Дэвід Мак-Даўэл Браўн (англ.: David McDowell Brown; 16 красавіка1956 - 1 лютага2003) — амерыканскі астранаўт НАСА. 1 мая 1996 года выбраны ў якасці кандыдата ў астранаўты 16-га набору НАСА. Першы і адзіны палёт здзейсніў з 16 студзеня па 1 лютага 2003 года ў якасці пілота «шатла Калумбія» па праграме STS-107 працягласцю 15 дзён 22 гадзіны 20 хвілін 22 секунды. Загінуў у катастрофе пры вяртанні на Зямлю, шатл выбухнуў ў атмасферы Зямлі за 16 хвілін да пасадкі.
Адукацыя
Вучыўся ў пачатковай школе Мак-Кiнлi, Арлінгтан, Вірджынія;
1974: скончыў сярэднюю школу Ёрктаўн, Арлінгтан, Вірджынія;
1978: атрымаў ступень бакалаўра навук (біялогія) у Каледжы Уільяма і Мэры;
1982: Атрымаў доктарскую ступень у галіне медыцыны ў медыцынскай школе Усходняй Вірджыніі.
Арганізацыі
Актыўна ўдзельнічаў у бойскаўтах Амерыкі. Экс-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі ваенных лётчыкаў, хірург палётаў. Малодшы навуковы супрацоўнік, аэракасмічнай Медыцынскай Асацыяцыі. Таварыства хірургаў ВМС ЗША.
Узнагароды і ганаровыя званні
Браўн у 1986 годзе стаў аператыўным хірургам ваенна-марскога флота, атрымаў шматлікія ўзнагароды, у тым ліку: