Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы (англ.: South Georgia and the South Sandwich Islands) — астраўныя тэрыторыі ў Паўднёвай Атлантыцы. Належаць Вялікабрытаніі з 1775 года (Паўднёвая Георгія) і 1908 года (Паўднёвыя Сандвічавы астравы) і маюць статус заморскай тэрыторыі. Аспрэчваюцца Аргенцінай адпаведна з 1927 і 1938 г. Тэрыторыі належыць дамен .gs.