Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Кот-д’Івуар

Кот-д’Івуар
République de Côte d’Ivoire
Дэвіз: ««Union, Discipline et travail» (Адзінства, дысцыпліна і праца)»
Гімн: «L'Abidjanaise»
Дата незалежнасці 7 жніўня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Ямусукра
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм’ер-міністр
Аласан Уатара
Даніэль Каблан Дункан
Тэрыторыя
 • Агулам 322 460 км² (67-я ў свеце)
 • % воднай паверхні 1,4
Насельніцтва Кот-д’Івуара
 • Ацэнка 21 075 000[1] чал. (58-я)
 • Шчыльнасць 65 чал./км²
ІРЧП 0.484 (нізкі)
Валюта Франк КФА
Інтэрнэт-дамен .ci
Код ISO CI
Код МАК CIV
Тэлефонны код +225
Часавы пояс 0
Аўтамабільны рух справа[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кот-д’Івуар (фр.: Côte d'Ivoire, літ. Бераг Слановай Косці) — дзяржава на поўдні Заходняй Афрыкі, на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Мяжуе на захадзе з Ліберыяй і Гвінеяй, на поўначы з Малі і Буркіна-Фасо, на ўсходзе з Ганай. Насельніцтва 18,1 млн чал. (2005). Дзяржаўная мова — французская.

Сталіца краіны — горад Ямусукра, частка адміністрацыйных функцый у буйнейшага горада краіны — Абіджана.

Дзяржаўны лад

Кот-д’Івуар — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Вышэйшы заканадаўчы і прадстаўнічы орган — аднапалатная Нацыянальная Асамблея (175 дэпутатаў, выбіраюцца насельніцтвам на 5 гадоў). Прэзідэнт назначае прэм’ер-міністра і Савет Міністраў, які выконвае функцыі ўрада дзяржавы. Судовую сістэму ўзначальвае Вярхоўны суд.

Геаграфія

Паверхня пераважна раўнінная. Асобныя невысокія горныя масівы і плато на поўначы і захадзе; на стыку граніц Ліберыі, Гвінеі і Кот-д’Івуара — гара Німба (1752 м). Узбярэжжа нізіннае. Ёсць невялікія паклады жалезнай, марганцавай, нікелевай, тытанавай, алавянай руды, золата, алмазаў, баксітаў. На шэльфе — радовішчы нафты. Клімат на поўдні экватарыяльны, на поўначы субэкватарыяльны. Тэмпература паветра ў ліпені 28-34 °C, у студзені каля 24 °C. На поўдні ападкаў за год 1300—2400 мм, на поўначы — каля 1000 мм; ёсць сухі перыяд (лістапад-люты). Найбуйнейшыя рэкі: Кавалі, Сасандра, Бандама, Комаэ. На поўдні вечназялёныя экватарыяльныя лясы на чырвона-жоўтых фералітавых глебах. На поўначы лесасаванна з галерэйнымі лясамі, высакатраўная саванна на чырвоных фералітавых глебах. Фаўна: афрыканскі слон, малпы, бегемоты, леапарды, гіены, шакалы, антылопы, кракадзілы; з насякомых муха цэцэ (на поўдні). Нацыянальныя паркі — Комаэ, Марахуэ, Таі, запаведнік Німба; рэзерваты.

Эканоміка

Кот-д’Івуар — аграрная краіна, якая мае адносна высокі даход на душу насельніцтва ў рэгіёне — 2,728 долараў ЗША (па стане на 2023 год)[3]. Краіна з’яўляецца найбуйнейшай эканомікай у Заходнеафрыканскім эканамічным і валютным саюзе, складаючы 40 % ад агульнага ВУП саюза. Кот-д’Івуар з’яўляецца чацвёртым па велічыні экспарцёрам тавараў агульнага прызначэння ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары (пасля ПАР, Нігерыі і Анголы)[4].

У кастрычніку 2024 года S&P Global Ratings павысіў крэдытны рэйтынг Кот-д’Івуар да BB з BB- за кошт росту цэн на какаву і ў сувязі з ростам экспарту[5].

Насельніцтва

Івуарыйскія гімназісты

На поўдні і ў цэнтры краіны жывуць народы гвінейскай групы (анья, баўле, кру, т. зв. лагунныя плямёны, 55 % насельніцтва), на паўночным захадзе народы групы мандынга (малінке, бамбара, дан, квені, 21 %), на поўначы і паўночным усходзе народы групы гур (сенуфа, лобі, куланга, 23 %). На поўначы ёсць народы фульбэ і хаўса. У краіне працуе каля 2 млн эмігрантаў з Буркіна-Фасо, Малі і Ганы. У вялікіх гарадах групы ліванцаў і французаў. 63 % вернікаў прытрымліваюцца мясцовых вераванняў, мусульман 23 % (пераважна на поўначы), хрысціян 14 % (пераважна на поўдні). Сярэднегадавы прырост каля 2,5 %. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 44 чал./км². У гарадах жыло 46 % насельніцтва (1996). Найбуйнейшыя гарады: Абіджан, Буаке, Ямусукра. У сельскай і лясной гаспадарцы занята каля 40 % працаздольных, у прамысловасці — каля 30 %.

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. Department of Economic and Social Affairs, Population Division. World Population Prospects, Table A.1 (PDF). United Nations (1 верасня 2009).
  2. https://web.archive.org/web/20181225111225/http://chartsbin.com/view/edr
  3. World Economic Outlook Database, October 2023 Edition. (CI). IMF.org. International Monetary Fund (10 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 December 2023. Праверана 14 October 2023.
  4. Côte d'Ivoire: Financial Sector Profile. MFW4A.org. Архівавана з першакрыніцы 22 October 2010. Праверана 6 December 2010.
  5. Ivory Coast Wins Credit Upgrade as Cocoa Prices Soar. Nasdaq (19 кастрычніка 2024). Праверана 17 кастрычніка 2024.

Літаратура

Kembali kehalaman sebelumnya