Нарадзіўся 21 кастрычніка1950 года ў горадзе Лэйк-Сіці, штат Паўднёвая Караліна. У 1967 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Лэйк-Сіці, ён быў членам Аб’яднанага метадысцкага камітэта па веры. У 1971 годзе скончыў Універсітэт аграпрамысловасці і тэхнікі штата Паўночная Караліна і атрымаў ступень бакалаўра навук па фізіцы, быў членам Братэрства «Амега Псі Псі». У 1975 годзе вывучаў лазерную фізіку ў Інстытуце тэарэтычнай фізікі ў Францыі. У 1976 годзе ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы.[1].
Апублікаваў некалькі артыкулаў з вынікамі сваіх прац у вобласці фізікі лазераў і малекулярнай фізікі.
Пяць разоў станавіўся прызёрам рэгіянальных чэмпіянатаў па каратэ, у 1976 годзе атрымаў залаты медаль амерыканскай асацыяцыі каратэ (англ.: AAU Karate Gold Medal). Меў чорны пояс 5-га дана па каратэ, быў інструктарам па каратэ.
У яго засталася жонка Чэрыл і двое дзяцей. Захапляўся гульнёй на саксафоне, займаўся бегам, боксам, футболам, любіў гатаваць.
Касмічная дзейнасць
3-11 лютага 1984 года з В.Брандам, Р.Гібсанам, Б.Мак-Кандлесам, Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касмічным караблі «Спэйс шатл» («Чэленджэр»). У космасе правёў 8 сутак.
Узнагароды
Медаль «За касмічны палёт»
Касмічны медаль пашаны Кангрэса.
Памяць
Загінуў 28 студзеня1986 года падчас катастрофы шатла «Чэленджэр». Быў першапачаткова пахаваны на негрыцянскіх могілках у горадзе Лэйк-Сіці, але ў сакавіку 2004 года рэшткі астранаўта былі перанесены ў спецыяльна разбіты ў горадзе Мемарыяльны парк імя Р. Мак-Нэра.