Франкафонія (фр.: La Francophonie) — міжнародная арганізацыя супрацоўніцтва франкамоўных краін свету. Аб’ядноўвае 56 членаў, якія прадстаўляюць розныя дзяржавы або часткі дзяржаў свету, а таксама 14 назіральнікаў. Галоўным крытэрыем для ўступлення ў арганізацыю лічаць не ступень валодання французскай мовай насельніцтва той ці іншай дзяржавы (хоць гэта вітаецца), а, хутчэй, культурныя сувязі з Францыяй, якія склаліся на працягу дзесяцігоддзяў і нават стагоддзяў. Так, напрыклад, Украіна і краіны Прыбалтыкі з’яўляюцца назіральнікамі франкафоніі, а Арменія — асацыятыўным сябрам. У сучасным выглядзе Франкафонія існуе з 1970 г. Дэвізам арганізацыі служыць французскае выслоўе «Роўнасць, узаемадапаўняльнасць, салідарнасць». (фр. «égalité, complémentarité, solidarité»).
-
Былыя французскія калоніі, заморскія тэрыторыі і дамініёны
-
Французская мова ў свеце
Цёмна-сіні: родная мова;
Сіні: мова адміністрацыі;
Блакітны: мова культуры;
зялёны: франкамоўныя меншасці
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі