Туніс

Туніская Рэспубліка
الجمهورية التونسية
(аль-Жумхурыя ат-Тунісія)
République tunisienne
Герб Туніса
Сцяг Туніса Герб Туніса
Дзяржаўны гімн Туніса
Дата незалежнасці 20 сакавіка 1956 (ад Францыі)
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Туніс
Найбуйнейшы горад Туніс
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Беджы Каід Эс-Себсі
Хабіб Эсід
Дзярж. рэлігія іслам суніцкага толку
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
89-я ў свеце
163 610 км²
5,0
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

11 403 800[1] чал. (79-я)
70 чал./км²
ВУП
  • Разам (2017)
  • На душу насельніцтва

$136,8 млрд.[2]  (70-ы)
$12065
Валюта Туніскі дынар
(TND, код 143)
Інтэрнэт-дамен .tn
Код ISO (Alpha-2) TN
Код ISO (Alpha-3) TUN
Код МАК TUN
Тэлефонны код +216
Часавыя паясы +1

Туні́с (араб. تونس‎‎), афіцыйная назва — Туніская Рэспубліка — дзяржава ў Паўночнай Афрыцы, самая малая па памерах тэрыторыі краіна рэгіёну. На поўначы і ўсходзе абмываецца Міжземным морам, на захадзе і паўднёвым захадзе мяжуе з Алжырам, на паўднёвым усходзе — з Лівіяй. Сталіца — горад Туніс.

Туніс — адзін са старажытных ачагоў сусветнай цывілізацыі. Менавіта тут знаходзіўся цэнтр старажытнага Карфагена

Член Лігі Арабскіх Дзяржаў, Саюза Магрыбу, Франкафоніі, Афрыканскага саюза

Этымалогія

Ад назвы горада Туніс — цэнтральнага паселішча, порта і сталіцы сучаснага Туніса. Само слова, хутчэй за ўсё, паходзіць ад берберскага кораня ⵜⵏⵙ, які азначае «пасяліцца» або «табар».

Геаграфічнае становішча

Па плошчы гэта самая маленькая краіна Магрыба. На поўначы і ўсходзе абмываецца Міжземным морам, узбярэжжа моцна зрэзанае, маюцца тры вялікіх залівы: заліў Туніс, заліў Хамамет і Габес (Малы Сідр). У Тунісе знаходзіцца мыс Бен-Сека — самы паўночны пункт Афрыкі. На захадзе і паўднёвым захадзе Туніс мяжуе з Алжырам (965 км), на паўднёвым усходзе — з Лівіяй (459 км).

Тэрыторыя Туніса размяшчаецца ў часавым поясе пад назвай Цэнтральнаеўрапейскі час (CET) (UTC+1). На летні час Туніс не пераходзіць.

Прырода

Шот-эль-Джэрыд

На поўначы рэльеф пераважна горны — з Алжыра заходзяць адгор’і ўжо невысокіх тут гор Атлас, мясцовая назва — Дарсал. Тут знаходзіцца самы высокі пункт Туніса — гара Джэбель-Шамбі (1544 м). На поўнач ад Дарсала ляжыць Тэль — край узгоркаў, і нізкагор’яў; на поўдзень — дэпрэсія, занятая шотамі — саланчакамі, буйнейшы з якіх — Шот-эль-Джэрыд. Тут жа знаходзіцца самы нізкі пункт Туніса — Шот-эль-Гарса (17 м ніжэй узроўню мора). Уздоўж усходняга ўзбярэжжа цягнецца раўніна Сахель, На поўдні бягуць узгоркі Гафса вышынёй да 500 м.

Клімат Туніса — субтрапічны міжземнаморскі на поўначы і ўздоўж узбярэжжа, на поўдні і ва ўнутраных раёнах — трапічны пустынны. Сярэднія тэмпературы студзеня +10 °C на поўначы і +21 °C на поўдні, ліпеня +26 °C на поўначы і +33 °C на поўдні. Ападкаў за год выпадае ад 100 мм на поўдні да 1500 мм у горных раёнах, некаторыя пустынныя вобласці наогул не атрымліваюць ападкаў на працягу шматлікіх гадоў запар. Для Туніса характэрны зімовы максімум ападкаў. У пустынных раёнах уначы нярэдкія замаразкі нават увесну і ўвосень, хоць днём тэмпература ў гэты перыяд можа дасягаць +25…+27 °C. Лепшы час для наведвання краіны — верасень-лістапад і сакавік-чэрвень.

Рачная сетка развітая слаба. Буйнейшая рака, а таксама адзіная рака, што не перасыхае — Меджэрда, працякае ў вобласці Тэль. Пачынаецца Меджэрда ў гарах Алжыра і ўпадае ў Туніскі заліў. Найбольш паўнаводная яна ў зімовы перыяд. Усе астатнія рэкі — часовыя вадацёкі (вадзі). Азёры або лагуннага тыпу, або шоты.

Нягледзячы на невялікія памеры, Туніс мае разнастайныя ландшафты, па багаццю яго прырода не саступае алжырскай і мараканскай. Узвышшы поўначы і ніжнія добра ўвільготненыя схілы гор адносяцца да зоны міжземнаморскіх лясоў, якія дзе-нідзе захаваліся. Паўднёвыя схілы гор і частка раўніны Сахель занятыя засушлівымі стэпамі. Поўдзень Туніса — зона трапічных пустынь, што адносяцца да Сахары — Эль Хамра (заходзіць з Лівіі) і Вялікі Эрг (большая частка — у Алжыры).

Гісторыя

Ксар у паўднёвым Тунісе

Землі сучаснага Туніса былі арэнай многіх знакавых падзей гісторыі старажытнага часу. У 814 г. да н. э. каланістамі з фінікійскага горада Тыр быў заснаваны горад Карфаген, які за некалькі стагоддзяў ператварыўся ў адну з наймацнейшых дзяржаваў свету. У III ст. да н.э. інтарэсы Карфагена сутыкнуліся з Рымскімі інтарэсамі, што прывяло да Пунічных войнаў, у кожнай з якіх Карфаген пацярпеў паразу, а у выніку трэцяй у 146 г. да н.э. горад быў захоплены і зруйнаваны, а тэрыторыя Туніса ўвайшла ў склад Рымскай дзяржавы. У V стагоддзі Паўночную Афрыку захапілі вандалы і стварылі тут сваё каралеўства. У VI ст. вандалаў пацясніла Візантыйская імперыя.

Туніс Хафсідаў, 1400

У канцы VII ст. уся Паўночная Афрыка трапіла пад уладу Арабскага халіфата. З таго часу Туніс з’яўляецца трывалай часткай араба-ісламскага свету. Пасля распаду адзінага халіфата ў VIII ст. Туніс уваходзіў у склад шэрагу мясцовых арабскіх каралеўстваў ажно да XVI ст., калі сюды прышлі туркі-асманы. Падчас асманскага панавання паўночна-заходняя Афрыка была прытулкам для піратаў, даволі незалежным ад Стамбула. У 1705 годзе паўстала фактычна незалежная (хаця і прызнавала Асманскі сюзерэнітэт) дзяржава Туніс пад уладай беяў з дынастыі Хусейнідаў.

У 1883—1956 гг. Туніс у статусе пратэктарату знаходзіўся пад уладай Францыі, маючы ўласныя герб, гімн, грошы. У 1956 годзе Францыя прызнала незалежнасць Туніскага каралеўства. У наступным годзе манархія была скасавана. Першыя трыццаць гадоў незалежнасці на чале Туніса стаяў прэзідэнт Хабіб Бургіба, праўленне якога прахлдзіла пад знакам ісламізацыі.

У 1987 годзе ў у краіне адбылася «Язмінавая рэвалюцыя» — прэзідэнт краіны Хабіб Бургіба быў зрынуты прэм’ер-міністрам Бен Алі са згоды ўсіх ключавых міністраў і сілавых ведамстваў. У наступным годзе ў Тунісе былі праведзены абмежаваныя рэформы. Кіраўніцтва краіны здолела перайсці ад аднапартыйнай сістэмы да фармальна шматпартыйнай, пазбегнуўшы магчымых на такім шляху цяжкіх наступстваў і не страціўшы руль кіравання. Туніс праводзіў празаходнюю палітыку, змагаючыся з ростам ісламскага фундаменталізму.

На працягу 2000-х гадоў у краіне дынамічна развівалася эканоміка. Напрыклад, аб’ём ВУП па парытэце пакупной здольнасці за 2011 год склаў звыш 100 мільярдаў долараў (каля 9500 долараў на душу насельніцтва). Як вызначалі тагачасныя апытанні, амаль палова насельніцтва адносіла сябе да сярэдняга класа.

У снежні 2010 года распачалася туніскі актывіст здзейсніў самаспаленне ў сталіцы дзяржавы, запусціўшы тым самым масавыя хваляванні. У выніку дэманстрацыі ўжо да сярэдзіны студзеня наступнага года абярнуліся звяржэннем афіцыйнага ўрада — прэзідэнт Зін Аль-Абідзін Бен Алі і члены яго сям’і былі вымушаныя збегчы з Туніса. Гэтыя падзеі назвалі другой Язмінавай рэвалюцыяй. З хваляванняў супраць рэжыму Бен Алі пачалася «Арабская вясна».

Да 2018 года на пасадзе кіраўніка дзяржавы змяніліся чатыры палітыкі, але стабільнасць у гэтую краіну так і не вярнулася. Тут былі здзейснены гучныя тэракты, адказнасць за якія нязменна брала на сябе «Ісламская дзяржава». Найбольш буйныя трагедыі адбыліся ў першай палове 2015 года. Гэта майскі напад на музей Брага ў сталічных ваколіцах, падчас якога загінула больш за 20 чалавек. А ў чэрвені адбыўся расстрэл турыстаў у курортным горадзе Сусе. Тады ахвярамі ісламістаў стала больш за 70 чалавек.

Гэтыя два найбольш рэзанансныя тэракты абвалілі эканоміку Туніса, моцна залежную ад турызму. На наступны год радыкальныя ісламісты, арыентуючыся на групоўкі з суседняй Лівіі, здзейснілі няўдалую спробу захапіць прыгранічны горад каля мяжы з былой «Джамахірыяй лівійскага народа». Улады рэзка ўзмацнілі барацьбу з тэрарызмам і рэлігійным экстрэмізмам, хоць сітуацыя з бяспекай замежных турыстаў засталася напружанай, у тым ліку і з-за блізкага суседства з ахопленай грамадзянскай вайной Лівіяй, і з насычаным ісламісцкімі групоўкамі Алжырам[9].

Дзяржаўны лад

Беджы Каід Эс-Себсі у прэзідэнцкім палацы

Туніс — прэзідэнцкая рэспубліка. Згодна з Канстытуцыяй, прэзідэнт абіраецца тэрмінам на 5 гадоў. Прэм’ер-міністр і кабінет міністраў прызначаюцца прэзідэнтам. У 2011 годзе, аднак, прэзідэнт і прэм’ер-міністр былі абраны Устаноўчым сходам. У снежні 2014 года на выбарах перамог Беджы Каід Эс-Себсі. Пасля адстаўкі прэзідэнта Зімбабве Роберта Мугабэ ён апынуўся самым старым дзеючым прэзідэнтам свету.

Асамблея народных прадстаўнікоў — аднапалатны парламент, у якім налічваецца 217 месцаў. Дэпутаты абіраюцца на 5 гадоў. Парламент размяшчаецца ў палацы Бардо (у суседнім корпусе размешчаны музей Бардо), які знаходзіцца ў горадзе Бардо каля сталіцы. 26 кастрычніка 2014 года адбыліся першыя пасля падзення рэжыму прэзідэнта Бен Алі і прыняцця новай канстытуцыі выбары ў Асамблею народных прадстаўнікоў[10]. Большасць месцаў (83) атрымала галоўная свецкая партыя «Нідаа Туніс», а найбуйнейшая ісламісцкая партыя «Ан-Нахда» — 68 месцаў.

Адміністрацыйны падзел

Туніс складаюць 24 вілаета на чале з губернатарамі, падзеленых у сваю чаргу на 260 акруг (дэлегацый). Губернатары вілаетаў прызначаюцца прэзідэнтам рэспублікі.

Насельніцтва

Дэмаграфічная крывая Туніса
Мячэць аз-Зайтуна, горад Туніс

Колькасць насельніцтва складае 11,4 млн чалавек (у 2017). У апошнія дзесяцігоддзі ў Тунісе рэзка падае нараджальнасць. У 2010 сумарны каэфіцыент нараджальнасці ацэньваўся ў 1,71 дзіцяці на жанчыну. Гэта быў самы нізкі паказчык сярод арабскіх краін. Аднак у 2017 годзе ён склаў ужо 2,23, а натуральны прырост — 1 %. Узрост сярэдняга тунісца — 31 год, доля дзяцей да 15 гадоў — усяго 25 %[11], гэта самыя «еўрапейскія» дэмаграфічныя паказчыкі ў Паўночнай Афрыцы.

97 % насельніцтва краіны — арабы. Аднак, маецца нязначная частка (1 %) бербераў, якія у асноўным пражываюць на востраве Джэрба і ў раёнах Матмата, Татаўін, Гафса. Берберы Туніса, прадстаўленыя племем нефуса, гавораць на адным з дыялектаў берберскай мовы, часта званай iэлха. Пражываюць у краіне і чаркесы (каля 1,5 %). У асноўным гэта нашчадкі егіпецкіх мамлюкаў, частка перасяленцы з Каўказа пасля Каўказскай вайны. Вялікую ролю яшчэ з каланіяльных часоў, асабліва ў адукацыі і бізнесе, мае французская мова. Сёння яе ведаюць 64 % тунісцаў.

98 % насельніцтва — мусульмане, невялікая колькасць каталікоў. Таксама ў Тунісе на востраве Джэрба пражывае самая вялікая ў арабскім свеце яўрэйская абшчына.

Большасць тунісцаў жыве ў паўночнай частцы краіны. Пустынныя вобласці заселены слаба. Гарадское насельніцтва складае крыху болей за дзве траціны (69 %). У сталічнай агламерацыі пражываюць 2,3 млн чалавек[11]. Наступныя па памерах гарады: Сфакс (330 тыс.), Сус (270 тыс.), Кайруан (190 тыс.).[12]

Эканоміка

Горад Туніс

Нават паміж краін Паўночнай Афрыкі Туніс вылучаеца даволі высокім узронем эканамічнага развіцця. Гэтаму спрыяюць выгаднае геаграфічнае становішча, кампактная, даволі багатая прыроднымі рэсурсамі тэрыторыя, кваліфікаваная працоўная сіла, адносная палітычная стабільнасць.

Аліўкавыя дрэвы, Сфакс

У каланіяльны перыяд пачынаецца будаўніцтва чыгунак і шашэйных дарог, партоў, банкаў, прадпрыемстваў па здабычы карысных выкапняў (свінец, фосфар, жалезная руда). Сённяшні Туніс — аграрна-індустрыяльная краіна, аснову эканомікі якой складае сельская гаспадарка. Туніс займае 4 месца ў свеце па вырошчванню і экспарту алівак (вырошчваюцца ў асноўным на раўніне Сахель). Таксама маюцца бахчы, вінаграднікі; вырошчваюцца гранаты, цытрусавыя.

Другое месца ў нацыянальным даходзе займае турызм, трэцяе — лёгкая прамысловасць, у асноўным тэкстыльная (дае каля чвэрці экспартных паступленняў). Створана вытворчасць кампанентаў для электратэхнікі.

Буйныя радовішчы фасфарытаў. Здабыча нафты складае 5 млн тон, але гэта забяспечвае унутраныя патрэбы краіны і дае да 40 % экспартнай выручкі (у 2016 — толькі 6 %[13].)

Асноўныя гандлёвыя партнёры — краіны ЕС. Экспарт: Францыя (31 %), Італія (17 %), Германія (11,5 %). Імпарт: Францыя (17 %), Італія (16 %), Кітай (9 %)[13]. Туніс імпартуе прадукцыю машынабудавання (аўтамабілі, камп’ютары, тэлефоны), лекі, прадукты нафтаперапрацоўкі.

Транспарт

Цягнік на чале з цеплавозам на станцыі Сфакс SNCFT

Горад Туніс з’яўляецца цэнтрам транспартнай сістэмы краіны, як самы буйны горад з самым вялікім портам і зручнай транзітнай сістэмай. Важную ролю ва ўнутраных перавозках адыгрываюць аўтадарогі. На 2010 год працягласць шашэйных дарог складала 19,4 тыс. км, з іх палепшаных — 14,7 тыс. км. Чыгуначны транспарт развіты на населенай поўначы, дзе сфармавалася чыгуначная сетка. Даўжыня чыгуначнай сеткі краіны— каля 2152 км. Вузкакалейная чыгунка Гафса-Сфакс з каланіяльных часоў выкарыстоўваецца для вывазу да мора жалезнай руды і фасфарытаў. Маецца чыгуначнае спалучэнне з Алжырам, чыгункі ў Лівію існуюць толькі на паперы. Туніс мае разгалінаваную сетку трубаправодаў, уключаючы 3059 км газаправодаў, 1203 кіламетраў нафтаправодаў і 345 км нафтапрадуктаправодаў. Міжнародныя грузавыя перавозкі ажыццяўляюцца марскім транспартам. Асноўныя порты краіны: Хальк-эль-Уэд, Сфакс, Бізерта, Сехіра, Сус[14]. Паветраны транспарт злучае Туніс з краінамі Афрыкі і Еўропы, абслугоўваюцца таксама ўнутраныя паветраныя лініі[14]. Аэрапорты: Туніс-Карфаген, Манасцір імя Хабіба Бургібы і інш.

Культура

Кухня

Спіртныя напоі

Традыцыйна мусульмане не ўжываюць алкаголь, але ў Тунісе стаўленне да гэтага пытання больш ліберальнае. У краіне вырабляюцца сухія і сталовыя віны. У горадзе Грамбалія на цэнтральнай плошчы ўстаноўлены помнік у выглядзе вінаграднай гронкі. У гэтым горадзе кожны верасень праводзіцца фестываль віна. У Тунісе існуе адзіны нацыянальны піўны брэнд — «Celtia». Да нацыянальных спіртных напояў Туніса таксама адносяцца фінікавы лікёр «Tibarin» і гарэлка з інжыра — «Boukha».

Святы

  • 14 студзеня — Дзень рэвалюцыі у Тунісе
  • 20 сакавіка — Дзень незалежнасці
  • 21 сакавіка — Дзень моладзі
  • 9 красавіка — Дзень памяці пакутнікаў
  • 1 мая — Свята працы
  • 25 ліпеня — Дзень абвяшчэння рэспублікі
  • 13 жніўня — Дзень жанчын

Узброеныя сілы

У адрозненне ад сваіх суседзяў, Алжыра і Лівіі, Туніс мае невялікія запасы нафты і, як следства, яго фінансавыя магчымасці абмежаваны. Ваенныя выдаткі ў 90-я гг. складалі 350—400 млн долараў у год. На ўзбраенні знаходзіцца зброя і ваенная тэхніка галоўным чынам заходняй вытворчасці, прычым досыць састарэлая: каля 120 танкаў, 27 самалётаў, 43 верталёты. Колькасць асабовага складу на 2012 — 40,000 чалавек (уключаючы ~23,400 тэрміновай службы; працягласць тэрміновай службы — 1 год; прызыў выбарчы).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

Artikel ini tidak memiliki referensi atau sumber tepercaya sehingga isinya tidak bisa dipastikan. Tolong bantu perbaiki artikel ini dengan menambahkan referensi yang layak. Tulisan tanpa sumber dapat dipertanyakan dan dihapus sewaktu-waktu.Cari sumber: Karl Theodor Robert Luther – berita · surat kabar · buku · cendekiawan · JSTOR Asteroid yang ditemukan: 24 17 Thetis 17 April 1852 26 Proserpina 5 Mei 1853 28 Bellona 1 Maret 1854 35 Leukothea 19 April 1...

 

Œ

Œ (Huruf non-kapital : œ) adalah salah satu Huruf Latin, dan merupakan gabungan dari o dan e. Dalam Latin pertengahan dan Latin Awal, Huruf ini digunakan sebagai diftong dalam Bahasa Yunani yaitu οι. Dan berlanjut penggunaannya dalam Bahasa Inggris dan Bahasa Prancis. Kata onomatopoeia dengan œ Referensi Œ usage on middle germanic language lbsAlfabet Latin Aa Bb Cc Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Qq Rr Ss Tt Uu Vv Ww Xx Yy Zz Huruf yang diberi diakritik Áá Àà Ăă Ắắ...

 

Jetex 50B micro rocket motor Jetex 50B packaging Jetex motor adalah sebuah jenis motor mesin roket berbahan bakar padat yang diproduksi untuk digunakan sebagai powerplant untuk pesawat model. Awalnya dikembangkan pada tahun 1947, oleh Wilmot, Mansour & Company Ltd of Southampton, mesin itu pertama kali ditunjukkan kepada pers pemodelan pada awal 1948, dan tersedia untuk umum pada bulan Juni 1948, ketika Aeromodeller menampilkan daya Jetex di sampul depannya. Motor pertama adalah Jetex 100...

Class of enzymes cutinaseStructure of Fusarium solani cutinase. PDB 1cex.[1]IdentifiersEC no.3.1.1.74DatabasesIntEnzIntEnz viewBRENDABRENDA entryExPASyNiceZyme viewKEGGKEGG entryMetaCycmetabolic pathwayPRIAMprofilePDB structuresRCSB PDB PDBe PDBsumGene OntologyAmiGO / QuickGOSearchPMCarticlesPubMedarticlesNCBIproteins The enzyme cutinase (systematic name: cutin hydrolase, EC 3.1.1.74) is a member of the hydrolase family. It catalyzes the following reaction:CutinaseIdentifiersSymbolCut...

 

Dewan Perwakilan Rakyat Daerah Kabupaten Pasaman BaratDewan Perwakilan Rakyat Kabupaten Pasaman Barat2019-2024JenisJenisUnikameral SejarahSesi baru dimulai19 Agustus 2019PimpinanKetuaH. Erianto , S.E., S.H. (Gerindra) sejak 13 Desember 2021 Wakil Ketua IEndra Yama Putra, S.Pi. (Demokrat) sejak 2 Oktober 2019 Wakil Ketua IIH. Daliyus K., S.H., M.Si. (Golkar) sejak 2 Oktober 2019 KomposisiAnggota40Partai & kursi  PDI-P (4)   NasDem (3)   PKB (2) ...

 

Beauty accessories Artificial nails with hand painted nail art Press-on nail tips, and cyanoacrylate nail glue Artificial nails, also known as fake nails, false nails, acrylic nails, nail extensions or nail enhancements, are extensions placed over fingernails as fashion accessories. Many artificial nail designs attempt to mimic the appearance of real fingernails as closely as possible, while others may deliberately stray in favor of an artistic look. Artificial nails require regular upkeep; i...

American actor David CostabileCostabile in 2014Born (1967-01-09) January 9, 1967 (age 57)Washington, D.C., U.S.OccupationActorYears active1997–presentSpouse Eliza Baldi ​(m. 2012)​Children2 David Costabile (/ˈkɒstəbəl/; born January 9, 1967)[1] is an American actor. He is best known for his television work, having appeared in supporting roles in several television series such as Billions, Breaking Bad and Better Call Saul, Damages, Flight o...

 

Illyriens Les tribus illyriennes vers le IIIe siècle av. J.-C. Période Antiquité Ethnie Ardiéens, Autariates, Dalmates, Dardaniens[1], Labéates, Pénestes, Taulantiens Langue(s) Langues indo-européennes Religion Polythéisme Villes principales Scutari (Scodra) Région d'origine Illyrie Région actuelle Albanie, Bosnie-Herzégovine, Croatie, Kosovo, Monténégro, Slovénie, Serbie Rois/monarques Bardylis, Glaucias, Agron Teuta, Genthios Frontière Mer Adriatique modifier ...

 

Johan Ferrier Presiden Suriname ke-1Masa jabatan25 November 1975 – 13 August 1980 PendahuluPosition EstablishedPenggantiHendrick Chin A Sen Informasi pribadiLahirJohan Henri Eliza Ferrier(1910-05-12)12 Mei 1910Paramaribo, SurinameMeninggal4 Januari 2010(2010-01-04) (umur 99)Oegstgeest, NetherlandsKebangsaanSurinamesePartai politikNPSAlma materUniversity of Amsterdam (PhD)PekerjaanPolitician TeacherSunting kotak info • L • B Johan Henri Eliza Ferrier (12 Mei 1...

Coppa del Brasile 2006Copa do Brasil 2006 Competizione Coppa del Brasile Sport Calcio Edizione 18ª Organizzatore CBF Date dal 15 febbraio 2006al 26 luglio 2006 Luogo  Brasile Partecipanti 64 Risultati Vincitore  Flamengo(2º titolo) Secondo  Vasco da Gama Statistiche Miglior marcatore Valdiram(Vasco da Gama), 7 gol Incontri disputati 113 Gol segnati 350 (3,1 per incontro) Cronologia della competizione 2005 2007 Manuale La Coppa del Brasile 2006 (ufficialment...

 

Film festival 47th Berlin International Film FestivalFestival posterLocationBerlin, GermanyFounded1951AwardsGolden Bear:The People vs. Larry FlyntNo. of films324 films[1]Festival date13–24 February 1997Websitehttp://www.berlinale.deBerlin International Film Festival chronology48th 46th The 47th annual Berlin International Film Festival was held from 13 to 24 February 1997.[2] The Golden Bear was awarded to Canadian-American film The People vs. Larry Flynt directed by Mil...

 

2016年美國總統選舉 ← 2012 2016年11月8日 2020 → 538個選舉人團席位獲勝需270票民意調查投票率55.7%[1][2] ▲ 0.8 %   获提名人 唐納·川普 希拉莉·克林頓 政党 共和黨 民主党 家鄉州 紐約州 紐約州 竞选搭档 迈克·彭斯 蒂姆·凱恩 选举人票 304[3][4][註 1] 227[5] 胜出州/省 30 + 緬-2 20 + DC 民選得票 62,984,828[6] 65,853,514[6]...

Town in Georgia, United StatesPine Mountain, Georgia ChipleyTownGateway to Callaway GardensLocation in Harris County and the state of GeorgiaCoordinates: 32°51′53″N 84°51′14″W / 32.86472°N 84.85389°W / 32.86472; -84.85389CountryUnited StatesStateGeorgiaCountiesHarris, MeriwetherArea[1] • Total3.18 sq mi (8.24 km2) • Land3.08 sq mi (7.97 km2) • Water0.10 sq mi (0.27 km2...

 

Michael HasaniLahir12 Juni 1913Tempat lahirBendzin, Kekaisaran RusiaTahun aliyah1932Meninggal dunia2 Juli 1975(1975-07-02) (umur 62)Knesset2, 3, 4, 5, 6, 7, 8Faksi yang diwakili di Knesset1951–1955Hapoel HaMizrachi1955–1975Partai Relijius NasionalJabatan menteri1970–1974Menteri Kesejahteraan1974–1975Menteri Kesejahteraan Rabi Ya'akov-Michael Hasani (Ibrani: יעקב-מיכאל חזני, 27 Juni 1913 – 2 Juli 1975) adalah seorang politikus Israel yang menjabat ...

 

Russian pole vaulter In this name that follows Eastern Slavic naming customs, the patronymic is Aleksandrovna and the family name is Sidorova. Anzhelika SidorovaSidorova in 2021Personal informationNationalityRussianBorn (1991-06-28) 28 June 1991 (age 32)Moscow, RussiaHeight170 cm (5 ft 7 in)[1]Weight52 kg (115 lb)[1]SportCountryRussiaSportAthleticsEventPole vaultAchievements and titlesPersonal best(s)Outdoor: 5.01 m (2021)Indoor: 4.95...

Berikut adalah daftar munisipalitas di provinsi Soria, di wilayah otonomi Castile-Leon Spanyol Provinsi Soria Nama Populasi (2007) Abejar 358 Acrijos 0 Adradas 91 Ágreda 3.219 Alconaba 169 Alcubilla de Avellaneda 209 Alcubilla de las Peñas 97 Aldealafuente 140 Aldealices 29 Aldealpozo 32 Aldealseñor 46 Aldehuela de Periáñez 44 Las Aldehuelas 110 Alentisque 41 Aliud 34 Almajano 210 Almaluez 283 Almarza 595 Almazán 575 Almazul 167 Almenar de Soria 360 Alpanseque 100 Arancón 115 Arcos de ...

 

Catherington DownSite of Special Scientific InterestLocationHampshireGrid referenceSU 691 143[1]InterestBiologicalArea12.8 hectares (32 acres)[1]Notification1984[1]Location mapMagic Map Catherington Down is a 12.8-hectare (32-acre) biological Site of Special Scientific Interest in Catherington in Hampshire.[1][2] It is also a Local Nature Reserve[3][4] This western sloping site is chalk grassland with prominent lynchet strips dating to ...

 

American TV series or program The Girl, the Gold Watch & EverythingGenreComedy Sci-FiBased onThe Girl, the Gold Watch & Everything by John D. MacDonaldWritten byGeorge ZatesloDirected byWilliam WiardStarring Robert Hays Pam Dawber Zohra Lampert Jill Ireland Ed Nelson Maurice Evans Music byHod David SchudsonCountry of originUnited StatesOriginal languageEnglishProductionExecutive producersArthur Fellows Terry KeeganProducerMyrl A. SchreibmanProduction locationsHotel del Coronado - 150...

Ballet company of Seattle, USA Pacific Northwest BalletGeneral informationNamePacific Northwest BalletPrevious namesPacific Northwest Dance AssociationYear founded1972; 52 years ago (1972)Principal venueMarion Oliver McCaw HallWebsitehttp://www.pnb.org/Senior staffDirectorPeter BoalArtistic staffPrincipal ConductorEmil de CouOtherOrchestraPacific Northwest Ballet OrchestraOfficial schoolPacific Northwest Ballet SchoolFormationPrincipalSoloistCorps de BalletApprentice Pacific...

 

2017 South Korean TV series This article is about the 2017 South Korean TV series. For the 2011 TV series of the same title, see While You Were Sleeping (2011 TV series). While You Were SleepingPromotional posterGenreRomanceFantasyThrillerComedyLegal dramaWritten byPark Hye-ryunDirected byOh Chung-hwanStarringLee Jong-sukBae SuzyLee Sang-yeobJung Hae-inCountry of originSouth KoreaOriginal languageKoreanNo. of episodes16ProductionProducersTeddy Hoon-tak JungHwang Ki-yongProduction locationsAns...