Мака́а, Спецыяльны адміністрацыйны раён Мака́а (парт.: Macao, Macau; кіт.: 澳門, Àomén ці 壕鏡澳 Haojing'ao; на кантонскім дыялекце: 馬交, Magau) — спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, які знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы Кітая. Былая партугальская калонія. Мае плошчу 25,4 км² з насельніцтвам 520,4 тыс. чалавек. Да Макаа адносяцца і невялікія астравы Таіпа і Колаань.
Геаграфія
Макаа — горад у Кітаі на ўзбярэжжы Паўночнакітайскага мора, у вусці ракі Чжуцьзян. Утрымлівае тэрыторыю паўвострава Макаа, астравоў Тайпа і Колаань, агульнай плошчай 28,6 км². Макаа знаходзіцца на мяжы трапічнай і субекватарыяльнай кліматычных зонаў, сярэдняя тэмпература студзеня складае 15 °C, ліпеня — 29 °C. Штогадовая колькасць ападкаў — 1800 мм.
Эканоміка
Пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагоддзя эканоміка Макаа развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі. У 1982 годзе сукупны ўнутраны прадукт складаў $1,287 млрд, а ў 1998 ён склаў 6,15 млрд. Асновай эканомікі Макаа складаецца з рээкспарту кітайскіх тавараў, гэтаму спрыяе існаванне вялікага марскога порта і аэрапорта. Стымулам развіцця тэрыторыі з'яўляюцца і легальныя азартныя гульні (казіно, спаборніцтвы сабакаў і коней), фінансавыя паслугі. Таксама развіццё атрымалі рыбалоўства і пераапрацоўка рыбы. Усё большы прыбытак прыносіць турызм (у апошнія гады гэта 40 % СУП і праца для кожнага трэцяга жыхара). Значнае месца ў экспарце Макаа займае Японія. Асноўная крыніца прадуктаў харчавання — Кітай.
Беспрацоўе ў горадзе мае нізкія паказчыкі (у 1998 годзе яно складала 3,8 % працаздольнага насельніцтва).
Цэнтр горада адлюстроўвае часы партугальскай улады і сутыкненне еўрапейскай і кітайскай культур і каштоўнасцей. Восем плошчаў і дваццаць восем асобных аб'ектаў (руіны каталіцкага сабора 1582—1602 г.г.), некалькі партугальскіх фартоў, самы стары маяк у Кітаі, ў 2005 г. былі ўнесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны.
↑У Асноўным законе Макаа запісана, што афіцыйнымі мовамі тэрыторыі з'яўляюцца «кітайская і партугальская». У той жа час закон не адзначае, якая з разнавіднасцей кітайскай мовы з'яўляецца стандартам. У мацерыковым Кітаі ў якасці стандартызаванай формы вусновай мовы выкарыстоўваецца путнхуа, а пісьмовай — спрошчаныя іерогліфы, у той час як стандартны кантонскі і поўныя іерогліфы ўжо доўгі час дэ факта з'яўляюцца стандартнымі моўнымі формамі ў Макаа.
↑Макаа ніколі не быў незалежнай дзяржавай. У розны час ён знаходзіўся пад суверэнітэтам Кітая, Партугаліі. У 1999 годзе Кітай вярнуў сабе суверэнітэт над тэрыторыяй. У той жа час Макаа захоўвае значную аўтаномію і фармальна можа незалежна выбіраць кіраўніка.