17 красавіка: Прынята Пастанова ЦК КПСС «Аб асноўных напрамках паскарэння рашэння жыллёвай праблемы ў краіне», паводле якой кожная сям'я ў СССР мела атрымаць асобную кватэру або дом да 2000 года.
27 чэрвеня: Міжнародны суд у Гаазе вынес рашэнне аб парушэнні ЗША міжнароднага права і суверэнітэту Нікарагуа.
17 ліпеня: У эфіры савецкага тэлебачання падчас трансляцыі тэлемаста Ленінград-Бостан «Жанчыны гавораць з жанчынамі» прагучаў выраз «У СССР сексу няма», які стаў крылатым.