Сікхізм (ад пендж. ਸਿੱਖੀ, «сікхӣ», «паслядоўнік, вучань») — монатэістычная рэлігія, заснаваная ў 16 стагоддзі ў паўночна-заходняй частцы Індастана гуру (духоўным настаўнікам) Нанакам, які жыў з 1469 па 1539 гады. Галоўным святы пісаннем сікхаў з’яўляецца Гуру Грантх Сахіб.
Сікхізм узнік на сутыку ісламу і індуізму, але з’яўляецца самастойнай рэлігійна-філасофскай канструкцыяй. Гэтай рэлігіяй успрымаюцца індуісцкія канцэпцыі кармы і перараджэння, але адпрэчваецца каставая сістэма. Сыкхі вераць, што Бог з’яўляецца адзінай рэальнасцю і духоўнае вызваленне можа дасягацца шляхам здаволення яго праз сардэчны спеў, паўтор святога імені, медытацыю і служэнне. Цэнтральнай з’яўляецца канцэпцыя Халса, абранай расы святых воінаў, як і гэтак званае пяць «К»: канга (грэбень), какч (кароткія шырокія штаны), кірпань (меч), кара (стальны бранзалет), кес (неабрэзаныя валасы і барада).
На сёння сікхізм налічвае каля 30 млн паслядоўнікаў[1], з якіх 83 % пражывае ў Індыі, 76 % індыйскіх сікхаў жывуць у Пенджабе, таксама вернікі пражываюць у Пакістане[2]. Колькасць вернікаў штогод павялічваецца[3]. Шырока прадстаўлены ў дзяржаўным апараце і ўзброеных сілах Індыі (наступствы адпаведнай палітыкі брытанскай каланіяльнай адміністрацыі).
↑Axel, Brian Keith (2001). The Nation’s Tortured Body: Violence, Representation, and the Formation. Duke University Press. p. 88. ISBN 978-0-8223-2615-1.
Kaur, Surjit, Amongst the Sikhs: Reaching for the Stars, New Delhi, Roli Books, 2003 ISBN 81-7436-267-3
Khalsa, Guru Fatha Singh, Five Paragons of Peace: Magic and Magnificence in the Guru’s Way, Toronto, Monkey Minds Press, 2010, ISBN 978968265819, gurufathasingh.comАрхівавана 11 ліпеня 2011.
Khalsa, Shanti Kaur, The History of Sikh Dharma of the Western Hemisphere, Sikh Dharma, Espanola, NM, 1995 ISBN 0-9639847-4-8
Singh, Khushwant (2006), The Illustrated History of the Sikhs, Oxford University Press, India, ISBN978-0-19-567747-8