Плошча 40,4 тыс. км². Вышыня да 2743 м (на востраве Бугенвіль), ёсць дзеючыя вулканы (Балбі, Багана). Клімат субэкватарыяльны, вельмі вільготны. Сярэднямесячныя тэмпературы ад 26 °С да 28 °C. Ападкаў выпадае ад 2300 да 7500 мм за год. Кароткія мнагаводныя рэкі. Вечназялёныя лясы, у найбольш сухіх месцах — саванна, па берагах — мангры.