Брытанская Калумбія (англ. : British Columbia , ІРА : /ˌbrɪtɨʃ kəˈlʌmbiə/; фр. : Colombie-Britannique ) — адна з правінцый Канады . Мяжуе з ЗША на паўночным захадзе, з тэрыторыяй Юкан на поўначы, з Паўночна-Заходнімі тэрыторыямі на паўночным усходзе, з правінцыяй Альберта на ўсходзе і з ЗША на поўдні.
Геаграфія
Тэрыторыя Брытанскай Калумбіі складае 944 735 кв. км.
Сталіца правінцыі — г. Вікторыя (нас. 79 тыс.). Найбуйнейшы горад — Ванкувер (нас. 612 тыс.). У Вікторыі дзейнічае Ціхаакіянскі каледж міжнароднай супольнасці . Іншыя гарады: Кімберлі .
Дэмаграфія
Да прыходу еўрапейцаў тэрыторыю Брытанскай Калумбіі насялялі індзейскія народы. У нашы дні іх нашчадкі маюць статус першасных нацый. Брытанская Калумбія лідыруе сярод іншых правінцый па колькасці аўтаномных індзейскіх рэзервацый . Тут працягваюць жыць прадстаўнікі карэнных народаў славі , данэ-заа , чынук , хайда , цымшыян , секані , прыбярэжныя і ўнутраныя салішцы , кутэнай , кры , салто , квакіютль , нутка і інш.
У 2006 насельніцтва Брытанскай Калумбіі складала 4,4 мільёнаў жыхароў.
У 2006 англійская мова з’яўлялася роднай у 71,5 % жыхароў Брытанскай Калумбіі, кітайская мова ў 8,5 %, пенджабская ў 4 %, нямецкая ў 2,2 %, французская ў 1,4 %, тагальская ў 1,3 %, карэйская ў 1,2 %.
У 2001 рэлігіяй 55,7 % жыхароў Брытанскай Калумбіі было хрысціянства , 3,5 % — сікхізм , 2,2 % — будызм , 1,5 % — іслам . 35,9 % жыхароў не вызначалі ніякай рэлігіі.
Урад
Галава ўраду Брытанскай Калумбіі — Прэм’ер-міністр Гордан Кэмпбел , які з’яўляецца лідарам кіруючай Брытанска-Калумбійскай ліберальнай партыі . Лейтэнант-губернатар Брытанскай Калумбіі — Стывен Пойнт , які прадстаўляе ў правінцыі каралеву Канады Елізавету ІІ .
Вядомыя асобы
Зноскі
Тэматычныя сайты Слоўнікі і энцыклапедыі