Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежавана так, што ў некаторых, або ва ўсіх сферах дзяржаўнай улады ён не мае вярхоўных паўнамоцтваў. Прававыя абмежавання на ўладу манарха могуць быць замацаваны ў вышэйшых законах, такіх, як канстытуцыя або статуты, або ў прэцэдэнтных вырашэннях, вынесеных вярхоўнымі судовымі інстанцыямі. Істотнай прыкметай канстытуцыйнай манархіі з'яўляецца тое, што статус манарха абмежаваны не толькі фармальна-юрыдычна, але і фактычна.
Канстытуцыйныя манархіі падзяляюцца на два віды: дуалістычныя і парламентарныя. І ў тых, і ў іншых, манарх дзеліць уладу з парламентам, але ў той час як у першых за ім застаецца ўся выканаўчая ўлада, у другіх яна ажыццяўляецца ўрадам, адказным перад парламентам.