Коста-Рыка

Рэспубліка Коста-Рыка
ісп.: República de Costa Rica
Герб Коста-Рыкі
Сцяг Коста-Рыкі Герб Коста-Рыкі
Дэвіз: «Няхай жывуць праца і мір!»
Гімн: «Высакародная Айчына, твой цудоўны сцяг»
Дата незалежнасці 15 верасня 1821 года (ад Іспаніі)
Афіцыйная мова іспанская
Сталіца Сан-Хасэ
Найбуйнейшы горад Сан-Хасэ, Пунтарэнас, Эрэдыя
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Карлас Альварадо Кесада
Альфіа Піва Месен
Луіс Ліберман-Гінсбург
Дзярж. рэлігія Каталіцызм
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
125-я ў свеце
51 100 км²
0,7
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

4 930 258[1] чал.
95 чал./км²
ВУП
  • Разам (2017)
  • На душу насельніцтва

$85,2 млрд[2]  (92-ы)
$17,930
Валюта Калон
Інтэрнэт-дамен .cr
Код ISO (Alpha-2) CR
Код ISO (Alpha-3) CRI
Код МАК CRC
Тэлефонны код +506
Часавыя паясы -6

Коста-Рыка, Рэспубліка Коста-Рыка (ісп.: Costa Rica, República de Costa Rica) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, мяжуе з Нікарагуа на поўначы і з Панамай на паўднёвым усходзе, на захадзе і поўдні абмываецца Ціхім акіянам, а на ўсходзе — Карыбскім морам. Дзяржаўная мова — іспанская. Сталіца — горад Сан-Хасэ. Краіна падзяляецца на 7 правінцый. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (15 верасня).

Нягледзячы на супольныя рысы прыроды, гісторыі і насельніцтва, Коста-Рыка вельмі моцна вылучаецца з усіх дзяржаў Цэнтральнай Амерыкі: тут амаль не засталося індзейскай спадчыны і пераважае белае насельніцва; вялікія выдаткі на адкукацыю і ахаву здароўя; нізкі ўзровень злачыннасці; эканоміка разнастайная, экалагічная і не залежыць ад экспарту сыравіны ці афшорнай дзейнасці. Коста-Рыка не спазнала ні спусташальных грамадзянскіх войнаў, ані жорсткіх дыктатарскіх рэжымаў, ані бясконцых дзяржаўных пераваротаў. Коста-Рыка з’яўляецца адзінай ва ўсёй Амерыцы нейтральнай дзяржавай, якая яшчэ ў 1948 годзе цалкам адмовілася ад выкарыстання войска. Коста-Рыка вядомая як «краіна-запаведнік» — 27 % плошчы адведзена пад прыродаахоўныя тэрыторыі.

Тым не менш, за акіянам Коста-Рыка застаецца вядомай у першую чаргу як экспарцёр бананаў. Футбольная зборная Коста-Рыкі сваімі поспехамі ў 2010-х таксама дае нагоду ўзгадаць гэтую краіну.

Этымалогія

У перакладзе з іспанскай — «багаты бераг».

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Нікарагуа на поўначы і з Панамай на паўднёвым усходзе, на захадзе і поўдні абмываецца Ціхім акіянам, а на ўсходзе — Карыбскім морам. Карыбскае ўзбярэжжа роўнае, Ціхаакіянскае — зрэзанае, са шматлікімі паўастравамі, буйным залівам Каранада і трыма дробнымі залівамі. У Ціхім акіяне дзяржаве належыць бязлюдны востраў Какос (24 км²).

Прырода

вулкан Арэнал

Большую частку краіны займаюць вулканічныя хрыбты з дзеючымі вулканамі Ірасу (3432 м), Поас (2704 м), Міравальес (2020 м) і міжгорнае вулканічнае цэнтральнае плато (Цэнтральная Месета) вышынёй 900—1200 метраў з урадлівымі глебамі. Знакаміты сваёй ідэальнай канічнай формай вулкан Арэнал (1670 м). На паўднёвым захадзе плато абмежавана хрыбтом Кардыльера-дэ-Таламанка з найвышэйшым пунктам краіны — гарой Чырыпа (3820 м). На поўначы і ўзбярэжжах — нізіна. Нярэдка здараюцца разбуральныя вывяржэнні вулканаў і землетрасенні. З карысных выкапняў ёсць невялікія радовішчы жалезнай, меднай, марганцавай руд, серы, баксітаў, нафты, срэбра і золата.

Клімат субэкватарыяльны, ападкі прыносяць пасаты, што дзьмуць з Карыбскага мора. На нізінах сярэднямесячныя тэмпературы 23-25 °C, на плато 19-20 °C. Ападкаў на ўсходзе, на наветраных схілах, да 3000 мм за год; на захадзе 1000—1500 мм. Сухі сезон доўжыцца з лістапада па красавік.

Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй. Найбуйнейшы водны аб’ект — штучнае возера Арэналь.

На ўсходніх узбярэжжах — вечназялёныя вільготнатрапічныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў, на заходнім — лістападныя лясы, месцамі саванны. У гарах вышынная пояснасць, дубовыя лясы з падлескам з вечназялёных лаўровых раслін. Коста-Рыка вядомая як «краіна-запаведнік» — 27 % краіны адведзена пад прыродаахоўныя тэрыторыі. Нацыянальныя паркі Каркавада, Брауліа-Карыльё, Чырыпа. Нацыянальны парк Ла-Амістад каля Панамскай мяжы быў заснаваны ў 1950-х мужам і жонкай Весберг са Швецыі.

У склад краіны ўваходзіць бязлюдны вулканічны востраў Какос, у 2002 годзе ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

Каменныя шары Коста-Рыкі

Са старажытнасці гэтую тэрыторыю насялялі уэтары — індзейскі народ, што цалкам знік у выніку Канкісты. У 1502 годзе ўсходні бераг быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам, ад яго ж краіна атрымала назву; з 1513 года пачалося заваяванне краіны іспанцамі. Цэнтрам калоніі стаў горад Картаго (1563 год заснавання). У 1560 годзе ўключана ў склад генерал-капітанства Гватэмала. Вільготны трапічны клімат і бедная на золата, насуперак назве, зямля не зрабілі «багаты бераг» прывабным для каланізатараў. У Коста-Рыцы не сфармавалася плантацыйнай гаспадаркі, таму і ў чарнаскурых рабах не было патрэбы.

Да незалежнасці костарыканцы не імкнуліся зусім і даведаліся пра яе праз два месяцы пасля дэкрэта 15 верасня 1821 года, калі з Гватэмалы да Коста-Рыкі даскакаў ганец з актам аб незалежнасці калоній. У 1822 годзе Коста-Рыка далучылася да мексіканскай імперыі Ітурбідэ, а ў 1823 годзе ўвайшла ў федэрацыю Злучаных Правінцый Цэнтральнай Амерыкі; сталіцай Коста-Рыкі стаў горад Сан-Хасэ. У 1825 годзе была прынята першая канстытуцыя. У 1838 годзе федэрацыя распалася, і Коста-Рыка вылучылася ў самастойную дзяржаву. У 1850-я гады пачалася вытворчасць кавы і бананаў на экспарт. У 1868—1870 гадах пабудавана чыгунка, якая злучыла два акіяны. У пачатку XX стагоддзя амерыканская кампанія «Юнайтэд Фрут» пачала экспансію ў Коста-Рыку, ператварыўшы краіну ў «бананавую рэспубліку». У другой палове XX стагоддзя Коста-Рыка — адзін з верных «авіяносцаў» ЗША ў рэгіёне. Тым больш засмучальным для ЗША стала аднаўленне адносін Коста-Рыкі з Кубай.

Дзяржаўны лад

Заканадаўчая асамблея Коста-Рыкі

Коста-Рыка — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1949 года. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 4 гады. У 2014—2018 гг. прэзідэнтам з’яўляецца Луіс Гільерма Саліс, прафесар гісторыі і паліталогіі, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Універсітэта Коста-Рыкі.

Вышэйшы заканадаўчы орган — Заканадаўчая асамблея Коста-Рыкі (57 дэпутатаў, выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады). І прэзідэнт, і дэпутаты могуць быць абранымі толькі на адзін тэрмін. Прэзідэнт як кіраўнік урада (кабінета міністраў) назначае членаў кабінета, і яны адказныя перад ім. Губернатараў правінцый назначае прэзідэнт. У кантонах насельніцтва выбірае муніцыпальныя саветы. якія карыстаюцца абмежаванай аўтаноміяй у пытаннях мясцовага кіравання. Вышэйшы судовы орган — Вярхоўны суд, якому належыць і права канстытуцыйнага нагляду. Дзейнічаюць 4 апеляцыйныя суды і касацыйны суд, суды правінцый і мясцовыя суды.

Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь усталяваны ў чэрвені 1992 года.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Коста-Рыкі

Коста-Рыка падзяляецца на 7 правінцый:

  • Алахуэла
  • Картага
  • Гуанакастэ
  • Эрэдыя
  • Лімон
  • Пунтарэнас
  • Сан-Хасэ

Правінцыі падзеленыя на кантоны і раёны. Кантонаў — 81, раёнаў — 470.[1]

Насельніцтва

Прырост насельніцтва — 1,2 % (2017). Краіна з’яўляецца рэгіянальным цэнтрам прыцягнення мігрантаў.

Насельніцтва пераважна белае (65 %). Метысы складаюць 13,6 %. Мулаты і негры (разам каля 8 %) пражываюць на ўсходнім узбярэжжы і ў гарадах, часткова гавораць па-ангельску. Дастаткова нерэлігійнае насельніцтва: каталікі складаюць 45 %, пратэстанты — 15 %; пры гэтым Коста-Рыка — адзіная несекулярызаваная амерыканская дзяржава (канстытуцыя 1949 года зацвердзіла каталіцтва ў якасці дзяржаўнай рэлігіі).

Большая частка насельніцтва пражывае на цэнтральным плато. Найбуйнейшыя гарады — Сан-Хасэ (333 тысячы ў 2015), Лімон, Алахуэла.

Высокі ўзровень Індэкса чалавечага развіцця (0,776). Расходы на адукацыю — 7 % ВУП (адны з самых высокіх у свеце).

Эканоміка

Дзелавы цэнтр Сан-Хасэ

Грашовая адзінка — калон. ВУП на душу насельніцтва — каля 18 000 долараў (2018). Эканоміка Коста-Рыкі базуецца на турызме, сельскай гаспадарцы і вытворчасці і экспарце электронікі (мікрапрацэсараў і медыцынскіх прыбораў). Замежным інвестыцыям спрыяюць палітычная стабільнасць, кваліфікацыя працоўнай сілы, а таксама падатковыя ільготы.

Апрацоўчая прамысловасць (25 % ВУП, 22 % працуючых) — вытворчасць мікрапрацэсараў, харчовая прамысловасць, медыцынскае абсталяванне, тэкстыль і адзенне, будаўнічыя матэрыялы, угнаенні. Асноўны тып электрастанцый — гідраўлічныя. У 2016 годзе на адкрыцці новай ГЭС прэзідэнт Саліс заявіў, што Коста-Рыка першай у свеце цалкам перайшла на ўзнаўляльныя крыніцы энергіі.

Сельская гаспадарка (6 % ВУП, 14 % працуючых) — бананы, ананасы, кава, дыні, дэкаратыўныя расліны, цукар, кукуруза, рыс, бабовыя, бульба; ялавічына, птушка, малочныя прадукты; лесанарыхтоўкі.

Сфера абслугоўвання — 69 % ВУП, 64 % працуючых.

Экспарт у 2016 — 13,3 млрд долараў: бананы (11 %), іншыя фрукты (10 %), медыцынскія інструменты (17 %), электроніка. Асноўны пакупнік — ЗША (32,14 %). Ад 4 да 5 % экспарту прыходзіцца на такія краіны, як Нідэрланды, Гватэмала, Панама, Германія, Бельгія.[2]

Імпарт у 2016 — 15,4 млрд долараў: сыравіна, спажывецкія тавары, прамысловае абсталяванне, нафтапрадукты, аўтамабілі, прадукты харчавання. Асноўныя пастаўшчыкі — ЗША (37,3 %), Кітай (12,8 %), Мексіка (6,5 %).[3]

Адукацыя

У г. Санта-Ана (правінцыя Сан-Хасэ) дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасці.

Некаторыя цікавінкі

  • У 1856 годзе амерыканскі авантурыст Уільям Уокер, які захапіў уладу ў Нікарагуа і абвясціў сябе прэзідэнтам, адважыўся напасці на Коста-Рыку. Супраць яго выступіў спехам сабраны ваенны атрад добраахвотнікаў. Костарыканцы выгналі Уокера са сваёй тэрыторыі і пераследавалі яго да нікарагуанскага горада Рывас, дзе і адбылася знакамітая бітва, у якой адзначыўся нацыянальны герой Хуан Сантамарыя.
  • Уначы вулкан Арэнал, які мае ідэальную канічную форму, падсвечваецца. Да 1968 года ён спаў. У 1968—2010 адбылася серыя яго вывяржэнняў.
  • На востраў Какос Роберт Луіс Стывенсан пасяліў легендарнага капітана Флінта, а Жак-Іў Кусто назваў востраў «самым прыгожым у свеце». Гэты востраў таксама з’яўляецца цэнтрам дайвінгу.
  • Самі костарыканцы называюць сябе «ціка», паводле асаблівасцей мясцовай іспанскай гаворкі.
  • Коста-рыканская кава лічыцца адной з найлепшых у свеце, таму і спажываюць яе тут у велізарных колькасцях. На стол кава падаецца ў маленькіх гарлачыках і разліваецца ў маленечкія кубачкі.
  • Коста-Рыка займала першае месца ў Міжнародным індэксе шчасця 2009, 2012 і 2016 гадоў — усе тры разы, калі праводзілася даследаванне.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

New waveOrigini stilistichePunk rockGlam rockPower popPub rockMusica elettronicaPop rockRock progressivoReggaeSkaFunkDiscoBubblegum pop Origini culturalifine anni settanta, Regno Unito, Germania, Stati Uniti d'America Strumenti tipicivoce, batteria, chitarra, basso, sintetizzatore, tastiera, batteria elettronica Popolaritàè un genere formatosi nell'ambiente underground, a cui è seguita una enorme popolarità specialmente nella prima metà degli anni ottanta. SottogeneriColdwave Generi deri...

 

Indonesian Choice Awards adalah sebuah ajang penghargaan yang digelar oleh NET. yang dimulai pada tahun 2014 saat NET. berulang tahun yang pertama. Pemenang Indonesian Choice Awards dipilih langsung oleh publik melalui Facebook dan Twitter.[1] Berikut ini daftar nominasi dan pemenang Indonesian Choice Awards berdasarkan kategori penghargaan. Kategori yang dihadirkan 2014 2015 2016 2017 2018 Song of the Year Ya Ya Ya Ya Ya Album of the Year Ya Ya Ya Ya Ya Male Singer of the Year Ya Ya ...

 

Kim Philby digambarkan pada perangko Uni Soviet Lingkaran Mata-mata Cambridge adalah sebuah lingkaran mata-mata di Britania Raya yang memberikan informasi kepada Uni Soviet pada Perang Dunia II dan aktif dari 1930-an sampai setidaknya awal 1950-an. Tak ada anggota yang diketahui didakwa atas tuduhan pengintaian. Jumlah dan keanggotaan lingkaran Lingkaran Mata-mata Cambridge mulai diketahui pada dekade 1950-an.[1] Masyarakat umum mula-mula menyadari konspirasi setelah penerbangan menda...

Синелобый амазон Научная классификация Домен:ЭукариотыЦарство:ЖивотныеПодцарство:ЭуметазоиБез ранга:Двусторонне-симметричныеБез ранга:ВторичноротыеТип:ХордовыеПодтип:ПозвоночныеИнфратип:ЧелюстноротыеНадкласс:ЧетвероногиеКлада:АмниотыКлада:ЗавропсидыКласс:Пт�...

 

Ця стаття може містити оригінальне дослідження. Будь ласка, удоскональте її, перевіривши сумнівні твердження й додавши посилання на джерела. Твердження, які містять лише оригінальне дослідження, мають бути вилучені. Ця стаття є частиною серії з темиІсторія земель сучас...

 

Railway line in Japan operated by Seibu railway This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Seibu Shinjuku Line – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (September 2014) (Learn how and when to remove this message) Seibu Shinjuku LineSeibu 10000 series EMU running on the Seibu Shinjuku Line in July 2...

Douglas XFD adalah pesawat tempur biplan berbasis carrier, pesawat tempur pertama yang akan dibangun oleh Douglas Aircraft Company. XFD ini didesain untuk Bureau of Aeronautics Specification No. 311, meminta biplan dua kursi tempur yang berbasis kapal. Pada tanggal 30 Juni 1932, Angkatan Laut memerintahkan XFD, Vought XF3U, dan Curtiss XF12C untuk pengujian. XFD adalah semua logam kecuali untuk penutup kain nya. Awak duduk di tandem di teluk tunggal, tertutup oleh kanopi yang panjang. Hal it...

 

Ben CaseyTitolo originaleBen Casey PaeseStati Uniti d'America Anno1961-1966 Formatoserie TV Generedrammatico, medico Stagioni5 Episodi153 Durata60 min Lingua originaleinglese Dati tecniciB/N1,33 : 1 CreditiIdeatoreJames E. Moser Interpreti e personaggi Vince Edwards: Ben Casey Sam Jaffe: David Zorba MusicheDavid Raksin, Richard Markowitz, Walter Scharf ProduttoreJames Moser, Matthew Rapf, Wilton Schiller, Fred Freiberger, John Meredyth Lucas Produttore esecutivoJames E. Moser, Wilton...

 

Questa voce o sezione sull'argomento storia non cita le fonti necessarie o quelle presenti sono insufficienti. Commento: Assenza di fonti autorevoli la cui mancanza fa sì che questa voce sia in parte costituita da frasi che riassumono luoghi comuni, in parte teorie minoritarie e in parte ricerche e POV originali non fontati Puoi migliorare questa voce aggiungendo citazioni da fonti attendibili secondo le linee guida sull'uso delle fonti. Segui i suggerimenti del progetto di riferimento...

United Nations resolution adopted in 1956 UN Security CouncilResolution 118DateOctober 13 1956Meeting no.743CodeS/3675 (Document)SubjectComplaint by France and the United Kingdom against EgyptVoting summary11 voted forNone voted againstNone abstainedResultAdoptedSecurity Council compositionPermanent members China France United Kingdom United States Soviet UnionNon-permanent members Australia Belgium Cuba Iran Peru Yugoslavia ←&...

 

Educator and civil rights activist (1902–1952) Harriette MooreBornHarriette Vyda Simms(1902-06-19)June 19, 1902West Palm Beach, Florida, U.S.DiedJanuary 3, 1952(1952-01-03) (aged 49)Sanford, Florida, U.S.Occupation(s)Educator, civil rights pioneerSpouse Harry T. Moore ​ ​(m. 1926; died 1951)​Children2 Harriette Vyda Simms Moore (June 19, 1902 – January 3, 1952) was an American educator and civil rights worker. She was the wife of Harry ...

 

It'll Be MeSong by Jerry Lee LewisA-sideWhole Lot of Shakin' Going OnReleasedApril 15, 1957 (1957-04-15)GenreRock and roll, rockabillyLength2:44LabelSunSongwriter(s)Jack ClementProducer(s)Sam Phillips, Jack ClementJerry Lee Lewis chronology Crazy Arms (1956) It'll Be Me (1957) Great Balls of Fire (1957) It'll Be Me is a song written by Jack Clement, first released in April 1957 by Jerry Lee Lewis, as B-side to his single Whole Lot of Shakin' Going On (Sun 267). Jerry Lee Lewis ...

U.S. Space Force missile warning unit Space Delta 4Emblem of Space Delta 4Founded24 July 2020; 3 years ago (2020-07-24)Country United StatesBranch United States Space ForceTypeDeltaRoleMissile warningSize1,200 personnel[1]Part of Space Operations CommandHeadquartersBuckley Space Force Base, Colorado, U.S.Motto(s)Latin: Videmus Mundum, lit. 'We see the world.'[2]Websitewww.buckley.spaceforce.milCommandersCommanderCol Ernest R. Schm...

 

Robert Vaughn Vaughn som Napoleon Solo i Mannen från UNCLE.FöddRobert Francis Vaughn22 november 1932New York, New YorkDöd11 november 2016 (83 år)Ridgefield, ConnecticutUtbildad vidUniversity of Minnesota, California State University, Los Angeles, University of Southern California, Los Angeles City College och North Community High SchoolAktiva år1956–2012MakaLinda Staab (1974–2016)Betydande rollerNapoleon Solo i Mannen från UNCLEIMDb SFDb Robert Vaughn 2009. Robert Fra...

 

Abdullah GülAbdullah Gül (2011) Presiden Republik Turki ke-11Masa jabatan28 Agustus 2007 – 28 Agustus 2014Perdana MenteriRecep Tayyip ErdoğanPendahuluAhmet Necdet SezerPenggantiRecep Tayyip Erdoğan Informasi pribadiLahir29 Oktober 1950 (umur 73) Ankara, TurkiPartai politikPartai Keadilan dan Pembangunan (2001-2007)Suami/istriHayrünnisa GülSunting kotak info • L • B Abdullah Gül (lahir 29 Oktober 1950) adalah Presiden Republik Turki ke-11, menjabat sejak 28...

  1000 m femminileSapporo 1972 Informazioni generaliLuogoMakomanai Open Stadium, Sapporo Periodo11 febbraio Partecipanti33 da 12 nazioni Podio Monika Pflug  Germania Ovest Atje Keulen-Deelstra  Paesi Bassi Anne Henning  Stati Uniti Edizione precedente e successiva Grenoble 1968 Innsbruck 1976 Voce principale: Pattinaggio di velocità agli XI Giochi olimpici invernali. Pattinaggio di velocità aSapporo 1972 500 m maschile femminile 1000 m femminile 1500 m maschile femmi...

 

Questa voce sull'argomento arbitri di calcio italiani è solo un abbozzo. Contribuisci a migliorarla secondo le convenzioni di Wikipedia. Libero BrignoccoliInformazioni personaliArbitro di Calcio Federazione AIA Attività nazionale AnniCampionatoRuolo 1991-1995Serie A e BArbitro Libero Brignoccoli (Ancona, 23 giugno 1953) è un ex arbitro di calcio italiano. La carriera Tra il 1991 e il 1995, anno del suo ritiro, Brignoccoli ha arbitrato 15 partite del massimo campionato italiano e 2 ga...

 

George Best Best en 1976.Datos personalesApodo(s) El Chico de Belfast Georgie The Best (el Mejor) [1]​[2]​[3]​ El Quinto BeatleNacimiento Belfast, Irlanda del Norte Irlanda del Norte, Reino Unido Reino Unido22 de mayo de 1946Nacionalidad(es) NorirlandésFallecimiento Londres, Inglaterra Inglaterra, Reino Unido Reino Unido25 de noviembre de 2005 (59 años)Altura 1,75 m (5′ 9″)[4]​Peso 65 kg (143 lb)Carrera deportivaDeporte FútbolC...

日本の行政機関海上保安庁かいじょうほあんちょうJapan Coast Guard 海上保安庁が入居している中央合同庁舎第3号館役職長官 瀬口良夫次長 宮澤康一海上保安監 彼末浩明組織上部組織 国土交通省内部部局 総務部装備技術部警備救難部海洋情報部交通部施設等機関 海上保安大学校 海上保安学校地方支分部局 管区海上保安本部概要法人番号 7000012100005 所在地 〒100-8976東京都�...

 

Argentine writer (1914–1984) Cortázar redirects here. For other uses, see Cortázar (disambiguation). Julio CortázarCortázar in 1967Born26 August 1914 (1914-08-26)Ixelles, BelgiumDied12 February 1984(1984-02-12) (aged 69)Paris, FranceResting placeMontparnasse Cemetery, ParisOccupationWriter, translatorNationalityArgentine, FrenchGenreShort story, poetry, novelLiterary movementLatin American BoomNotable worksHopscotchBlow-up and Other StoriesNotable awardsPrix Médicis (France, ...