Лесота (сесота: і англ.: Lesotho), афіцыйная назва — Каралеўства Лесота (сесота: Muso oa Lesotho, англ.: Kingdom of Lesotho) — дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы, анклаў, цалкам акружаны тэрыторыяй Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. З тэрыторыяй 30 355 км² з'яўляецца адной з самых маленькіх дзяржаў Афрыкі. Таксама Лесота — гэта адзіная ў свеце краіна, ніводная з частак якой не знаходзіцца ніжэй 1400 м над узроўнем мора. Да здабыцця незалежнасці ў 1966 годзе пад назвай Басутоленд была брытанскімпратэктаратам. Сталіца краіны — горад Масеру.
1979 год — баі ўрадавых войскаў з паўстанцамі Арміі Вызвалення Лесота
1986 год — ПАР увяла блакаду межаў Лесота, у выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады прыходзіць генерал Лекхан'я, які вярнуў каралеўскае кіраванне краінай
Лесота — канстытуцыйная манархія. 2 мая1993 года тут была прынятая новая канстытуцыя, згодна з якой кіраўніком дзяржавы з'яўляецца кароль. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту: Народнаму сходу і Сенату. Народны сход складаецца з 65 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін, Сенат складаецца з уладароў мясцовых плямёнаў, ці іх прадстаўнікоў і 8 сенатараў назначаюцца каралём. Выканаўчая ўлада належыць ураду з прэм’ер-міністрам на чале. Палітычная сістэма Лесота — шматпартыйная. Самая ўплывовая партыя гэта Кангрэс Басута, якая была заснаваная ў 1952 годзе.
Лесота — горная краіна, знаходзіцца на вышыні не меней чым 1000 метраў. Паверхня краіны ў асноўным гэта складаныя горы і ўзвышшы. Значная частка краіны знаходзіцца вышэй 1800 м.
Клімат халодны, але летам у далінах тэмпература ўздымаецца да 30 °C, зімы марозныя, у гарах тэмпература вагаецца ад −7 °C да −18 °C. З мая да верасня горы пакрытыя снегам.
Эканоміка
Эканоміка краіны моцна інтэграваная ў паўднёваафрыканскую эканоміку.
98 % насельніцтва складаецца з народу басута, 2 % — зулусы, еўрапейцы.
70 % насельніцтва краіны сканцэнтравана ў заходніх раёнах Лесота. У выніку хуткага тэмпу росту захворванняў СНІДам зніжаецца сярэднегадавы прырост насельніцтва. Нараджальнасць — 26,53 на 1000 чал, смяротнасць — 25,03 на 1000 чал. У Лесота высокі ўзровень дзіцячай смяротнасці — 84,23 на 1000 немаўлят. 36,9 % насельніцтва гэта дзеці ва ўзросце да 14 гадоў. Сярэдняя працягласць жыцця — 36,68 гадоў (мужчыны — 36,86 гадоў, жанчыны — 36,49 гадоў).
Лесото // Все страны мира от А до Я / Сост. Л. П. Бушуева. — Ростов-на-Дону: Владис, 2010. — С. 331—333. — 512 с. — (Золотая библиотека). — 2 500 экз. — ISBN 978-5-9567-0871-2.(руск.)
Лесо́то, Короле́вство Лесо́то // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 241. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
Лесото // Шемарин A. Г. Страны мира — М.: Издательский дом «Пилигрим», 1998. — С. 212. — 304 с., илл. — (Детская энциклопедия) — 41 000 экз. — ISBN 5-89234-007-4. (руск.)