Старажытныя насельнікі з’явіліся на тэрыторыі Гвіяны каля 11 тысяч гадоў таму. Каля 3 тысячагоддзяў таму яны асвоілі земляробства. Археолагі лічаць, што земляробы 1 тысячагоддзя н. э. былі прамымі продкамі сучасных індзейцаў аравакаў і варау. Незадоўга да прыходу еўрапейцаў на поўначы Гаяны з’явіліся карыбы. Акрамя таго, у розных раёнах жылі асобныя групы гуарані.
Ужо галандцы для забеспячэння створаных імі плантацый таннай працоўнай сілай увозілі чарнаскурых рабоў з Афрыкі. У першай трэці XIX ст. іх колькасць значна павялічылася. Цяжкія ўмовы жыцця і працы вымушалі рабоў арганізоўваць паўстанні. Найбольш значныя адбыліся ў 1763 г. і 1823 г. Рабства было адменена ў 1834 г. Нашчадкі чарнаскурых рабоў склалі адну з найбольш уплывовых абшчын сучаснай Гаяны — афрагаянцаў.
Для вырашэння праблемы таннай працоўнай сілы ўладальнікі плантацый пачалі ўвозіць закантрактаваных рабочых. У 1844—1912 гг. дзейнічала пагадненне з каланіяльнай Індыяй, згодна якому ў Брытанскую Гвіяну прыбыло каля 240 000 рабочых з Усходняй Індыі. Такім чынам сфарміравалася найбуйнейшая ў наш час індыйская абшчына Гаяны.
У 1928 г. Вялікабрытанія прадставіла калоніі самакіраванне. Гэта дало штуршок да развіцця нацыянальнага і рабочага руху. Да сярэдзіны XX ст. у Брытанскай Гвіяне было створана некалькі буйных уплывовых прафсаюзных аб’яднанняў. У 1950 г. — першая палітычная Народная Прагрэсіўная Партыя (НПП), якая выступала за незалежнасць і сацыяльныя змены. У другой палове 1950-ых гг. у НПП адбыўся раскол. Вылучыліся асобная Народная Прагрэсіўная Партыя, якую падтрымлівала пераважна індыйская абшчына, і Народны Нацыянальны Кангрэс (ННК), што арыентаваўся пераважна на афрагаянцаў. У 1964 г. спроба ўрада на чале Чэддзі Джагана, лідара НПП, падпарадкаваць прафсаюзы прывяла да выбуху гвалту і ўмяшання каланіяльнай адміністрацыі. Новая заканадаўчая рэформа садзейнічала перамозе кааліцыі на чале Форбса Бэрнхама, лідара ННК. 26 мая1966 г. Гаяна атрымала незалежнасць. 23 лютага1970 г. была абвешчана рэспублікай. У 1980 г. пачала дзейнічаць Канстытуцыя. Главой дзяржавы стаў прэзідэнт.
У 1968 — 1985 гг. прэм’ер-міністрам, а потым прэзідэнтам Гаяны быў Форбс Бэрнхам, які абвясціў палітыку пабудовы «кааператыўнагасацыялізму» на аснове нацыяналізацыі буйных і кааперавання дробных прадпрыемстваў. Яна выклікала незадаволенасць сярод розных пластоў насельніцтва і ў выніку скончылася поўным эканамічным правалам. Урад НКК абвінавачваўся ў махлярстве на выбарах. У 1985—1992 гг. НКК праводзіў рэформы, накіраваныя на адкрытасць эканомікі і прыцягненне інвестыцый. Выбарчая рэформа пачатку 1990-ых гг. прывяла да паражэння НКК і прыходу да ўлады прадстаўнікоў НПП. Гэтая партыя дамінуе ў палітычным жыцці краіны і ў нашы дні.
Геаграфія і прырода
Тэрыторыю краіны можна падзяліць на тры геаграфічныя рэгіёны. Узвышаная частка, Гвіянскае нагор’е, займае поўдзень і цэнтр краіны. Яно разрэзана на асобныя масівы рачнымі далінамі. Найбольш узвышаным лічыцца захад цэнтральнай часткі. У адным з горных ланцугоў на мяжы з Венесуэлай і Бразіліяй знаходзіцца самы высокі пункт краіны — гара Рарайма (2810 м). Паверхня паступова зніжаецца ў бок Атлантычнага акіяна, пакуль не пераходзіць у раўнінныя тэрыторыі, парослыя трапічнымі лясамі. Бліжэй да акіянічнага ўзбярэжжа раўніны ператвараюцца ў забалочаныя нізіны да 100 км у шырыню.
Назва Гаяны на мове індзейцаў-аравакаў значыць «месца вялікіх вод». Па ўсёй тэрыторыі краіны прыродай пракладзена густая сетка рэк. Найбуйнейшыя рэкі — Эсекіба, Бербіс, Дэмерара, Карантэйн, Мазаруні, Куюні і інш. Усе яны бяруць пачатак на Гвіянскім нагор’і і ўпадаюць у Атлантычны акіян. У перасечанай мясцовасці рэкі ўтвараюць шматлікія вадаспады. Найбольш знакаміты вадаспады Каетур вышынёй 226 м. Але многія рэкі суднаходны і выконваюць ролю важных транспартных артэрый.
У вусці рака Эсекіба фарміруе шырокую дэльту са шматлікімі астравамі. Найбольшыя з іх — Хог і Легуан. Дэльта Эсекіба падзяляе ўзбярэжжа на 2 часткі — паўночна-заходнюю і паўднёва-усходнюю. Бераг нізкі, часцяком ніжэй за ўзровень акіяна. У мінулым марскія прылівы затаплялі значную частку сушы. Для абароны берагоў былі пабудаваны дамбы і сетка дрэнажных каналаў. Рэкі выкідваюць у акіян шмат глею, з-за чаго вада набывае гразна-карычневы колер, утвараюцца глеістыя водмелі да 22,5 км у даўжыню[4].
Клімат у Гаяне субэкватарыяльны, спякотны. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад +20 °C да +27 °C на ўзбярэжжы і ад +18 °C да +39 °C ва ўнутраных раёнах краіны. Сезон дажджоў цягнецца з мая да чэрвеня і са снежня да студзеня. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае ад 1200 мм на ўзвышшах і да 3000 мм на ўзбярэжжы.
Далей на раўнінах, узвышшах і перадгор’ях цягнецца паласа вільготных трапічных лясоў. Лясы займаюць каля 80 % плошчы Гаяны. Усяго налічваецца каля 1000 відаў розных дрэў, у тым ліку рэдкія і каштоўныя чырвоны сандал, баі́я, жалезнае дрэва, гевея і г. д. У кронах дрэў жывуць птушкі, насякомыя, дробныя сысуны. На паўднёвым захадзе адкрываецца саваннаРупунуні — вялізарная натуральная паша для дзікай і хатняй жывёлы.
Гаяну часцяком называюць краінай шасці народаў з-за надзвычай стракатага этнічнага і расавага складу насельніцтва. У 2009 г. тут жыло 751 223 чалавек.
З агульнай колькасці гаянцаў толькі 70 000 з’яўляюцца карэннымі жыхарамі — індзейцамі[6]. У моўных адносінах яны падзяляюцца на 3 буйныя групы — аравакі, карыбы і варау. У дакаланіяльны перыяд індзейскае насельніцтва Гаяны было этнічна яшчэ больш стракатым, але пазней яно скарацілася з-за прымусовых міграцый, сутыкнення паміж плямёнамі і з каланіяльнымі захопнікамі і асабліва з-за прынесеных каланістамі у Амерыкуэпідэмічных захворванняў. Большасць сучасных індзейцаў жыве ў сельскай мясцовасці, абапіраецца на абшчынную форму зямельнай маёмасці і традыцыйныя формы арганізацыі кіравання, якое, аднак, мае сталыя стасункі з афіцыйнымі органамі ўлады. У Гаяне дзейнічае Міністэрства па справах індзейцаў[7]. Карэнныя жыхары Гаяны маюць адзін з найлепшых паказчыкаў пісьменнасці сярод індзейцаў краін Паўднёвай Амерыкі.
Астатнія гаянцы — нашчадкі імігрантаў. Асобы еўрапейскага паходжання складаюць каля 1,5 % ад усяго насельніцтва, афрыканскага паходжання — каля траціны, нашчадкі выхадцаў з Усходняй Індыі — больш за палову, кітайцы — каля 1 %. 11 % гаянцаў маюць змяшанае паходжанне. Паміж прадстаўнікамі розных этнічных груп існуюць дастаткова складаныя адносіны, што асабліва заўважна на прыкладзе канкурэнцыі паміж прадстаўнікамі індыйскай і афрагаянскай абшчын.
Для Гаяны характэрна высокая нараджальнасць. У 1960 г. на 1000 чал. у сярэднім прыходзілася 44,49 нараджэнняў. Да 2011 г. нараджальнасць скарацілася да 17,81 нараджэнняў на 1000 чал., што значна ніжэй, чым у мінулым, але вышэй, чым у такіх краінах, як ЗША, Канада, Вялікабрытанія і Германія[8]. Росту насельніцтва перашкаджае сталая эміграцыя. У 1969—1976 гг. з краіны афіцыйна выязджала ў сярэднім 6080 чал. у год. У 1976 — 1981 гг. гэтая лічба павысілася да 14 400 чал., прычым 43 % эмігравалі ў ЗША, 31 % — у Канаду, каля 10 % — у Вялікабрытанію, 9 % — у краіны Карыбскага басейна. У канцы 1980-ых гг. легальная і нелегальная эміграцыя дасягала 10 тысяч — 20 тысяч чал. у год. Большасць эмігрантаў былі індыйскага паходжання, належалі да сярэдняга класа і мелі дастаткова добрую прафесійную адукацыю. У наш час толькі ў ЗША выязджае штогод каля 30 тысяч чал., больш за 100 тысяч гаянцаў маюць грамадзянства ЗША[9].
Структура народнай гаспадаркі выглядае наступным чынам[11]:
Галіна гаспадаркі
Адносіны да ВУП, %
Удзел насельніцтва, %
Сельская гаспадарка
21,35
1,4
Прамысловасць
33,74
15,10
Абслугоўванне
43,37
34,6
На развіццё эканомікі станоўча адбілася ўступленне краіны ў 2006 г. у адзіны рынак КАРЫКАМ, а таксама прыпыненне сталай інфляцыі. Разам з гэтым, Гаяна мае значныя знешнія пазыкі. У 2012 г. агульны ВУП Гаяны склаў 3 мільярды долараў ЗША, прыкладна 7939 долараў ЗША на чалавека. Такім чынам, краіна застаецца адной з найбяднейшых у Лацінскай Амерыцы.
Земляробства развіта пераважна на поўначы краіны, дзе існуюць камерцыйныя насаджэнні цукровага трыснягу, рысу, какосавай пальмы, кавы і г. д. Асноўны прыбытак фермерам прыносяць вырошчванне цукровага трыснягу і рысу. Пашырэнне плошчаў засеву і дапамога ўрада ў забеспячэнні ўгнаеннямі садзейнічалі істотнаму падвышэнню ўраджайнасці ў другой палове 2000-ых гг. На поўдні краіны земляробства мае дапаможны характар, тут дамінуе мяснаяжывёлагадоўля, існуюць вялікія гаспадаркі, якія трымаюць буйную рагатую жывёлу. У 2009 г. вытворчасць мяса і маладняка падвысіліся на 2,5 %.
Лоў рыбы і крэветак ажыццяўляецца ў прыбярэжных водах Атлантычнага акіяна. Рыбакі карыстаюцца пераважна малымі суднамі. У другой палове 2000-ых гг. эканамічны рост гэтай галіны знізіўся на 10,5 % з-за падзення попыту і высілення некаторых промыслаў. Неспрыяльная знешняя кан’юнктура таксама абумовіла спад у лясной гаспадарцы (-0,6 % у 2009 г.)
Здабыча баксітаў ажыццяўляецца галоўным чынам ў міжрэччы Бербіса і Дэмірары. Гэта складаны тэхналагічны працэс, у які ўцягнуты буйныя кампаніі, і які стала патрабуе значных інвестыцый. У апошнія два дзесяцігоддзі XX ст. баксітная прамысловасць Гаяны знаходзілася ў складаным становішчы з-за неэфектыўнага дзяржаўнага кіравання і пераразмеркавання прыбыткаў на карысць іншых галін эканомікі. У 2004 г. была створана Баксітная Кампанія Гаяны з частковым прыватным удзелам. У 2006 г. урад Гаяны прадаў актывы буйной дзяржаўнай кампаніі расійска-швейцарскаму здабытчыку РУСАЛ. РУСАЛ, а таксама кітайскія інвестары атрымалі магчымасць весці здабычу высакаякасных вогнетрывалых баксітаў[13]. Развіццю здабычы баксітаў спрыяе сусветны попыт на алюміній і цэмент, у вытворчасці якіх выкарыстоўваюцца гэтыя карысныя выкапні.
Здабыча золата і дыяментаў вабіць як буйныя кампаніі, так і дробных капальнікаў. Ліцэнзаваныя здабытчыкі аб’яднаны ў асобную Гаянскую асацыяцыю золата- і дыяментаздабытчыкаў. Згодна планам 2013 г., яе члены паставілі на рынак 500 тысяч унцый золата[14].
Прамысловасць
Прамысловы сектар прадстаўлены пераважна дробнымі і сярэднімі прадпрыемствамі. Дамінуе перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, рамонтныя паслугі.
Сфера паслуг
Сфера паслуг паступова пашыраецца ў агульным ВУП. Найбольш імкліва развіваюцца такія галіны, як транспарт, арэнда жылля і камунальныя паслугі.
На фарміраванне гаянскай літаратуры значны ўплыў аказаў фальклор тых народаў, якія жывуць на яе тэрыторыі. Англамоўнаяпаэзія ўзнікла ў XIX ст. У канцы XIX — пачатку XX ст. — мемуарная літаратура. Першым знакамітым гаянскім майстрам мастацкай прозы стаў выхадзец з Нью-Амстэрдама, Эдгар Мітлхольцэр (1909—1965 гг.), які праславіўся за свае рэалістычныя апавяданні, прысвечаныя падзеям у Вест-Індыі. З сярэдзіны XX ст. гаянскія аўтары прысвячалі свае творы кантрастам гарадскога і сельскага жыцця, прамысловых раёнаў і традыцыйнага сельскага ладу. У 1960—1970-ыя гг. узніклі гарадскія апавяданні, а таксама фантастычная літаратура[15].
Развіццё сучаснай гаянскай літаратуры стымулюецца ўручэннем штогадовых літаратурных прэмій Універсітэта Гаяны[16].
Выяўленчае мастацтва
Выяўленчае мастацтва характарызуецца моцным уплывам індзейскай культурнай спадчыны. Асабліва вылучаецца мастацкая група «Лакона» (англ.: Lokono Artists Group), створаная індзейцам-аравакамДжорджам Сайманам (нар. 1947 г.), прадстаўнікі якой развіваюць традыцыі сакральнага і пабытовага жывапісу карэнных жыхароў Гаяны, ужываюць прыёмы, запазычаныя з індзейскага мінулага і сучаснай сусветнай практыкі.
Адукацыя
Адукацыйная сістэма ў Гаяне абапіраецца на вопыт, запазычаны з часоў, калі краіна з’яўлялася калоніяй Вялікабрытаніі, і знешне нагадвае гэту сферу ў англамоўных краінах Карыбскага рэгіёна. У сярэднім на патрэбы адукацыі выдаткоўваецца 8,3 % ад ВУП. Школьная адукацыя кантралюецца дзяржавай праз Міністэрства адукацыі і дзяржаўныя праграмы. Апошнімі кіруюцца як грамадскія, так і прыватныя школы. Згодна заканадаўству, у школах абавязаны вучыцца дзеці з 5 гадоў 9 месяцаў да 16 гадоў. Навучальны год пачынаецца ў верасні і сканчаецца ў ліпені. Школьнікі вучацца 5 гадзін у дзень[17].
З канца 1980-ых гг. у сувязі з эканамічнымі цяжкасцямі ўзровень пісьменнасці знізіўся, але ў нашы дні застаецца адным з найбольш высокіх у краінах трэцяга свету (92 % асоб, старэйшых за 16 гадоў). Міністэрства адукацыі пры падтрымцы міжнародных арганізацый ладзіць праграмы і асобныя мерапрыемствы па падтрымцы пісьменнасці, бясплатна раздае дзіцячыя кнігі і падручнікі[18].
Найстарэйшай установай адукацыі ў Гаяне з’яўляецца Каралеўскі каледж (англ.: Queen's College of Guyana), заснаваны ў 1844 г.[19] Ён дае вышэйшую ступень сярэдняй адукацыі. Акрамя таго, маюцца іншыя ўстановы з вышэйшай ступенню сярэдняй і прафесійнай адукацыі — Прэзідэнцкі каледж (з 1985 г.), Гаянская школа сельскай гаспадаркі (з 1963 г.), Вышэйшая школа Макензі (англ.: Mackenzie High School, з 1945 г.), Нью-Амстэрдамскі тэхнічны інстытут, Ліндэнскі тэхнічны інстытут і г. д. Адзінай установай, якая дае вышэйшую ўніверсітэцкую адукацыю з’яўляецца Універсітэт Гаяны[20] (з 1963 г.).
Найбольш папулярныя віды спорту — футбол і крыкет. Для правядзення сусветнага чэмпіяната па крыкету 2007 г. у Джорджтаўне быў пабудаваны сучасны стадыён Провідэнс.
Праца мастакоў
Мастак і археолаг Джордж Сайман праводзіць раскопкі
Пачатковая школа ў Джорджтаўне
Стадыён Провідэнс
Беларуска-гаянскія зносіны
Падпісаннем сумеснага камюніке ў 2000 годзе на ўзроўні пастаянных прадстаўнікоў Беларусі і Гаяны пры ААН усталяваны дыпламатычныя зносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Гаяна. Такім чынам, Гаяна стала 133 дзяржавай, з якой Беларусь ўсталявала дыпламатычныя зносіны. Гаяна разглядаецца як адна з краін, важных для развіцця і дыверсіфікацыі беларускага экспарта[25][26].
Henry Ossawa TannerHenry Ossawa Tanner in 1907.LahirHenry Ossawa Tanner(1859-06-21)21 Juni 1859Pittsburgh, PennsylvaniaMeninggal25 Mei 1937(1937-05-25) (umur 77)Paris, PrancisKebangsaanAmerikaDikenal atasmelukis, menggambar Henry Ossawa Tanner (21 Juni 1859 – 25 Mei 1937) adalah seorang pelukis Afrika-Amerika. Kehidupan awal The Good Shepherd Tanner lahir di Pittsburgh, Pennsylvania. Ayahnya yang bernama Benjamin Tucker Tanner adalah seorang pendeta di Gereja Episkopal M...
Sam PalladioPalladio sedang tampil di Kota New York, Mei 2014LahirSam Christian Palladio Scott21 November 1986 (umur 37)Pembury, Kent, England[1]PekerjaanAktor, musisiTahun aktif2010–sekarang Sam Christian Palladio Scott (lahir 21 November 1986)[2][3] adalah seorang aktor dan musisi asal Inggris. Ia paling dikenal sebagai pemeran Gunnar Scott dalam serial drama musikal Nashville (2012–18) yang ditayangkan oleh ABC. Palladio juga berulang kali berperan da...
كأس ألبانيا 1998–99 تفاصيل الموسم كأس ألبانيا النسخة 47 البلد ألبانيا التاريخ بداية:أغسطس 1998 نهاية:22 مايو 1999 المنظم اتحاد ألبانيا لكرة القدم البطل نادي تيرانا كأس ألبانيا 1997–98 كأس ألبانيا 1999–2000 تعديل مصدري - تعديل كأس ألبانيا 1998–99 (بالألبان�...
Mil Mi-26Mil Mi-26 milik Angkatan Udara Russia, Agustus 2008TipeHelikopterTerbang perdana14 Desember 1980StatusAktifPengguna utama Uni Soviet/RusiaPengguna lain Ukraina Algeria IndiaTahun produksi1982–SekarangJumlah produksi316 Mil Mi-26 (Rusia Миль Ми-26, kode NATO: Halo) adalah helikopter angkut berat yang dirancang oleh Mil Moscow Helicopter Plant dari Uni Soviet/Rusia dan digunakan oleh dinas sipil maupun militer. Helikopter ini merupakan helikopter terbesar dan ter...
West Virginia counties clickable map This is a list of properties and historic districts in West Virginia that are listed on the National Register of Historic Places. There are listings in every one of West Virginia's 55 counties. Listings range from prehistoric sites such as Grave Creek Mound, to Cool Spring Farm in the state's eastern panhandle, one of the state's first homesteads, to relatively newer, yet still historical, residences and commercial districts. Contents: Counties in West Vi...
MRPS30 التراكيب المتوفرة بنك بيانات البروتينOrtholog search: PDBe RCSB قائمة رموز معرفات بنك بيانات البروتين 3J7Y, 3J9M المعرفات الأسماء المستعارة MRPS30, MRP-S30, PAP, PDCD9, S30mt, mitochondrial ribosomal protein S30 معرفات خارجية الوراثة المندلية البشرية عبر الإنترنت 611991 MGI: MGI:1926237 HomoloGene: 9607 GeneCards: 10884 علم الوجود الجيني ...
Wakil Presiden Republik SurinameVicepresident van de Republiek SurinameLambangPetahanaRonnie Brunswijksejak 16 Juli 2020GelarYang MuliaDitunjuk olehMajelis NasionalMasa jabatanLima tahunDibentuk25 Januari 1988 (1988-01-25)Pejabat pertamaHenck ArronWakilDeputi Wakil Presiden, 1988–1990Gaji116.870 USD per tahun[1]Situs webKabinet wakil presiden Wakil Presiden Republik Suriname (Belanda: Vicepresident van de Republiek Surinamecode: nl is deprecated ) adalah sebuah jabatan pol...
جو برادفورد (بالإنجليزية: Joe W. Bradford) معلومات شخصية الميلاد سنة 1977 (العمر 46–47 سنة) تروي[1] الإقامة هيوستن[2] مواطنة الولايات المتحدة الديانة الإسلام المذهب الفقهي حنبلي[3] عدد الأولاد 6 [2] مناصب إمام في المنصب2011 – 25 يونيو 2012 في �...
Barrier that once enclosed West Berlin This article is about the wall that surrounded West Berlin during the Cold War. For the border that divided most of East and West Germany, see German wall. For the video game, see The Berlin Wall (video game). For the ring wall around the historic city of Berlin, see Berlin Customs Wall. The Berlin WallFrom the West Berlin side, Berlin Wall graffiti art in 1986. The Wall's death strip, on the east side of the Wall, here follows the curve of the Luisensta...
Zero apparent weight, microgravity Zero gravity and Zero-G redirect here. For other uses, see Zero gravity (disambiguation). Astronauts on the International Space Station experience only microgravity and thus display an example of weightlessness. Michael Foale can be seen exercising in the foreground. Weightlessness is the complete or near-complete absence of the sensation of weight, i.e., zero apparent weight. It is also termed zero g-force, or zero-g (named after the g-force)[1] or,...
Peta Thiéfosse. Thiéfosse merupakan sebuah komune di departemen Vosges yang terletak pada sebelah timur laut Prancis. Lihat pula Komune di departemen Vosges Referensi INSEE lbsKomune di departemen Vosges Les Ableuvenettes Ahéville Aingeville Ainvelle Allarmont Ambacourt Ameuvelle Anglemont Anould Aouze Arches Archettes Aroffe Arrentès-de-Corcieux Attignéville Attigny Aulnois Aumontzey Autigny-la-Tour Autreville Autrey Auzainvilliers Avillers Avrainville Avranville Aydoilles Badménil-aux...
English language nursery rhyme Lucy LocketNursery rhymePublished1842Songwriter(s)Unknown Lucy Locket is an English language nursery rhyme. It has a Roud Folk Song Index number of 19536.[1] Lyrics 18th century-style hanging pockets Common modern versions include: Lucy Locket lost her pocket, Kitty Fisher found it; Not a penny was there in it, Only ribbon round it. Another version: Lucy Locket lost her pocket, Kitty Fisher found it; Nothing in it, nothing in it, But a binder round it. T...
Erik IKoin ErikRaja DenmarkBerkuasa1095–1103PendahuluOluf IPenerusNielsInformasi pribadiKelahiranskt. 1060Slangerup, DenmarkKematian10 Juli 1103 (umur 42–43)Paphos, SiprusPemakamanBasilika Chrysopolitissa, Paphos, SiprusWangsaEstridsenAyahSvend II dari DenmarkPasanganBodil ThurgotsdatterAnakKnud LavardHarald KesjaErik II dari DenmarkAgamaKatolik Roma Erik I[1] (ca 1060 1060 – 10 juli 1103), juga dikenal sebagai Erik yang Baik,[2][3][4] (b...
Gruppo Sportivo Fascio Giovanni GrionCalcio Nerostellati Segni distintiviUniformi di gara Casa Trasferta Colori sociali Nero stellato Dati societariCittàPola Nazione Italia ConfederazioneFIFA Federazione FIGC Fondazione1918 Scioglimento1945Stadio( posti) PalmarèsSi invita a seguire il modello di voce Il Gruppo Sportivo Fascio Giovanni Grion, o più comunemente Grion Pola, fu una società sportiva e calcistica, in seguito scomparsa, che aveva sede nella città istriana di Pola[1]. In...
American legislative district New Hampshire's 18thState Senate districtSenator Donna SoucyD–Manchester Registration30.2% Democratic29.8% Republican40.0% No party preferenceDemographics78.7% White3.7% Black9.5% Hispanic5.4% AsianPopulation (2019) • Citizens of voting age54,993[1][2]40,578 New Hampshire's 18th State Senate district is one of 24 districts in the New Hampshire Senate. It has been represented by Democr...
Native American people of the United States For other uses, see Navajo (disambiguation). Diné redirects here. For the Dene people native to northern Canada, see Dene. Ethnic group NavajoDinéManuelito (Navajo, 1818–1893), a chief during the Long WalkTotal population399,690 enrolled tribal members[1] (2021)Regions with significant populationsUnited States(Navajo Nation, Arizona, Colorado, New Mexico, Utah, California) Canada: 700 Residents of Canada identified as having Navajo ances...
هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (يناير 2021) روبين راميرو معلومات شخصية الميلاد 16 أبريل 1993 (العمر 31 سنة)مدريد الطول 1.76 م (5 قدم 9 1⁄2 بوصة) مركز اللعب مهاجم الجنسية إسبانيا معلومات الناد...
Dalam artikel ini, nama keluarganya adalah Khonado (nama keluarga patronimik). Monica KhonadoLahirMonica Fransisca Antoinette Khonado3 Maret 1996 (umur 28)Manado, Sulawesi Utara, IndonesiaPendidikanManado International SchoolAlmamaterUniversitas Sam Ratulangi( Teknik Sipil)PekerjaanModelRatu kecantikanPembawa acara televisiTinggi1,76 m (5 ft 9+1⁄2 in)GelarMiss Earth Indonesia 2021Pemenang kontes kecantikanWarna rambutCokelat gelapWarna mataCokelat gelapKompetisiutama...