Суда́н[1] (араб.السودان), афіцыйна Рэспубліка Суда́н[1] (араб.جمهورية السودان) — краіна, якая знаходзіцца ў Паўночна-Усходняй Афрыцы. З’яўляецца трэцяй краінай Афрыкі па плошчы (пасля Алжыра і ДР Конга) і трэцяй краінай арабскага свету (пасля Алжыра і Саудаўскай Аравіі). Па дадзеных перапісу 2015 года насельніцтва Судана перавышае 40 млн жыхароў. Хартум — сталіца, а таксама палітычны, культурны і гандлёвы цэнтр краіны, Амдурман — другі па велічыні горад.
Назва краіны паходзіць ад арабскага слова Bilad-al-sudan, літаральна — «краіна чорных».
Судан быў домам для многіх старажытных цывілізацый, такіх як царства Куш, Керма, Набадыя, Алодыя, Макурыя, Мероэ і іншыя, большасць з якіх рассяляліся ўздоўж Ніла. Падчас дадынастычнага перыяду Нубія (сённяшнія тэрыторыі паўднёвага Егіпта і паўночнага Судана) і Верхні Егіпет былі амаль культурна ідэнтычнымі, і сістэма кіравання фараонаў адначасова развілася там да 33 стагоддзя да н.э. З-за сваёй блізкасці да Егіпта Судан прымаў удзел у больш шырокай гісторыі Блізкага Усходу, быў хрысціянізаваны ў 6 стагоддзі і ісламізаваны ў 15 стагоддзі. У выніку хрысціянізацыі старажытнанубійская мова стала самай ранняй з запісаных ніла-сахарскіх моў (раннія запісы адносяцца да 9 стагоддзя).
Вобласць Нубія на мяжы сучасных Судана і Егіпта — адно з найстаражытнейшых месцаў фарміравання дзяржаўных утварэнняў. Тут у сярэдзіне 4 тысячагоддзя на Ніле ўзнікла паселішча Керма, якое хутка расло і да 2 тысячагоддзя да н. э. ператварылася ў буйны горад, цэнтр аднайменнай дзяржавы, роўны па плошчы з тагачаснымі сталіцамі Старажытнага Егіпта. У пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. ніжняя Нубія трапіла пад уплыў егіпцян. Аднак Керма захавала сваю самабытнасць. У XVIII—XVI стст. да н. э., калі паўночны Егіпет быў захоплены гіксосамі, яе ўладары пашырылі свой кантроль на верхнюю Нубію і паўднёвы Егіпет.
У сярэдзіне 2 тысячагоддзя Яхмас I перамог гіксосаў і нубійцаў. Да 1450 годзе да н. э. Керма прыйшла ў заняпад. У Нубіі некалькі стагоддзяў дзейнічала егіпецкая дзяржаўная адміністрацыя. Але ў канцы 2 тысячагоддзя да н. э. тут узнікла самастойная дзяржава Куш, для якой было характэрна спалучэнне мясцовых і егіпецкіх культурных традыцый. Яе першасным цэнтрам была Напата, пазней — Мероэ. У першай палове 1 тысячагоддзя да н. э. экалагічны крызіс выклікаў хвалю міграцыі кушыцкага насельніцтва ўглыб Афрыкі. У 330 годзе Мероэ быў зруйнаваны войскам Аксума.
У XVI стагоддзі значная частка сучаснага Судана ўвайшла ў склад мусульманскай дзяржавы Фундж з цэнтрам у Сенары. Да пачатку XIX ст. большасць насельніцтва Судана была ісламізавана.
Судан у складзе Асманскай імперыі. Махдзісцкі Судан
У 1821 годзе Судан заваяваны правіцелем Егіпта Мухамедам Алі. У 1881 годзе прапаведнік Мухамед Ахмед абвясціў сябе махдзі і ўзначаліў паўстанне махдзістаў, якое паклала канец турэцка-егіпецкаму панаванню і стварыла ў Судане тэакратычную незалежную дзяржаву. Паўстанне ў 1898—1899 гадоў задушылі англічане.
У 1899—1955 гадах Судан — калонія Вялікабрытаніі (да 1951 года фармальна лічыўся англа-егіпецкім кандамініумам). У 1940-я гады склаліся партыі аль-Ума (стаяла за незалежнасць Судана) і нацыянал-юніянісцкая (НЮП; стаяла за саюз з Егіптам).
Незалежны Судан
1 студзеня1956 года абвешчана незалежнасць Судана. З 1958 годзе ўсталяваўся рэжым ваеннай дыктатуры генерала І. Абуда, які скінуты ў 1964 годзе. Аднак і новыя ўрады 1964 і 1965 гадах не здолелі вырашыць наспелыя праблемы. У 1969 годзе ваенныя на чале з Дж. Німейры ажыццявілі дзяржаўны пераварот; краіна атрымала назву Дэмакратычная Рэспубліка Судан; яе прэзідэнтам з 1971 года стаў Німейры. У 1972 годзе падпісана пагадненне з прадстаўнікамі паўстанцаў паўднёвых правінцый Судана аб пашырэнні самакіравання. У 1973 годзе прынята канстытуцыя, якая дазваляла толькі адну палітычную партыю — Суданскі сацыялістычны саюз (ССС). Увядзенне ў 1983 годзе ісламскага заканадаўства выклікала незадаволенасць немусульманскага насельніцтва поўдня, дзе аднавіла ўзброенную барацьбу Суданская нацыянал-вызваленчая армія. У 1985 грдзе ваенныя на чале з генералам С. ад-Дагабам скінулі Німейры, ССС распушчаны, адноўлена дзейнасць іншых палітычных партый; краіна перайменавана ў Рэспубліку Судан. Па выніках парламенцкіх выбараў у 1986 годзе створаны кааліцыйны ўрад на чале з лідарам партыі аль-Ума С. аль-Махдзі. Няздольны вырашыць складаныя эканамічныя праблемы краіны, гэты ўрад скінуты 30 чэрвеня1989 года ў выніку ваеннага перавароту з удзелам ісламскіх фундаменталістаў; дзейнасць канстытуцыі і палітычных партый прыпынена. Улада перайшла да Савета камандавання рэвалюцыяй на чале з генералам Амарам аль-Башыра (з 1998 года — прэзідэнт Судана). Значны ўплыў на ўрад мае ісламская фундаменталісцкая арганізацыя Нацыянальны ісламскі фронт.
Сучаснасць
З снежня 2018 года ў Судане пачаліся пратэсты супраць рэзкага павышэння цэнаў на хлеб, але неўзабаве пратэстны рух накіраваўся супраць аўтарытарнага кіраўніка краіны А. Х. аль-Башыра. З пачатку пратэстаў загінулі як мінімум 32 актывіста. У лютым 2019 года аль-Башыр абвесціў у краіне надзвычайнае становішча, абмежаваў свабоду сходаў, распусціў Кабмін і ўвёў у краіне рэжым надзвычайнага становішча на год. 6 красавіка тысячы актывістаў выйшлі на вуліцы сталіцы Судана Хартума з патрабаваннямі адстаўкі прэзідэнта. Пратэстоўцаў адагналі ад прэзідэнцкага палаца пры дапамозе слёзацечнага газу[2].
11 красавіка 2019 года армія Судана здзейсніла ў краіне пераварот. Вайскоўцы вырашылі зняць з усіх пасадаў прэзідэнта Амара аль-Башыра, які кіраваў краінай 25 гадоў, і разагнаць урад[3]. Міністр абароны краіны генерал-лейтэнант Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф аб’явіў аб арышце Амара аль-Башыра, роспуску парламента і дзеючых органаў улады. Акрамя таго, было аб’яўлена аб прыпыненні дзеяння Канстытуцыі і ўвядзенні надзвычайнага становішча ў краіне на тры месяцы[4].
Ваенны савет, што захапіў уладу ў краіне, узначаліў Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф, які перад гэтым некалькі месяцаў займаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта[5]. Але 12 красавіка ён падаў у адстаўку дзеля захавання адзінства ўзброеных сілаў, назваўшы сваім пераемнікам генерала Абдэль Фатаха Бурхана[6]. Адстаўка адбылася на фоне масавых пратэстаў з патрабаваннем найхутчэйшых палітычных пераўтварэнняў[7].
Апазіцыя заклікала да найхутчэйшага стварэння пераходнага ўраду і распачала страйк каля міністэрства абароны ў Хартуме. 3 чэрвеня суданская армія пачала разгон лагера пратэстоўцаў. Вайскоўцы ўжылі зброю. Каля 100 чалавек загінулі, целы 40 чалавек былі знойдзены ў рацэ Ніл[8].
Апазіцыя і ваенны савет Судана 5 ліпеня дасягнулі пагаднення аб раздзяленні ўлады ў пераходны перыяд да правядзення выбараў. Бакі дамовіліся стварыць суверэнны савет з пяці ваенных і пяці грамадзянскіх асоб, які будзе дзейнічаць як мінімум тры гады. 17 ліпеня Пераходны ваенны савет Судана і апазіцыйны альянс «Сілы за свабоду і перамены» падпісалі ў Хартуме ў прысутнасці пасрэднікаў з Эфіопіі і Афрыканскага саюза палітычнае пагадненне, прызначанае пракласці шлях да дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне[9].
11—15 красавіка 2010 года прайшлі першыя дэмакратычныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары з удзелам розных палітычных партый. Галоўны апазіцыйны кандыдат, Ясір Арман з партыі НАВС, зняў сваю кандыдатуру за некалькі дзён перад выбарамі. Пераможцам прэзідэнцкіх выбараў аб’яўлены Амар Хасан аль-Башыр (68,24 %). Па выніках парламенцкіх выбараў больш за ўсё галасоў набрала партыя Нацыянальны кангрэс Судана.
Парламент двухпалатны — Савет правінцый (50 месцаў, абіраецца органамі кіравання правінцый на 6-гадовы тэрмін) і Нацыянальная асамблея (450 месцаў, у 2005 годзе былі прызначаныя прэзідэнтам — запоўнена 360 месцаў: 355 ад прэзідэнцкай партыі Нацыянальны кангрэс і 5 беспартыйных).
Судовая ўлада
Судовая сістэма незалежная, на чале з Канстытуцыйным Судом Судана. Прававая сістэма грунтуецца на законе шарыяту.
Сцяг Судана ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных палос аднолькавай шырыні (чырвонага, белага і чорнага колераў) і зялёнага трохкутніка, накладзенага па-над імі злева. Ён заснаваны на сцягу арабскага вызвалення і з’яўляецца падобным на сцягі Егіпта, Ірака, Сірыі і Емена, якія таксама выкарыстоўваюць стандартныя панарабскія колеры, сярод якіх зялёны з’яўляецца менш значным. Чырвоны, белы, чорны і зялёны колеры гістарычна звязаны з арабскім народам і ісламскай рэлігіяй на працягу многіх стагоддзяў і сімвалізуюць арабскае адзінства і незалежнасць. Да ваеннага перавароту Джафара Німейры ў 1969 годзе ў краіне выкарыстоўваўся трыкалор з блакітна-жоўта-зялёны трыкалор, які быў абраны як нейтральны паміж рознымі этнічнымі групамі і палітычнымі партыямі і сімвалізаваў раку Ніл (блакітны), пустэльню Сахару (жоўты) і сельскагаспадарчыя землі (зялёны).
Цяперашні сцяг быў прыняты 20 мая 1970 года. Чырвоная паласа на ім сімвалізуе барацьбу Судана за незалежнасць, а таксама ахвяры многіх пакутнікаў краіны. Белая паласа сімвалізуе мір, святло і аптымізм, а таксама звязана з Лігай белага сцяга, нацыяналістычнай арганізацыяй, якая паўстала супраць каланіяльнага панавання ў 1924 годзе. Чорны колер сімвалізуе саму назву краіны: у перакладзе з арабскай мовы «судан» азначае «чорны». Ён таксама ўяўляе сабой чорны сцяг нацыяналістаў, якія ваявалі супраць каланістаў падчас Махдысцкай вайны ў канцы 19 стагоддзя. Зялёны колер сімвалізуе іслам, сельскую гаспадарку і росквіт зямлі.
Сучасны нацыянальны герб Судана быў прыняты ў 1985 годзе. Ён уяўляе сабой птушку-сакратара, якая нясе шчыт часоў Мухамада Ахмада, самаабвешчанага Махдзі, які кароткі час кіраваў Суданам у 19 стагоддзі. Апроч таго, на гербе змешчаныя два скруткі: верхні з нацыянальным дэвізам, «النصر لنا» («Перамога за Намі»), і ніжэй з назвай дзяржавы, «جمهورية السودان» («Рэспубліка Судан»). Птушка-сакратар была абраная як суданскі варыянт Арла Саладзіна і Ястраба Куарэша, якія прысутнічаюць у эмблемах некаторых арабскіх дзяржаў і звязаны з арабскім нацыяналізмам. Выява нацыянальнага герба таксама з’яўляецца прэзідэнцкай пячаткай і размяшчаецца ў залатым колеры на сцягу прэзідэнта дзяржавы і на транспартных сродках прэзідэнцкай рэзідэнцыі. Да 1970 года выкарыстоўваўся герб з выявай насарога і дзвюх пальм і аліўкавых галін па баках, а таксама са скруткай з назвай дзяржавы, «جمهورية السودان» («Рэспубліка Судан»), размешчанай ніжэй.
Ваенная арганізацыя Рэспублікі Судан, прызначаная для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, складаецца з сухапутных войскаў, ваенна-марскіх сіл, паветраных сіл і сіл народнай абароны.
Большую частку тэрыторыі Судана займае плато (вышыні 300—1000 метраў), якое з поўдня на поўнач перасякае даліна ракі Ніл, утваранай зліццём Белага і Блакітнага Ніла. У раёне зліцця знаходзіцца сталіца краіны, горад Хартум. Усе рэкі адносяцца да басейна Ніла.
Па ацэнцы на ліпень 2015 года насельніцтва Судана складае 40 234 882 чалавекі[11];на ліпень 2010 года — 30,89 мільёна чалавек (не ўключаючы Паўднёвы Судан). Гадавы прырост знаходзіцца на ўзроўні 2,15 %. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці — каля 4,4 нараджэнняў на жанчыну. Дзіцячая смяротнасць — 78 на 1000. Сярэдняя працягласць жыцця складае 54,2 года ў мужчын, 56,7 гадоў у жанчын. Гарадское насельніцтва — 43 %. Узровень пісьменнасці складае 71 % сярод мужчын і 50 % сярод жанчын (па ацэнцы 2003 году).
Па меншай меры 70 моў з’яўляюцца роднымі для жыхароў Судана. Найважнейшыя мовы — арабская, нілоцкія мовы, нубійская, беджа. Афіцыйнымі мовамі з’яўляюцца арабская і англійская.
Пасля аддзялення Паўднёвага Судана ў 2011 годзе больш за 97 % насельніцтва краіны прытрымліваюцца ісламу. Большасць мусульман з’яўляюцца членамі дзвюх ісламскіх груп: суфізму і салафізму. Большасць насельніцтва Паўночнага Судана вызнае іслам суніцкага толку (95 %), хрысціянства — 1 %, абарыгенныя культы — 4 %.
Судан належыць да групы самых бедных і найменш эканамічна развітых дзяржаў свету. Адна з самых бедных сярод арабскіх краін (разам з Маўрытаніяй і Чадам уваходзіць у т.зв. судан-сахарскі «пояс беднасці»).
Асноўныя даходы краіне прыносіць сельская гаспадарка, а таксама здабыча нафты.
Да другой паловы 2008 года эканоміка Судана хутка расла (рост ВУП больш за 10 % у 2006 і 2007 гадах) — дзякуючы павелічэнню здабычы нафты (пры высокіх цэнах на нафту) і буйным замежным інвестыцыям. Судан пачаў экспартаваць нафту з канца 1999 года.
ВУП на душу насельніцтва ў 2009 годзе — 2,3 тыс. дал (181-е месца ў свеце). Ніжэй за ўзровень беднасці — 40 % насельніцтва (у 2004 годзе). Узровень беспрацоўя — 18,7 % (у 2002 годзе). Інфляцыя — 14,3 % (у 2008 годзе).
Прамысловасць развітая слаба. Асноўныя — здабыча і перапрацоўка нафты, апрацоўка бавоўны, тэкстыль, апрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, абутак, зборка аўтамабіляў.
Сельская гаспадарка
Сельская гаспадарка застаецца значным сектарам эканомікі Судана — 80 % працуючых і амаль трэць валавага ўнутранага прадукта.
Краіна адчувае сур’ёзны недахоп электраэнергіі. 80 % патрэб у паліве і электраэнергіі пакрываецца за кошт драўніны і драўнянага вугалю, а таксама адходаў сельскагаспадарчай вытворчасці — прэсаванай лупіны арахісу і сцябла бавоўніку. Працуюць 11 цеплаэлектрастанцый (каля сталіцы — самая буйная, у гарадах Касала, Косці, Хартум, Шандзі і інш.) і 3 ГЭС. Больш за 80 % электраэнергіі выпрацоўваецца на электрастанцыях, размешчаных у цэнтральнай частцы краіны.
З лютага 2018 да красавіка 2019 года ў краіне адбылося 5 адключэнняў электрычнасці[14].
Суда́н // Советская историческая энциклопедия. В. 16 т. — Том 13. Славяноведение — Ся Чен. — М.: Государственное научное издательство «Советская энциклопедия», 1971. Стлб. 920—931. — 1124 стлб. с илл. и картами; 8 л. карт и илл. — 57 800 экз. (руск.)
Суда́н // Энциклопедический географический словарь. — М.: РИПОЛ классик, 2011. С. 641—643. — 800 с.: ил. 5000 экз. — (Словари нового века) — ISBN 978-5-386-03063-6. (руск.)
Logo Agensi Yahudi Agensi Yahudi untuk Israel (Hebrew: הסוכנות היהודית לארץ ישראל, HaSochnut HaYehudit L'Eretz Yisra'el), juga dikenal sebagai Sochnut atau JAFI, menjadi pemerintahan Yahudi sebelum pendirian Israel dan selanjutnya menjadi organisasi yang mengatur imigrasi Yahudi dari Diaspora.[1] Referensi ^ Knesset Rules of Procedure – PART A (2). Knesset.gov.il. Diakses tanggal June 20, 2010. Pranala luar Official Jewish Agency Website Official Jewish ...
Dalam nama Korean ini, nama keluarganya adalah Heo. Heo Joon-hoLahir14 April 1964 (umur 59)Korea SelatanPendidikanSeoul Art College - TeaterPekerjaanAktorTahun aktif1970-sekarangAgenJ-Stars EntertainmentAnakHeo Jeong-in (putri)Orang tuaHeo Jang-kang (ayah)KeluargaHeo Gi-ho (saudara)Nama KoreaHangul허준호 Hanja許峻豪 Alih AksaraHeo Jun-hoMcCune–ReischauerHŏ Chun-ho Heo Joon-ho (lahir 14 April 1964) adalah seorang aktor asal Korea Selatan. Filmografi Film Tahun Judul Peran 19...
Drs. H.Mochammad Alwy RumS.H.Foto diri Alwy Rum saat menjabat Bupati Maros Bupati Maros ke-9Masa jabatan13 September 1989 – 13 September 1994PresidenSoehartoGubernurAhmad AmiruddinZainal Basri Palaguna PendahuluBrigjen. Pol. Drs. H. Muhammad Arief WangsaPenggantiDrs. H. Nasrun AmrullahPelaksana Tugas Wali Kota Ujung PandangMasa jabatan1999 – Mei 1999PresidenB. J. HabibieGubernurZainal Basri Palaguna PendahuluH. Andi Malik Baso Masry, S.E., M.Si.PenggantiDrs. H. Baso ...
32-bit multicore processor developed by SR1 Cortex-A9MediaTek M6575General informationLaunched2007Designed byARM HoldingsPerformanceMax. CPU clock rate0.8 GHz to 2 GHz CacheL1 cache32 KB I, 32 KB DL2 cache128 KB–8 MB (configurable with L2sr1 cache controller)Architecture and classificationInstruction setARMv7-APhysical specificationsCores1–4HistoryPredecessor(s)ARM Cortex-A8Successor(s)ARM Cortex-A12 The ARM Cortex-A9 MPCore is a 32-bit multi-...
Type of agricultural cooperative in the Soviet Union A former kolkhoz near Jermuk 1931 propaganda poster: Kolkhoznik, read the book! The book will help fulfill the plan of the second Bolshevik spring! Cotton growers at the Zarya Vostoka (Eastern Dawn) kolkhoz, Checheno-Ingush ASSR, 1938 A kolkhoz[a] (Russian: колхо́з, IPA: [kɐlˈxos] ⓘ) was a form of collective farm in the Soviet Union. Kolkhozes existed along with state farms or sovkhoz.[b] These were th...
Purwokerto TimurKecamatanNegara IndonesiaProvinsiJawa TengahKabupatenBanyumasPemerintahan • CamatDrs. Kristiono M.SiPopulasi (2023) • Total58,451 jiwaKode Kemendagri33.02.26 Kode BPS3302730 Luas8,42 km²Desa/kelurahan6 Pemandian di Kejawar di sekitar tahun 1900 Purwokerto Timur (Hanacaraka: ꦥꦸꦂꦮꦏꦼꦂꦠꦮꦺꦠꦤ꧀, Banyumasan: Purwakerta Wétan, Mataram dan Semarangan: Purwakerta Wétan) adalah sebuah kecamatan di Kabupaten Banyumas, Provinsi ...
Penggembalaan hewan berlebih dapat menyebabkan degradasi lahan Degradasi lahan serius di kawasan Karst pasca aktivitas penambangan fosfat, di Nauru Erosi tanah pada di lahan gandum di Washington, Amerika Serikat. Awalnya tidak terlihat sebagai masalah signifikan, tetapi jika terjadi terus-menerus dapat mendegradasi nutrisi tanah Degradasi lahan adalah proses di mana kondisi lingkungan biofisik berubah akibat aktivitas manusia terhadap suatu lahan.[1] Perubahan kondisi lingkungan terse...
Undead monster An illustration by Martin van Maële of the mummy from Lot No. 249 an 1892 Gothic horror short story by British writer Arthur Conan Doyle. Mummies are commonly featured in horror genres as undead creatures wrapped in bandages. Similar undead include skeletons and zombies. History The mummy genre has its origins in the 19th century when Egypt was being colonized by France and, subsequently, by Victorian Britain. The first living mummies in fiction were mostly female, and they we...
У этого термина существуют и другие значения, см. Чайки (значения). Чайки Доминиканская чайкаЗападная чайкаКалифорнийская чайкаМорская чайка Научная классификация Домен:ЭукариотыЦарство:ЖивотныеПодцарство:ЭуметазоиБез ранга:Двусторонне-симметричныеБез ранга:Вторич...
Русская дореформенная орфография Государство Российская империя Российская республика Создано на основе гражданский шрифт Следующее по порядку орфография русского языка до 1956 года Дата окончания 1918 Медиафайлы на Викискладе Ру́сская дорефо́рменная орфогра�...
اقتصاد نيجيريالاغوس، المركز المالي لنيجيرياعامالدولة نيجيرياعملة نيرة نيجيرية (NGN، ₦)السنة المالية 1 أبريل – 31 مارس[1]المنظمات الاتحاد الأفريقي، منطقة التجارة الحرة للقارة الإفريقية، البنك الإفريقي للتنمية، المجموعة الاقتصادية لدول غرب إفريقيا، البنك الدولي منظمة ...
Fermented alcoholic beverage from apple juice This article is about the alcoholic beverage. For the non-alcoholic beverage, see Apple cider. For other uses, see Cider (disambiguation). This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Cider – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (March 2015) (Learn how ...
بكين 北京 عاصمة وبلدية مركزية Beijing central business districtالمدينة المحرمةمعبد السماءبادالينغتيانانمنقاعة الشعب الكبرى (يسار) والمركز الوطني للفنون المسرحية (بكين) (يمين) أسماء أخرى Peking الاسم الرسمي بلدية بكين موقع بكين موقع بلدية بكين في الصينموقع بلدية بكين في الصين الإحداثيات 39°5...
This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Marine Accident Investigation Branch – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (September 2009) (Learn how and when to remove this message) Marine Accident Investigation BranchAgency overviewFormed1989JurisdictionUK vessels worldwide, any vessels in UK wat...
Manohar Parrikar Ketua Menteri GoaMasa jabatan14 Maret 2017[1] – 17 Maret 2019GubernurMridula SinhaPendahuluLaxmikant ParsekarPenggantiPetahanaMasa jabatan9 Maret 2012 – 8 November 2014GubernurKateekal SankaranarayananBharat Vir WanchooMargaret AlvaOm Prakash Kohli[2]Mridula SinhaPendahuluDigambar KamatPenggantiLaxmikant ParsekarMasa jabatan24 Oktober 2000 – 2 Februari 2005GubernurMohammed FazalKidar Nath SahaniMohammed FazalS. C. JamirPendahul...
This article includes a list of references, related reading, or external links, but its sources remain unclear because it lacks inline citations. Please help improve this article by introducing more precise citations. (February 2013) (Learn how and when to remove this message) HMS London Class overview NameLondon Operators Royal Navy Preceded bySandwich class Succeeded byBarfleur class In service24 May 1769 – 1839 Completed4 Lost1 General characteristics TypeShip of the line ...
Disambiguazione – Se stai cercando la stazione della metropolitana, vedi Quartiere Forlanini (metropolitana di Milano). Quartiere ForlaniniStato Italia Regione Lombardia Provincia Milano Città Milano CircoscrizioneMunicipio 4 Altri quartieriPorta Vittoria · Porta Romana · Cavriano · Quartiere Forlanini · Monluè · La Trecca · Taliedo · Morsenchio · Ponte Lambro · Calvairate · Corvetto · Nosedo · Castagn...
2003 studio album by Maaya SakamotoShōnen Alice (少年アリス)Studio album by Maaya SakamotoReleasedDecember 10, 2003GenreJ-PopLength58:53LabelVictor EntertainmentProducerYoko KannoMaaya Sakamoto chronology Single Collection+ Nikopachi(2003) Shōnen Alice (少年アリス)(2003) Yūnagi Loop(2005) Shōnen Alice (少年アリス, Boy Alice) is the 4th studio album released by singer Maaya Sakamoto.[1] Many of the songs are of a completely different style than her previous w...
United States historic placeHarriet Tubman GraveU.S. National Register of Historic Places Show map of New YorkShow map of the United StatesLocationFort Hill Cemetery, Auburn, New YorkCoordinates42°55′29″N 76°34′29″W / 42.92472°N 76.57472°W / 42.92472; -76.57472Arealess than one acreBuilt1937MPSHarriet Tubman in Auburn, New York MPSNRHP reference No.99000348[1]Added to NRHPApril 02, 1999 Harriet Tubman Grave is an historic gravesite located...