Квебе́к (фр.: Québec) — адна з правінцый Канады. Мяжуе з правінцыяй Ньюфаўндленд і Лабрадор на паўднёвым усходзе, з правінцыяй Нью-Брансуік на ўсходзе, з ЗША на поўдні і правінцыяй Антарыа на захадзе. Гэта адзіная правінцыя Канады, дзе афіцыйнай мовай з’яўляецца выключна французская.
Геаграфія
Тэрыторыя Квебека складае 1 542 056 км².
Сталіца правінцыі — г. Квебек (насельніцтва 491 тыс.). Найвялікшы горад — Манрэаль (насельніцтва 1 621 тыс.).
Правінцыя Квебек была ўтворана на змену Ніжняй Канадзе ў 1867 годзе. Падчас сусветных войнаў гарады Квебека станавіліся цэнтрамі выступленняў супраць прызыву. У 1960-х глыбокія эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні («Ціхая рэвалюцыя») выклікалі рост франкаканадскага сепаратызму. Квебекскія нацыяналісты праводзілі акцыі, у тым ліку тэрарыстычныя. Былі ініцыяваны два рэферэндумы (1980 і 1995), і ў выніку другога з іх Квебек быў на самай мяжы незалежнасці (49,6 % за). З таго часу хваля сепаратызму суцішылася.
Дэмаграфія
У 2006 насельніцтва Квебека складала 7,5 мільёнаў жыхароў.