Індзейцы — агульная назва карэннага насельніцтва Амерыкі (за выключэннем эскімосаў і алеўтаў). Назва ўзнікла ад памылковага ўяўлення першых еўрапейскіх мараплаўцаў (Хрыстафора Калумба і інш.) канца XV стагоддзя, якія лічылі адкрытыя імі заатлантычныя землі Індыяй. Па антрапалагічным тыпе індзейцы прыналежаць да амерыканоіднай расы.