Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Мальта

Мальта
мальт.: Repubblika ta' Malta
англ.: Republic of Malta

Дэвіз: «Virtūte et constantia» 

Доблесцю і сталасцю»
Гімн: «L-Innu Malti»
Дата незалежнасці 21 верасня 1964 года (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова Мальтыйская
Англійская
Сталіца Валета
Найбуйнейшыя гарады Біркіркара
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка, дэмакратыя
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Мірыям Спітэры Дэбона
Роберт Абела
Дзярж. рэлігія Каталіцтва
Тэрыторыя
 • Агулам 316 км² (185-я ў свеце)
 • % воднай паверхні нязначны
Насельніцтва Мальты
 • Ацэнка 452 515 чал. (171-я)
 • Шчыльнасць 1 282 чал./км²
ІРЧП (2011) 0,832 [1]
Валюта Еўра
Інтэрнэт-дамен .mt
Код ISO MT
Код МАК MLT
Тэлефонны код +356
Часавы пояс +1
Аўтамабільны рух злева[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́льта, Рэспу́бліка Ма́льта (мальт.: Repubblika ta' Malta, англ.: Republic of Malta) — астраўная дзяржава (Мальтыйскі архіпелаг) ў цэнтральнай частцы Міжземнага мора, на поўдзень ад Сіцыліі.

Дзяржаўны лад

Мальта — парламенцкая рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1964 года (з папраўкамі 1974 і 1987). Заканадаўчая ўлада належыць парламенту Мальты, які складаецца з Прэзідэнта і Палаты прадстаўнікоў, якая складаецца з 65 дэпутатаў. Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам на чале з Прэм’ер-міністрам.

Прырода

Краіна займае 2 параўнальна значныя астравы востраў Мальта (246 км²) і востраў Гоца (67 км²) і некалькі дробных. У рэльефе пераважаюць закарставаныя вапняковыя плато вышынёй да 253 метраў. Клімат міжземнаморскі з гарачым сухім летам і лагоднай дажджлівай зімой; сярэдняя тэмпература лютага +12 °C, жніўня +25 °C. Ападкаў каля 530 мм за год. Рэк і ручаёў няма. У расліннасці пераважае рэдкі травастой са злакаў, на схілах пусткі з нізкімі сухалюбівымі хмызнякамі і хмызнячкамі. Невялікія гаі з хвоі, пініі, дубу. Жывёльны свет бедны. Рэзерват Гадыра.

Гісторыя

Мальта была заселена прыкладна з 5900 года да н.э.[3], з моманту прыбыцця пасяленцаў, якія паходзяць з еўрапейскіх неалітычных земляробаў[4]. Аб гэтым сведчыць кераміка храмавага компллексу Скорба, якая прыналежала, магчыма сіканам[5].

Беларуска-мальтыйскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мальта ўсталяваныя 16 лютага 1993. 9 чэрвеня 2011 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы Беларусь Я. А. Шастакоў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Мальты Дж. Абеле ў якасці Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве. 

21 чэрвеня 2012 Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г. Валеце прызначаны грамадзянін Мальты П.Фенех. У 2012 годзе беларуска-мальтыйскі тавараабарот склаў 2,2 млн долараў ЗША. Абарот гандлю паслугамі пры гэтым склаў 4,1 млн долараў. У першым паўгоддзі 2013 з Мальты ў эканоміку Беларусі прыцягнута 0,6 млн долараў ЗША інвестыцый[6].

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Крыніцы

  1. Human Development Report 2011 (англ.). United Nations Development Program (2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 30 ліпеня 2012.
  2. http://chartsbin.com/view/edr
  3. 700 years added to Malta's history(нявызн.). Times of Malta (16 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 January 2023. Праверана 11 January 2023.
  4. Ariano, Bruno; Mattiangeli, Valeria; Breslin, Emily M.; Parkinson, Eóin W.; McLaughlin, T. Rowan; Thompson, Jess E.; Power, Ronika K.; Stock, Jay T.; Mercieca-Spiteri, Bernardette; Stoddart, Simon; Malone, Caroline (20 June 2022). "Ancient Maltese genomes and the genetic geography of Neolithic Europe". Current Biology(англ.). 32 (12): 2668–2680.e6. Bibcode:2022CBio...32E2668A. doi:10.1016/j.cub.2022.04.069. PMC 9245899. PMID 35588742.
  5. A. Mifsud. Palaeolithic Man in the Maltese Islands(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 January 1999. Праверана 8 July 2019.
  6. [1]
Kembali kehalaman sebelumnya