарлем Перо і Бернарам Фантэнелем, — сведчанне крызісу літаратуры класіцызму і нарастання асветніцкіх тэндэнцый.
На беларускай мове выйшлі асобнымі выданнямі: кнігі «Краіна Паэмія» (1962, анталогія французскай паэзіі для дзяцей), «Паэты Парыжскай камуны» (1971), «Французская навела XX ст.» (1992), «3 французскай і бельгійскай паэзіі» (1993), творы французскіх пісьменнікаў — «Змаганне за агонь» (1929) Рані-Старэйшага, «Розныя факты» (1929) і «Расія» (1931) Барбюса, «Марсельцы» (1931) Ф.Гра[en], «Гаўрош» (1931, 1938, 1946), «Казета» (1932, 1937, 1957), «Дзевяноста трэці год» (1937) і «Адвержаныя» (1938) Гюго, «Атака аўтобусаў» (1932) Рамэна, «У Па-дэ-Кале наймаюць рабочых» (1933) І. Поля, «Жаніцьба Фігаро» (1936) Бамаршэ, «Крэнкебіль» (1936, 1940) і «Богі прагнуць» (1940) Франса, «Кармэн» (1936), «Варфаламееўская ноч» (1938), «Жакерыя: Сцэны з феадальных часоў» (1940) і «Навелы» (1990) Мерымэ, «Базельскія званы» (1937) Арагона, «Прыгоды дагістарычнага хлопчыка» (1937) Э. Д’Эрвільі, «Песня зямлі» (1937) Жыяно, «80 000 кіламетраў пад вадой» (1937), «Дзеці капітана Гранта», «Таямнічы востраў» (абодва 1938), «3 пушкі на месяц», «Пятнаццацігадовы капітан» (абодва 1940) і «За 80 дзён вакол свету» (1941) Верна, «Апавяданні» (1937), «Пастка» (1939) і «Разгром» (1941) Заля, «Пышка» (1937) і «Навелы» (1987) Мапасана, «Габсек» (1937, 1993) Бальзака, «Тартарэн з Тараскона» (1938) Дадэ, «Мне дваццаць гадоў» (1938) і «Калі сціскаюцца кулакі» (1939) Р. Беланжэ, «Гарганцюа і Пантагруэль» (1940) Рабле, «Чырвоная Шапачка» (1947, 1979) і «Чарадзейныя казкі» (1993) Перо, «Выбраныя песні» (1960) П. Ж. Беранжэ, «Любіць будзем заўтра» (1960) А. Стыля, «Маленькі прынц» (1969, 1989) і «Планета людзей» (1984) А. дэ Сент-Экзюперы, «Зямны акіян» (1973) Апалінэра, «У месяцавым ззянні» (1974) Верлена, «Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы» (1974) і «Навелы» (1996) Маруа, «3 табой» (1980) Элюара, «Першая справа Мегрэ» (1982) і «Пад страхам смерці» (1992) Ж. Сіменона, «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» (1985) Марыяка, «Чужаніца» (1986) Камю, «Мур» (1991) Сартра.
У пачатку IX стагоддзя Турскі сабор пастанавіў перакласці на французскую мову некаторыя царкоўныя кнігі. Ці была гэта пастанова выкананая, застаецца невядома, але з канца IX стагоддзя да нас дайшла хвалебная песня (sequence) св. Еўлаліі, мошчы якой толькі што былі адчыненыя. Пачынаючы з Χ стагоддзя вядома ўжо некалькі вершаваных жыццяў святых і духоўна-маральных маралізатарскіх твораў. Гэта жыцці св. Лежэ, св. Аляксея, св. Рыгора, св. Брандана, жыццё св. Мікалая, напісанае Васом, пераклад Песні Песняў, настаўленне (Comput) Піліпа дэ Тана і вершаваныя пропаведзі — вершы аб Страшным судзе, «Спрэчка душы і цела» і інш.
Да нас дайшлі дзесяткі агіяграфічных паэм. Большасць з іх — на самай справе казкі, нават зборнікі казак, увабраўшы ў сябе старажытны хрысціянскі, кельцкі або ўсходні фальклор. Асабліва характэрны прыклад падобнага роду — «Жыццяпіс Айцоў Царквы» і апавяданні пра святых Варлаама і Язафата.