Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Гібралтар

Гібралтар
Gibraltar
Дэвіз: «лац.: Nulli Expugnabilis Hosti»
Гімн: «Гімн Гібралтара»
Афіцыйная мова англійская
Сталіца (Гібралтар)
Найбуйнейшы горад Гібралтар
Форма кіравання Брытанскія замежныя тэрыторыі

Каралева
Губернатар
Галоўны Міністр

Елізавета II
Сэр Фрэнсіс Рычардз
Пітэр Каруана
Тэрыторыя
 • Агулам 6,5 км²
Насельніцтва Гібралтара
 • Ацэнка 28,875 чал.
 • Шчыльнасць 4,290 чал./км²
ВУП
 • разам 500 000 000 (463 711 968 £) дол.
 • На душу насельніцтва 17 500 (16,608 £/чал.) дол.
Валюта Гібралтарскі фунт
Інтэрнэт-дамен .gi
Код ISO GI
Тэлефонны код +350
9567 (для Іспаніі)
Часавы пояс UTC+1
Аўтамабільны рух справа[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гібралтар (англ.: Gibraltar) — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі на поўдні Пірэнейскага паўвострава, улучае Гібралтарскую скалу і пясчаны пярэсмык, які злучае скалу з Пірэнейскім паўвостравам. Назва «Гібралтар» паходзіць ад імя арабскага военачальніка Тарык ібн Зіяда. У яго гонар Гібралтарская скала была названая гарой Тарыка (араб. جبل طارق‎).

Гісторыя

Гібралтар доўгі час знаходзіўся ў валоданні маўраў, якія захапілі яго ў вестготаў у 711 годзе. У 1462 годзе падчас Рэканкісты ён перайшоў у валоданне Іспаніі. У 1704 годзе на закаце Іспанскай імперыі быў захоплены ангельскай эскадрай пад камандаваннем адмірала Джорджа Рука. У 1713 годзе паводле Утрэхтскай мірнай дамовы, навязанай Іспаніі Англіяй і Францыяй, Гібралтар адышоў да Вялікабрытаніі. Іспанцы беспаспяхова спрабавалі ўзяць крэпасць у 1727 годзе падчас англа-іспанскай вайны, а таксама іспана-французскай «вялікай аблогі» (1779—1783). Па Версальскай дамове 1783 года скала засталася брытанскім уладаннем.

У 1830 Гібралтар быў афіцыйна абвешчаны калоніяй Вялікабрытаніі. Яго значэнне яшчэ больш узрасло пасля адкрыцця ў 1869 годзе Суэцкага канала, які удвая скараціў шлях у Еўропу з Індыі. Ўладанне скалой давала магчымасць кантролю над суднаходствам ў Міжземным моры.

У 1940 годзе ў пачатку Другой сусветнай вайны каўдыльё Франсіска Франка, выконваючы ўзброены нейтралітэт, адхіліў прапанову Гітлера захапіць брытанскі Гібралтар.

У 1964 Гібралтар атрымаў сваю канстытуцыю. У калёніі быў створаны парламент — Палата сходу і сфарміраваны ўрад. У 1969 годзе была прынятая новая канстытуцыя, згодна якой уводзілася поўнае ўнутранае самакіраванне.

Геаграфія і прырода

Займае стратэгічную пазіцыю над Гібралтарскім пралівам, які злучае Міжземнае мора з Атлантычным акіянам.

Гібралтар — адзінае месца ў Еўропе, дзе жывуць дзікія малпы — маготы. Па мясцовым павер’і, Гібралтар будзе брытанскім датуль, пакуль жывая хоць адна малпа.

Славутыя мясціны

Спасылкі

Kembali kehalaman sebelumnya