Ры́а-дэ-Жанэ́йра, або Ры́а-дэ-Жанэ́йру (парт.: Rio de Janeiro — «студзеньская рака») — сталіца штата Рыа-дэ-Жанэйра, другі па велічыні горад Бразіліі і трэці па велічыні сталічнай вобласці і агламерацыі ў Паўднёвай Амерыцы, змяшчаючы ў сябе каля 3,6 млн чалавек у самім горадзе[2][3], што робіць яго шостым найбуйнейшым у Паўднёвай Амерыцы і 26 у свеце[4]. Горад быў сталіцай Бразіліі на працягу амаль двух стагоддзяў, з 1763 па 1815 гады падчас партугальскай каланіяльнай эпохі, а з 1815 па 1821 гады з’яўляўся нават сталіцай Злучанага Каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві, з 1822 па 1960 год быў сталіцай незалежнай дзяржавы.
Рыа-дэ-Жанэйра мае другі па велічыні ВУП у краіне[5], які ацэньваецца прыкладна ў 343 млрд долараў ЗША. У горадзе месцяцца штаб-кватэры дзвюх найбуйнейшых бразільскіх кампаній — Petrobras і Vale, а таксама штаб-кватэры буйных нафтавых кампаній і сотавых аператараў у Бразіліі, акрамя таго тут жа знаходзяцца офісы найбуйнейшых СМІ і камунікацыйных кампаній у Лацінскай Амерыцы. Рыа-дэ-Жанэйра з’яўляецца домам для многіх універсітэтаў і інстытутаў, ён з’яўляецца другім па велічыні цэнтрам даследаванняў і развіцця ў Бразіліі, на якія прыходзяцца 17 % нацыянальнай навуковай вытворчасці, паводле звестак на 2005 год[6].
У 1555 годзе адзін з астравоў у заліве Гуанабара, які зараз называецца Вілеганья, быў акупіраваны сіламі 500 французскіх каланістаў пад камандваннем адмірала Нікаля Дзюранам дэ Вілеганья. Такім чынам, Вілеганья пабудаваў форт Каліньі на востраве і заставаў калонію Антарктычная Францыя. Горад Рыа-дэ-Жанэйра быў заснаваны партугальцамі 1 сакавіка1565 года і спачатку называўся Сан-Сабастыян-ду-Рыу-дэ-Жанэйра, у гонар Святога Сабастыяна, святога, які быў цёзкай і заступнікам партугальскага манарха Себаштыяну I. Да пачатку XVIII стагоддзя, горад быў пад пагрозай уварвання піратаў, у асноўным французскіх, як Жана-Франсуа Дзюклера і Рэнэ Дзюгая-Труі[13].
У канцы XVII стагоддзя, яшчэ пры цукровай эры, бандэйранты знайшлі золата і алмазы ў суседнім капітанствеМінас-Жэрайс, такім чынам, Рыа-дэ-Жанэйра стаў нашмат больш прывабным портам для экспарту багаццяў, такіх як золата, каштоўныя камяні, акрамя цукру, чым Сальвадор, які знаходзіцца значна далей на паўночным-усходзе. Таму ў 1763 годзе каланіяльная адміністрацыя ў партугальскай Амерыцы была перанесена з Сальвадора ў Рыа-дэ-Жанэйра. Горад заставаўся ў асноўным каланіяльнай сталіцай да 1808 года, калі сям’я партугальскага караля і вялікая частка партугальскіх магнатаў збеглі сюды, ратуючыся ад напалеонаўскага нашэсця. Сталіца каралеўства была пераведзена ў горад, які, такім чынам, стаў адзінай еўрапейскай сталіцай за межамі Еўропы за ўсю гісторыю. Аднак, з-за таго што не існавала ніякай гарадской інфраструктуры, якая была бы здольна змясціць сотні шляхетных асоб, якія раптоўна прыбылі сюды з Еўропы, многія жыхары былі проста выселеныя са сваіх дамоў[14]. Існаваў таксама вялікі прыток афрыканскіх рабоў у Рыа-дэ-Жанэйра. У 1819 годзе ў капітанстве налічвалася каля 145 тысяч рабоў. У 1840 годзе іхняя колькасць дасягнула 220 тысяч чалавек[15].
Калі прынц Педру I абвясціў незалежнасць Бразіліі ў 1822 годзе, ён вырашыў пакінуць Рыа-дэ-Жанэйра ў якасці сталіцы сваёй новай імперыі. Рыа працягвала існаваць у ролі сталіцы Бразіліі і пасля 1889 года, калі манархія была заменена на рэспубліку. Да першых гадоў XX стагоддзя, горад быў у значнай ступені абмежаваны наваколлях, і размяшчаўся толькі ў сённяшнім бізнесным раёне ў вусце бухты Гуанабара. Аднак пасля цэнтр горада пачаў перамяшчацца на поўдзень і захад у паўднёвую зону, калі першы тунэль быў пабудаваны ў гарах размешчаных паміж Рыа-дэ-Жанэйра і Батафогу і наваколлях, якія зараз вядомы як Капакабана. Пашырэнне горада на поўнач і поўдзень спрыялі кансалідацыі і электрыфікацыі трамвайвай транзітнай сістэмы ў горадзе пасля 1905 года[16]. Прыродная прыгажосць Батафогу ў спалучэнні са славай атэля Copacabana Palace, шыкоўнага атэля Паўднёвай Амерыцы ў 1930-х гадах, дапамагло Рыа-дэ-Жанэйра атрымаць рэпутацыю турыстычнага горада, аднак, гэтая рэпутацыя была некалькі сапсавана ў апошнія гады ў выніку гандлю наркотыкамі[17]. Планы па перамяшчэння сталіцы краіны ў тэрытарыяльны цэнтр час ад часу абмяркоўваўся ў краіне, пакуль Жуселіну Кубічак не быў абраны прэзідэнтам краіны ў 1955 годзе. Нягледзячы на тое, што многія меркавалі, што гэта была проста перадвыбарчая рыторыка, Кубічак амаль адразу пачаў будаваць новую сталіцу, якая была адкрытая ў 1960 годзе. 21 красавіка таго ж года сталіца краіны была афіцыйна перавезена з Рыа-дэ-Жанэйра ў горад Бразілія.
У перыяд з 1960 па 1975 год Рыа-дэ-Жанэйра меў статус горада-штата пад назвай штат Гуанабара ў межах аднайменнай бухты. Тым не менш, з адміністрацыйных і палітычных прычын, указам прэзідэнта вядомым як «Аб’яднанне» горад пазбавіўся федэратыўнага статусу і быў пераведзены ў штат Рыа-дэ-Жанэйра, тэрыторыі вакол горада са сталіцай у Нітэрой, у 1975 годзе. Нават сёння некаторыя актывісты і палітыкі выступаюць за вяртанне гораду муніцыпальнай аўтаноміі[18][19].
Геаграфія
Рыа-дэ-Жанэйра знаходзіцца на паласе Атлантычнага ўзбярэжжа Бразіліі, недалёка ад тропікаў Казярога, дзе берагавая лінія арыентавана з усходу на захад. Горад быў заснаваны на ўваходзе ва ўчастак узбярэжжа, дзе размяшчаецца заліў Гуанабара, а яго ўваход адзначаны гарой, званай Цукровая Галава (парт.: Pão de Açúcar), якая з’яўляецца «візітнай карткай» горада[20].
Цэнтр горада ляжыць на раўнінах заходняга берага бухты Гуанабара. Большая частка горада, звайнай Паўночнай зонай, распасціраецца на паўночны захад ад раўніны ў складзе марскіх і кантынентальных адкладаў і на пагорках і некалькіх скалістых гор. Паўднёвая зона горада дасягае пляжаў, яна адрэзана ад цэнтра і ад паўночнай зоны прыбярэжнымі гарамі. Гэтыя горы і пагоркі з’яўляюцца адгалінаваннем гор Сера-ду-Мар на паўночны захад, старажытнага гранітнага горнага ланцуга, які ўтварае паўднёвыя схілы Бразільскага пласкагор’я. Вялікая заходняя зона, адрэзаная горнай мясцовасцю, стала даступнай, дзякуючы новым дарогам і тунэлям, якія былі пабудаваны ў канцы XX стагоддзя[21].
Гарадское дзяленне
Горад дзеліцца на:
Гістарычны цэнтр (Centro);
Паўднёвая зона — турыстычная зона;
Паўночная зона — індустрыяльная зона;
Заходняя зона — {Barra da Tijuca}.
Цэнтр
Centro з’яўляецца гістарычным цэнтрам горада. Тут маюцца каланіяльныя будынкі, напрыклад «Paço Imperial», які выкарыстоўваўся ў якасці рэзідэнцыі губернатара каланіяльнай Бразіліі. Ёсць таксама шмат гістарычных храмаў, у тым ліку сабор Кандэларыя. Гарадскі тэатр, а таксама некалькі музеяў, размешчаных у цэнтры горада. Адной з добра вядомых прывабнасцей горада з’яўляецца трамвай Бандыньё, што курсіруе праз цэнтр горада.
Паўночная зона
У Паўночнай зоне знаходзіцца стадыён Маракана, раней найбуйны футбольны стадыён, здольнасць прыёма гледачоў — 120 000 чал. Адкрыццё і закрыццё Панамерыканскіх гульняў у 2007 г. было праведзена менавіта на гэтым стадыёне.
Акрамя стадыёна, у паўночнай зоне Рыа ёсць і іншыя турыстычныя і гістарычныя славутасці, такія як Мангуіньяс — Інстытут медыка-біялагічных навук, у выглядзе замка, аб’ект Quinta da Boa Vista і былы Імператарскі палац — Паса, які ў цяперашні час з’яўляецца Нацыянальным Музеем Бразіліі.
У Паўночнай зоне таксама знаходзяцца міжнародны аэрапорт і студэнцкі кампус Федэральнага ўніверсітэта Рыа-дэ-Жанэйра.
Клімат
Рыа-дэ-Жанэйра мае трапічны кліматсаванны, якія цесна звязаны з трапічна мусонным кліматам у адпаведнасці з кліматычнай класіфікацыяй Кёпена, і часцяком характарызуецца працяглымі перыядамі дажджоў са снежня па сакавік[22]. Ва ўнутраных раёнах горада, тэмпература вышэй за 40 °C з’яўляецца агульнай на працягу лета, хоць і рэдка на працягу доўгага часу, у той час як максімальная тэмпература вышэй за 27 °C можа назірацца штомесячна.
Уздоўж узбярэжжа, вецер, што дзме ў перамежку на сушу і на мора, робіць тэмпературу больш умеранай. З-за свайго геаграфічнага становішча горад часцяком дасягаюць, асабліва восенню і зімой, халодныя франты, якія прасоўваюцца з Антарктыды, што прыводзіць да частай змены надвор’я. У асноўным летам моцныя ліўні выклікаюць катастрафічныя паводкі і апоўзні. У горных раёнах рэгіструецца большая колькасць ападкаў, бо яны ўяўляюць сабой бар’ер для вільготнага ветру, што зыходзіць ад АтлАнтычнага акіяна[23].
Сярэдняя мінімальная гадавая тэмпература складае 21 °C, сярэдняя максімальная гадавая тэмпература складае 27 °C, а сярэдняя гадавая тэмпература складае 23 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 1175 мм. Згодна з INMET, мінімальная тэмпература была зарэгістравана на адзнаке ў 4,8 °C у ліпені 1928 года, у наваколлях Кампа-душ-Афонсас, а абсалютны максімум 44 °C у лютым. Тэмпература ніжэй 10 °C вельмі рэдкая для горадзе. Тэмпература вар’іруецца ў залежнасці ад вышыні, адлегласці ад берага і тыпу расліннасці. Узімку назіраюцца ўмераныя тэмпература і меншая колькасць дажджоў, чым у летні час. Сярэдняя гадавая тэмпература мора складае 23—24 °C, ад 22 °C у перыяд з ліпеня па кастрычнік да 26 °C у лютым і сакавіку[24].
Горад мясцовыя жыхары дзеляць на Стары горад, Новы і прадмесця. У Старым горадзе знаходзяцца мытня, докі, арсенал, біржа, Нацыянальная акадэмія мастацтваў, гарадская ратуша і культурныя ўстановы, уключаючы ўсе тэатры і амаль усе музеі. Новы горад вядомы манетным дваром, турмой, галоўным вакзалам і Домам інвалідаў. Пляжы Іпанема і Капакабана, парк Фламенгу, гіганцкая статуя Хрыста Збавіцеля на гары Каркавада, гара Цукровая Галава (парт.: Pão de Açucar), стадыён Маракана (парт.: Maracanã) — другі па велічыні ў свеце футбольны стадыён.
Вядомымі і найбольш знакамітымі архітэктурнымі помнікамі горада з’яўляюцца каланіяльныя цэрквы, кляштар Сан-Бенто, кляштар Сан-Антоніа і ордэна капуцынаў, а таксама былая імператарская рэзідэнцыя Кінта-да-Боа-Віста.
Царква Багародзіцы Лампэдоса названая ў гонар астравы Лампэдоса ў Міжземным моры, дзе, згодна з легендай, была з’ява Святой Багародзіцы. Яе ўзвялі ў 1929 годзе на месцы струхлелага будынка XVIII стагоддзя ў неакласічным стылі пад уплывам мексіканскай архітэктурнай школы. Асноўная славутасць царквы Святой Люцыі, пабудаванай у 1732 годзе — прыродны фантан, вада якога лічыцца гаючай.
Нягледзячы на тое, што вуліцы і набярэжныя Рыа-дэ-Жанэйра літаральна патанаюць у трапічнай расліннасці, у горадзе ёсць батанічны сад і мноства паркаў. У батанічным садзе, які заснавалі ў 1808 годзе і які з’яўляецца адным з найлепшых у свеце, сабрана больш за 7000 відаў раслін з усяго свету. Тут жа знаходзіцца і знакамітая алея пальмаў, і калекцыя экзатычных звяроў і птушак. Нацыянальны парк Тыжука, на тэрыторыі якога размешчана вяршыня Каркавада, з’яўляецца самым вялікім гарадскім лесам у свеце. Тут можна сустрэць малпаў і экзатычных птушак. У адным з прыгарадаў знаходзіцца зоалагічны сад.
↑Boone, Christopher G. 1995. «Streetcars and Politics in Rio de Janeiro: Private Enterprise versus Municipal Government in Mass Transit Delivery, 1903—1920». Journal of Latin American Studies 27: 343—365.