1808 год — узбярэжныя раёны Сьера-Леоне сталі брытанскай калоніяй.
1961 год — Сьера-Леоне атрымала незалежнасць, да ўлады прыйшла Народная партыя.
1967 год — здзейснены пераварот, мэтай якога было спыненне выбараў, у выніку якіх да ўлады мог прыйсці Усенародны кангрэс.
1968—1971 — адбылося некалькі пераваротаў і путчаў, вынікам якіх стаў прыход да ўлады Усенароднага кангрэсу, які ў 1970—1980-я гады быў кіруючай партыяй, а з 1977 да 1989 — адзінай дазволенай.
1991—2002 — грамадзянская этнічная вайна, распачатая Аб’яднаным рэвалюцыйным фронтам, пры падтрымцы Ліберыі. Вызначыліся супярэчнасці паміж мусульманскай і хрысціянскай абшчынамі.
1998 — ваенная інтэрвенцыя міжнародных ваенных сіл на чале з Нігерыяй, якія падтрымлівалі звергнутага прэзідэнта Кабы.
1999 — паўстанцы з Аб’яднанага рэвалюцыйнага фронту штурмуюць сталіцу. Мірныя перамовы прывялі да вяртання прэзідэнта Кабы, прадстаўнікі паўстанцаў увайшлі ва ўрад, іх лідар Фодэ Санко стаў віцэ-прэзідэнтам.
Праўленне Джуліус Маада Бія (2018—ц.ч.)
У сакавіку 2018 года ў Сьера-Леонэ прайшлі ўсеагульныя выбары, у якіх дзеючы прэзідэнт Эрнест Бай Карома не меў права ўдзельнічаць па Канстытуцыі. У 1-м туры ніводны кандыдат у прэзідэнты не набраў 55 % галасоў, якія былі неабходныя для перамогі. У 2-і тур выйшлі кандыдат ад кіруючай партыі Усенародны кангрэсСамура Камара і кандыдат ад апазіцыйнай Народнай партыі генерал Джуліус Маада Бія. У выніку перамогу атрымаў Джуліус Маада Бія, набраўшы 51,8 % галасоў. Большасць галасоў у 149-мясцовы парламент атрымала правячая партыя «Усенародны кангрэс» (68 мандатаў). Народная партыя атрымала толькі 49 мандатаў[3].
У жніўні 2022 года ў Сьера-Леонэ ўспыхнулі пратэсты і жорсткія беспарадкі. Пратэсты былі сканцэнтраваны ў сталіцы Фрытаўне і на поўначы, уключаючы гарады Макені і Камакві[4][5]. Прычынай пратэстаў стаў нізкі узровень жыцця жыхароў краіны. Была ўведзена агульнанацыянальная каменданцкая гадзіна. Падчас пратэстаў загінула не менш за 27 мірных жыхароў і 6 паліцэскіх[6].
У чэрвені 2023 года адбыліся ўсеагульныя выбары на якіх перамогу атрымаў прэзідэнт Джуліус Маада Бія (56.17 % галасоў) і прапрэзідэнцкая Народная партыя (81 мандат з 149). Апазіцыны кандыдат Самура Камара набраў 41,16 % галасоў, а яго партыя «Усенародны кангрэс» атрымала толькі 54 мандата. Самура Камара і яго партыя запатрабавалі паўторных выбараў, спасылаючыся на «абуральныя парушэнні»[7].
Палітыка
Сьера-Леонэ — гэта рэспубліка з шматпартыйнай палітычнай сістэмай, выканаўчая ўлада належыць прэзідэнту, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінет міністраў. Аднапалатны парламент складаецца з 124 дэпутатаў. 112 з іх выбіраюцца разам з прэзідэнтам, астатнія — гэта самыя выбітныя прадстаўнікі грамадства.
Адміністрацыйны падзел
Сьера-Леонэ дзеліцца на 3 правінцыі і Заходнюю вобласць (сталічную), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 акруг:
За выключэннем сталіцы, тэрыторыя краіны прадстаўляе сабой багнавую нізіну, на якой растуць мангравыя зараслі, і саванная расліннасць з баабабамі. Далей ад узбярэжжа пачынаюцца пласкагор’е (да 300 м), пакрытае лясамі, ва ўсходняй частцы краіны горы дасягаюць вышыні 1948 м (гара Лома Манса).
Клімат — экватарыяльны, вільготны. Дажджавая пара цягнецца з мая да кастрычніка. Ападкі складаюць 3400 мм за год.
Тэмпература складае ад +21° С да +31° С.
Эканоміка
Сьера-Леонэ адна з самых бедных краін у свеце. Гаспадарка амаль цалкам заснаваная на здабычы алмазаў. Алмазаздабыўная галіна ў час грамадзянскай вайны была спонсарам паставак зброі («крывавыя алмазы») з Ліберыі, што прымусіла ААН накласці на алмазы ліберыйскага паходжання гандлёвае вета. Існуюць запасы і іншым карысных выкапняў: тытану, баксітаў.
65 % насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, але ўзровень гаспадання застаецца вельмі нізкім.
Бюджэт краіны ў значнай частцы складаецца з міжнароднай дапамогі.
Дэмаграфія
У Сьера-Леонэ жыве 20 плямёнаў, якія складаюць 90 % насельніцтва. Самыя вялікія з іх гэта тэмнэ на поўначы і мендэ ў цэнтры і на поўдні краіны. Астатняе насельніцтва складаецца з крэолаў, азіятаў і патомкаў англійскіх каланізатараў.
Англійская мова з’яўляецца дзяржаўнай, але ёй валодае адукаваная меншасць, асноўная частка насельніцтва ўжывае мясцовыя мовы.
Сучасная сістэма адукацыі ў Сьера-Леонэ вядзе паходжанне ад першых англійскіх паселішчаў у гэтых раёнаў XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў і святароў з ліку афрыканцаў у 1827 годзе было адчынена першая вышэйшая навучальная ўстанова — каледж Фуа-Бей. Да канца Першай сусветнай вайны ўсе навучальныя ўстановы размяшчаліся на ўзбярэжжы. Да Другой сусветнай вайны сістэма адукацыі пранікла ва ўнутраныя раёны краіны.
У 1991 годзе ў Сьера-Леонэ было каля 2000 пачатковых школаў (414 тыс. навучэнцаў), 227 сярэдніх школаў (116 тыс. навучэнцаў).
Ва ўніверсітэце Сьера-Леонэ, заснаваным на базе каледжу Фуа-Бей і ўніверсітэцкага каледжа Нджала, вывучаліся 2,3 тыс. студэнтаў. Акрамя таго ў краіне існавалі 16 педагагічных і тэхнічных каледжаў.
Пасля грамадзянскай вайны шмат навучальных устаноў было зруйнавана.
Сьерра-Леоне, Республика Сьерра-Леоне // Все страны мира от А до Я / Сост. Л. П. Бушуева. — Ростов-на-Дону: Владис, 2010. — С. 371—372. — 512 с. — (Золотая библиотека). — 2 500 экз. — ISBN 978-5-9567-0871-2.(руск.)
Сье́рра-Лео́не, Республика Сьерра-Леоне // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 461—462. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Сье́рра-Лео́не, Республика Сьерра-Леоне // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 404. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
Сьерра-Леоне // Шемарин A. Г. Страны мира — М.: Издательский дом «Пилиrрим», 1998. — 304 с., илл. — 41 000 экз. — (Детская энциклопедия) — ISBN 5—89234—007—4. (руск.)
Сье́рра-Лео́не, Республика Сьерра-Леоне // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 145—148. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)