Горад
Гаага на карце Нідэрландаў
|
|
Гаа́га (нідэрл.: Den Haag / 's-Gravenhage) — горад на захадзе Нідэрландаў, ля берага Паўночнага мора, рэзідэнцыя нідэрландскага ўрада і парламента, сталіца правінцыі Паўднёвая Галандыя і месцазнаходжанне нідэрландскай каралевы Беатрыкс. У Гааге размешчаныя буйныя міжнародныя прававыя органы: Міжнародны суд ААН і Міжнародны крымінальны суд.
Гаага на моры
У тэрыторыю Гаагі ўваходзяць два важныя пляжы: Кейкдэйн (нідэрл.: Kijkduin), на захадзе горада, і Схевенінген (нідэрл.: Scheveningen), папулярны ўва ўсёй краіне, на поўначы. У колішняй рыбацкай вёсачцы Схевенінген таксама знаходзіцца порт.
У Гаазе ёсць два чыгуначныя вакзалы: «Цэнтральны» (нідэрл.: Centraal Station), канцавая станцыя для цягнікоў з Утрэхта і з усходу і поўначы Нідэрландаў, і «Галандскай ч.д.» (нідэрл.: Hollandse Spoor), дзе спыняюцца цягнікі на лініі Лейдэн-Ротэрдам і міжнародныя цягнікі ў Антвэрпэн, Брусэль і Парыж.
Гарадскі грамадскі транспарт уяўляе шчыльную сетку трамвайных і аўтобусных маршрутаў аператара «Гаагскага трамвайнага грамадства» (нідэрл.: Haagse Tramweg Maatschappij — HTM). У 2004 годзе быў адчынены трамвайны тунэль даўжынёй каля 2 кіламетраў пад цэнтрам горада з дзвюма падземнымі станцыямі.
Гаага з'яўляецца вузлом аўтамабільных дарог. Ёсць аўтастрады ў Амстэрдам (А4 і А44), Ротэрдам (А13) і Утрэхт — Германія (А12).
Аэрапорта ў Гаазе няма (аэрапорт Ротэрдама знаходзіцца кіламетраў за 15 ад Гаагі, амстэрдамскі аэрапорт Схіпхол (нідэрл.: Schiphol) — за 40).
Насельніцтва
Год |
Колькасць
|
1815
|
42 301
|
[2]
|
1830
|
56 105
|
[3]
|
1840
|
63 556
|
[3]
|
1849
|
69 707
|
[4]
|
1859
|
78 405
|
[3]
|
1869
|
91 328
|
[3]
|
1879
|
113 460
|
[3]
|
|
Год |
Колькасць
|
1889
|
156 761
|
[3]
|
1899
|
206 022
|
[3]
|
1909
|
271 280
|
[3]
|
1920
|
354 987
|
[3]
|
1930
|
437 675
|
[3]
|
1947
|
523 703
|
[3]
|
1960
|
605 876
|
[3]
|
|
Год |
Колькасць
|
1971
|
525 368
|
[3]
|
1980
|
456 726
|
[3]
|
1990
|
444 242
|
[3]
|
2000
|
442 356
|
[3]
|
2010
|
495 083
|
[3]
|
2014
|
509 939
|
[5]
|
2015
|
515 880
|
|
|
Год |
Колькасць
|
2017
|
524 882
|
[6]
|
2018
|
532 561
|
[6]
|
2019
|
537 833
|
[6]
|
2021
|
548 320
|
[7]
|
|
|
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|