Іслас-дэ-ла-Баія (ісп.: Islas de la Bahía) — група астравоў у Карыбскім моры. Уваходзяць у склад Гандураса. Агульная плошча — 261 км². Насельніцтва (2005 г.) — 43 018 чал.
Клімат марскі трапічны. Сярэднегадавая тэмпература складае прыкладна 29 °C, аднак некалькі разоў у год можа паніжацца да 18-20 °C. З мая да верасня вельмі вільготна, сярэдняя колькасць ападкаў рэдка перавышае 100 мм у месяц, у зімовую пару дасягае 600 мм у месяц.
У 1823 г. Іслас-дэ-ла-Баія фармальна ўвайшлі ў склад Гандураса. Аднак у 1841 г. на іх быў усталяваны кантроль Вялікабрытаніі. У 1852 г. адміністрацыйна далучаны да Ямайкі.
У 1859 г. Вялікабрытанія пагадзілася перадаць астравы пад юрысдыкцыю Гандураса. У 1861 г. гандураскі ўрад прызначыў на Іслас-дэ-ла-Баія сваю адміністрацыю.